Перайсьці да зьместу

Макс Вэрстапэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макс Фэрстапэн
Max Verstapen
Нарадзіўся 30 верасьня 1997(1997-09-30)[1][2] (27 гадоў)
Кар’ера ў Формуле-1
Грамадзянства
Каманда Рэд Бул Рэйсінг, Скудэрыя Тора Роса[d] і Ван Амэрсфорт Рэйсінг[d]
Рухавікі Хонда
Каманда ў 2024Рэд Бул Рэйсінг
Нумар аўто 33
Удзелаў 125
Перамогаў 12
П’едэсталаў 47
Пунктаў 1267
Стартавых лідэрстваў 4
Найхутчэйшых колаў 12
Першая гонка Гран-пры Аўстраліі 2015 году
Першая перамога Гран-пры Гішпаніі 2016 году
Апошняя перамога Гран-пры Манака 2021 году
Апошняя гонка Гран-пры Азэрбайджану 2021 году
Пазыцыя ў 2020 3-я (214 пкт)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
verstappen.com (нід.)
Апошняе абнаўленьне: 7 чэрвеня 2021.

Макс Эміліян Фэрста́пэн (па-нідэрляндзку: Max Verstapen; нар. 30 верасьня 1997 году, Гасэльт, Бэльгія) — спадчынны нідэрляндзкі аўтагоначнік. Пілёт каманды «Рэд Бул Рэйсінг» Формулы-1, двухразовы бронзавы прызэр Формулы-1 сэзонаў 2019 і 2020 гадоў, пераможца гонкі Формула-3 Мастэрс 2014 году.

Бацька Фэрстапэна з 1994 па 2003 гады выступаў у Формуле-1, маці Сафі Кюмпен удзельнічала ў турнірах па картынгу ў юнацкім узросьце, а дзядзька Энтані і дзед Пол спаборнічалі ў гонках GT.

Хоць маці Фэрстапэна бэльгійка і сам ён нарадзіўся і вырас у Бэльгіі, Макс прызнаецца, што больш адчувае сябе галяндцам, таму выступае пад нідэрляндзкай ліцэнзіяй.

Фэрстапэн пачаў займацца картынгам з чатырох гадоў. Ужо ў 2005 годзе ён стаў срэбным прызэрам у Limburgs Kart Championship у клясе Mini Junior, а ў наступным годзе перайшоў у Minimax, у якім стаў чэмпіёнам у шэрагу сэрый: Rotax Max Challenge Belgium (2006, 2007, 2008), Dutch championship Rotax Max, Rotax Max Challenge Belgium National (2007), BNL Kartins Series (2008), VAS Championship (2009); таксама ў 2008 годзе выйграў Belgian Championship у клясе Cadet, а ў 2009 — у клясе KF5. У 2010 годзе Макс перайшоў у кляс KF3, дзе стаў чэмпіёнам у Bridgestone Cup Europe. У 2014 годзе Фэрстапэн дэбютаваў у сэрыі з адкрытымі коламі, прыняўшы ўдзел у чэмпіянаце Эўропы Формулы-3 у складзе каманды «Van Amersfoort Racing». За 33 гонкі ён 16 разоў пабываў на подыюме: заняў першае месца ў трэцяй гонцы першага этапу на Хакенхаймрынгу, ва ўсіх гонках на Спа-Франкоршаме і Нарысрынгу, у першай гонцы на Нюрнбургрынгу, у трэцяй гонцы на трасе Імола і ў першай гонцы другога этапу на Хакенхаймрынгу; усяго набраў 411 балаў і стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату.

Таксама ў 2014 годзе Макс удзельнічаў у двух штогадовых спаборніцтвах Формулы-3: Гран-пры Макаа і Формула-3 Майстар. У Гран-пры Макаа (у камандзе «Van Amersfoort Racing») ён паказаў найлепшы круг гонкі і заняў сёмае месца, а ў гонцы Формулы-3 майстар (у камандзе «Motopark»), якая насіла сёлета назву Zandvoort Masters, паказаўшы лепшы круг, стаў першым.

У ліпені 2014 году зьявілася паведамленьне пра тое, што да Макса сталі праяўляць цікавасьць каманды Формулы-1 — «Фэрары», «Макларэн» і «Рэд Бул», а ўжо ў жніўні было афіцыйна абвешчана аб яго ўключэньні ў склад моладзевай праграмы «Рэд Бул» па запрашэньні Гельмута Марка, пасьля чаго ён стаў тэст-пілётам у «Тора Роса». Празь некалькі гадоў, у ліпені 2018 году, Нікі Лаўда распавёў, што каманда «Мэрсэдэс» «спрабавала падпісаць кантракт з галяндзкім гоншчыкам, але „Рэд Бул“ апярэдзіла іх».

Фэрстапэн прыняў удзел у свабоднай практыцы Гран-пры Японіі 2014 году, тым самым стаўшы самым маладым пілётам, якія прынялі ўдзел у этапе Формулы-1. Пазьней, у жніўні 2014 году, каманда «Тора Роса» заявіла аб падпісаньні кантракту з Максам, па якім ён стаў яе баявым пілётам у сэзоне 2015 году. Фэрстапэн дэбютаваў у 17 гадоў, у выніку чаго ўсталяваў новы рэкорд — стаў самым маладым пілётам у гісторыі Формулы-1. У чатырох гонках сэзону ён сышоў, а за 15 астатніх дзевяць разоў фінішаваў у дзясятцы, усяго ён набраў 49 балаў і заняў 12-е месца ў асабістым заліку.

Больш чым палову сезону Фэрстапэн выступаў у Формуле-1, яшчэ ня маючы правоў кіроўцы. Ён атрымаў іх толькі ў дзень свайго паўналецьця — 30 верасьня 2015 году. У 2016 годзе Макс першыя чатыры этапы сэзону правёў у складзе «Scuderia Toro Rosso», а зь пятага этапу выступаў у «Red Bull Racing», дзе замяніў Данііла Квята. 15 траўня 2016 году у веку 18 гадоў і 227 дзён Фэрстапэн выйграў гонку гішпанскага этапу сэзону, тым самым стаўшы самым маладым пераможцам Гран-Пры ў гісторыі Формулы-1. У асабістым заліку ў 2016 годзе з 204 набранымі баламі стаў пятым. У 2017 годзе чатыры разы падымаўся на подыюм, два разы станавіўся пераможцам гонкі, сэзон скончыў на шостым месцы. У 2018 годзе пабываў на подыюме адзінаццаць разоў, зноў атрымаў дзьве перамогі, па выніках стаў чацьвертым. Сэзон 2019 Макс пачаў лепш за папярэдні, часта фінішуючы літаральна на мяжы подыюму. У першых васьмі гонках ён двойчы займаў ніжнюю прыступку п’едэстала гонару. Пасьля гэтага вынікі сталі паляпшацца: ён выйграў этапы ў Аўстрыі і Нямеччыне, а ў Вугоршчыне саступіў перамогу Льюісу Гэмілтану толькі на апошніх колах. Далей наступіў некаторы спад у выніках, і за наступныя шэсьць этапаў толькі аднойчы ўдалося фінішаваць на подыюме, пры двух сыходах. Канец жа сэзону Фэрстапэну ўдалося скончыць ударна — за тры этапы ён адзін раз перамог і яшчэ двойчы фінішаваў на подыюме. Разам зь невысокімі вынікамі супернікаў па чэмпіянаце — Фэтэля і Леклера — на дваіх яны зарабілі толькі адзін подыюм, а ў Бразыліі і зусім сутыкнуліся паміж сабой — гэта дазволіла Фэрстапэну падняцца на трэцяе месца ў чэмпіянаце, саступіўшы толькі пілётам «Мэрсэдэса». Усяго за сэзон ён зарабіў 278 балаў.