Перайсьці да зьместу

Гран-пры Нідэрляндаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-пры Нідэрляндаў
Зандворт
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 35
Першая гонка 1950
Апошняя гонка 2023
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк (4)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Італіі Фэрары (8)
Траса
Працягласьць кола 4,259 км
Працягласьць гонкі 306,587 км
Колькасьць колаў 72
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі

Гран-пры́ Нідэрля́ндаў (па-нідэрляндзку: Grote Prijs van Nederland) — штогадовае аўтагоначнае спаборніцтва, якое ладзіцца з 1950 року. З 1952 року ўваходзіць у каляндар чэмпіянату сьвету Формулы-1. З 2021 року ладзіцца на трасе ў Зандворце.

Аўтатраса пад Зандвортам была створаная зь некалькіх адцінкаў даваенных і ваенных аўтадарог. Першая гонка адбылася тут у 1950 року; як і гонка наступнага сэзону, яны не ўваходзілі ў афіцыйны каляндар чэмпіянату сьвету. Пераможцам абодвух стаў Люі Разье.

Гран-пры 1952 року ўвайшло ў каляндар трэцяга чэмпіянату Формулы-1. Гэтае і наступнае Гран-пры выйграў Альбэрта Аскары. У 1954, 1956 і 1957 гонак не адбылося праз брак сродкаў.

У 1960 року Дэн Герні трапіў у аварыю, у якой загінуў адзін глядач. Праз дзесяць гадоў у аварыі загінуў брытанец Пірс Карыдж з каманды «Ўільямз».

У 1972 року гоначнікі адмовіліся ўдзельнічаць у нідэрляндзкім этапе, які хоць і ўвайшоў у каляндар, аднак не адпавядаў тагачасным стандартам. За час адсутнасьці Зандворт перапрацавалі, дадаўшы агароджы і збудаваўшы новыя піт-месцы. Чаканае адкрыцьцё новай трасы ў 1973 року праз недастатнюю камунікацыю скончылася трагічна. На восьмым коле гонкі аўтамабіль брытанца Роджэра Ўільямсана разьбіўся каля тунэлю Осту і, працершыся аб асфальтавае пакрыцьцё, загарэўся. Паранены гоначнік ня мог самастойна выбрацца, і яму на дапамогу падбег зямляк Дэйвід Пэрлі. Часу на ўратаваньне было багата, аднак Пэрлі ня мог перакуліць балід, а маршалкі трасы, ня меўшы вогнеахоўных(d) камбінэзонаў(d), збаяліся прыйсьці на дапамогу. Кіраўніцтва гонкі палічыла, што загарэўся балід Пэрлі, ды ён здолеў выбегчы; а гоначнікі, якім Пэрлі махаў з просьбай пра дапамогу, лічылі, што ён просіць дапамагчы згасіць ягоную машыну, але ня ведалі нічога пра кіроўцу ў бядзе. Таму, пакуль Пэрлі адчайна спрабаваў уратаваць Ўільямсана, гонка працягвалася на поўнай хуткасьці. У той час, як маршалкі стаялі вакол Ўільямсанава аўтамабіля і нічога не рабілі, ён памёр, але не ад апёкаў, а ад задушэньня(d). За свае намаганьні Дэйвід Пэрлі быў узнагароджаны мэдалём Георга(d), аднак гонка ўвайшла ў гісторыю як адзін з найжудасьнейшых эпізодаў Формулы-1.

На Гран-пры 1979 року траса зазнала зьменаў: у тунэлі Осьце была дададзеная часовая высакахуткасная шыкана. Змагаючыся з аўстралійцам Аланам Джонзам, тут вылецеў і пашкодзіў левую заднюю падвеску Жыль Вільнёў. Ён працягнуў гонку, але ўжо на наступным коле зноў вылецеў, гэтым разам у Тарзане. Аднак, нечакана для іншых, ён здолеў выехаць заднім ходам і зноўку ўключыўся ў барацьбу. На наступным коле ў яго цалкам развалілася левае задняе кола і падвеска; аднак Вільнёў, славуты сваім уменьнем кіраваць балідам, здолеў без аварыі даехаць да боксаў, дзе і скончыў гонку. Пераможцам жа стаў Алан Джонз. У наступным годзе тую шыкану прыбралі, а перад уваходам у тунэль Ост дадалі павольнейшую.

Гонка 1985 року стала апошняй, паколькі кампанія, што займалася правядзеньнем Гран-пры, закрылася. На пераробленай трасе ладзіліся іншыя гоначныя спаборніцтвы.

Плянавалася вяртаньне Гран-пры Нідэрляндаў у 2020 року, аднак гэтыя пляны былі перакрэсьленыя пандэміяй каранавіруснай інфэкцыі. У 2021 року пасьля доўгага перапынку гонка нарэшце ўзнавілася, і пераможцам стаў нідэрляндзец Макс Вэрстапэн.

Усе Гран-пры Нідэрляндаў ладзіліся на Зандворце.

Зандворт у 1948—1971
Зандворт у 1973—1979
Зандворт у 1980—1985
  • Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Рок Гоначнік Канструктар Траса
1950 Сьцяг Францыі Люі Разье Тальбо-Ляго Справаздача
1951 Сьцяг Францыі Люі Разье Тальбо-Ляго Справаздача
1952 Сьцяг Італіі Альбэрта Аскары Фэрары Справаздача
1953 Сьцяг Італіі Альбэрта Аскары Фэрары Справаздача
1954 Ня ладзілася зь фінансавых прычынаў
1955 Сьцяг Аргентыны Хуан Мануэль Фанхіё Мэрсэдэс Справаздача
1956

1957
Ня ладзілася зь фінансавых прычынаў пасьля Суэцкага крызісу
1958 Сьцяг Вялікабрытаніі Стэрлінг Мос Ванўол Справаздача
1959 Сьцяг Швэцыі Ёакім Боньер БРМ Справаздача
1960 Сьцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Купэр-Клаймакс Справаздача
1961 Сьцяг Нямеччыны Вольфганг фон Трыпс Фэрары Справаздача
1962 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл БРМ Справаздача
1963 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Клаймакс Справаздача
1964 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Клаймакс Справаздача
1965 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Клаймакс Справаздача
1966 Сьцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Брэбэм-Рэпка Справаздача
1967 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Форд Справаздача
1968 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Матра-Форд Справаздача
1969 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Матра-Форд Справаздача
1970 Сьцяг Аўстрыі Ёхэн Рынт Лотас-Форд Справаздача
1971 Сьцяг Бэльгіі Жакі Ікс Фэрары Справаздача
1972 Ня ладзілася з прычынаў састарэласьці збудаваньняў і стану трасы
1973 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд Справаздача
1974 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Фэрары Справаздача
1975 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэймз Гант Гескет-Форд Справаздача
1976 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэймз Гант Макларэн-Форд Справаздача
1977 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Фэрары Справаздача
1978 Сьцяг ЗША Марыё Андрэцьці Лотас-Форд Справаздача
1979 Сьцяг Аўстраліі Алан Джонз Ўільямз-Форд Справаздача
1980 Сьцяг Бразыліі Нэльсан Піке Брэбэм-Форд Справаздача
1981 Сьцяг Францыі Ален Прост Рэно Справаздача
1982 Сьцяг Францыі Дыд’е Пірані Фэрары Справаздача
1983 Сьцяг Францыі Рэнэ Арну Фэрары Справаздача
1984 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-TAG Справаздача
1985 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Макларэн-TAG Справаздача
1986

2019
Ня ладзілася з прычынаў браку кантракту
2020 Ня ладзілася з прычыны пандэміі COVID-19
2021 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
2022 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Рэд Бул Справаздача
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
Крыніца:[1]
  1. ^ Dutch GP (анг.). ChicaneF1. Праверана 14 верасьня 2021 г. Архіўная копія ад 14 верасьня 2021 г.