Гран-пры Эміліі-Раманьі
| Аўтадром Энца і Дына Фэрары (2020–2022, 2024) | |
| ( Італія) | |
| Гісторыя | |
|---|---|
| Праведзеныя гонкі | 3 |
| Першая гонка | 2020 |
| Лідэр (гоначнік) | |
| Лідэр (канструктар) | |
| Траса | |
| Працягласьць кола | 4,909 км |
| Працягласьць гонкі | 309,049 км |
| Колькасьць колаў | 63 |
| 2024 | |
| Поўл-пазыцыя |
|
| Подыюм |
|
| Найхутчэйшае кола |
|
Гран-пры́ Эмі́ліі-Рама́ньні (па-італьянску: Gran Premio dell’Emilia-Romagna) — гонка Формулы-1 на міжнародным аўтадроме ў Імале (Эмілія-Раманьня, Італія). Ладзіцца з чэмпіянату сьвету 2020 року, хоць на гэтай трасе ўжо адбываліся Гран-пры Італіі ў 1980 року, а паміж 1981 і 2006 рокамі — Гран-пры Сан-Марына.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаткова Гран-пры Эміліі-Раманьні было ўведзенае ў 2020 року пасьля скасаваньня шматлікіх гонак сэзону з прычыны пандэміі каранавірусу і плянавалася аднаразовым. Першым уладальнікам першай стартавай пазыцыі стаў гоначнік Мэрсэдэсу Вальтэры Ботас, а гонку выйграў ягоны калега Льюіс Гэмілтан.
Узнаўленьню гонкі ў наступным сэзоне «паспрыяў» працяг пандэміі: Гран-пры ў Імале замяніла скасаванае Гран-пры Кітаю. У 2022 року тут адбыўся яшчэ і адзін з трох спрынтоў сэзону. А гонка 2023 року была скасаваная з прычыны залеваў і паводак, спрычыненых штормам Мінэрвай.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Рок | Гоначнік | Канструктар | Справаздача |
|---|---|---|---|
| 2020 | Мэрсэдэс | Справаздача | |
| 2021 | Рэд Бул-Хонда | Справаздача | |
| 2022 | Рэд Бул-Хонда | Справаздача | |
| 2023 | Скасаванае | Справаздача | |
| Крыніца:[1] | |||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Emilia Romagna GP ChicaneF1 Праверана 12 траўня 2024 г. Архіўная копія ад 12 траўня 2024 г.