Міхаэль Шумахэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаэль Шумахэр
па-нямецку: Michael Schumacher
Міхаэль Шумахэр (2005)
Нарадзіўся
3 студзеня 1969(1969-01-03)[1][2][3][…] (54 гады)
Грамадзянства
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
michael-schumacher.de(анг.)

Міхаэ́ль Шума́хэр (па-нямецку: Michael Schumacher; 3 студзеня 1969, Гюрт, Паўночны Райн-Вэстфалія, ФРН) — гоншчык Формулы-1, сяміразовы чэмпіён сьвету, уладальнік шматлікіх рэкордаў Формулы-1, самы пасьпяховы пілот за ўсю гісторыю аўтаспорту. У прэсе яго часта называюць «Сонечным хлопчыкам», «Чырвоным баронам» або «Шумі». У Першую сусьветную вайну «Чырвоным баронам» клікалі лепшага аса вайны — барона Манфрэда фон Рыхтгофэна, які лётаў на аэрапляне чырвонага колеру. Шумахэр жа атрымаў мянушку «Чырвоны барон» з-за аддаленага вонкавага падабенства, чырвонага колеру баліда Ferrari, чырвонай спартовай формы і сваёй непераможнасьці.

У сьнежні 2013 Міхаэль Шумахэр разьбіўся на горных лыжах і моцна пацярпеў. Да чэрвеня 2014 знаходзіўся ў коме. Зь верасьня 2014 працягвае рэабілітацыю дома[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Michael Schumacher // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Michael Schumacher // Discogs (анг.) — 2000.
  3. ^ Michael Schumacher // filmportal.de — 2005.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek, Österreichische Nationalbibliothek Record #119092069 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Michael Schumacher setzt Reha zu Hause fort(ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]