Перайсьці да зьместу

Лякаматыў Гомель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гомельчыгункатранс Гомель»)
Лякаматыў
Заснаваны 2008
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён Лякаматыў
Умяшчальнасьць: 750
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023 4 месца

«Лякаматыў» — беларускі футбольны клюб з гораду Гомлю. Заснаваны ў 2008 годзе. З 2014 году выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

З 2010 году клюб пад назвай «Гомельчыгунтранс» гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Пасьля сэзону 2012 году, які прынёс чыгуначнікам 4 месца, «Гомельчыгунтранс» мажлівым для клюбу быў пераход ў Першую лігу, але кіраўніцтва вырашыла не пераходзіць на прафэсійны ўзровень і застацца аматарскім клюбам у Другой лізе.

Застаўшыся ў Другой лізе, чыгуначнікі сталі галоўнымі фаварытамі, і ў сэзоне 2013 году каманда заняла першае месца ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі і атрымала права гуляць у Першай лізе ў 2014 годзе. нападнік «Гомельчыгунтранса» Ільля Федарэнка стаў найлепшым бамбардзірам турніру з 23 галамі на сваім рахунку.

Атрымаўшы месца ў Першай лізе, чыгуначнікі доўга не маглі вызначыцца ці пераходзіць ім на больш высокі ўзровень альбо заставацца ў Другой лізе. У выніку, атрымаўшы патолю ад БФФ[1], «Гомельчыгунтранс» у сакавіку 2014 канчаткова пацьвердзіў свой удзел у Першай лізе[2]. Пасьля ўдалага пачатку сэзона 2014 году каманда стала трываць паразы, і ў канцы першага кола апынулася недалёка ад зоны вылету. Другое кола атрымалася значна лепшым, і ў выніку каманда здабыла 11 месца. У сэзоне 2015 году «Гомельчыгунтранс» ужо быў трывалым серадняком Першай лігі і скончыў чэмпіянат на 8 месцы.

Перад сэзонам 2016 году лідэры каманды — Яўген Барсукоў і Дзьмітры Гомза — перайшлі ў «Гомель». Аднак, нават не зважаючы на страту лідэраў, «Гомельчыгунтранс» пасьпяхова пачаў сэзон, хутка замацаваўся ўверсе табліцы і доўгі час прэтэндаваў на выхад у Найвышэйшую лігу. Улетку некалькі гульцоў каманды перайшлі ў клюбы элітнага дывізіёну, аднак чыгуначнікі працягвалі барацьбу за трэці радок супраць менскага «Промня». Праз шэраг няўдачаў у канцы сэзону «Гомельчыгунтранс» саступіў трэці радок і заняў выніковае чацьвертае месца, аднак ужо па заканчэньні сэзону, у сувязі з ануляваньнем вынікаў шэрагу матчаў «Промня» і прысуджэньнем тэхнічных паразаў, «Гомельчыгунтранс» узвысіўся да трэцяга месца.

Перад сэзонам 2017 году назва «Гомельчыгункатранс» была зьмененая на «Лякаматыў»[3]. У сэзоне «Лякаматыў», як і ў папярэднім годзе, знаходзіўся сярод лідэраў турніру, аднак у выніку заняў чацьвертае месца. На наступны год, не зважаючы на неблагі старт, «Лякаматыў» хутка саступіў асноўным канкурэнтам і ўжо не прэтэндаваў на выхад у Найвышэйшую лігу. У ліпені замест Паўла Крэчына, які ачольваў каманду на працягу чатырох гадоў, новым трэнэрам стаў ягоны памочнік Андрэй Гараўцоў. Пад ягоным кіраўніцтвам «Лякаматыў» атрымаў некалькі перамог і выйшаў у чвэрцьфінал Кубка Беларусі, у чэмпіянаце каманда узьнялася ў верхнюю палову табліцы, аднак сэзон скончыла на шостым месцы.

У сэзоне 2019 году каманду ачоліў новы трэнэр Аляксей Шубянок. «Лякаматыў» ад самага пачатку апынуўся ў верхняй частцы табліцы, доўгі час каманда вяла барацьбу за трэцяе месца з берасьцейскім «Рухам», у выніку саступіла толькі пасьля апошняга тура паводле асабістых сустрэчаў і стала чацьвертай. У пачатку 2020 году Аляксей Шубянок памяняўся пасадамі з сваім памочнікам Андрэем Гараўцовым, які такім чынам зноўку ўзначаліў каманду. Дружына добра пачала сэзон 2020 году, ідучы сярод лідэраў, аднак у другой палове сэзону выключылася з барацьбы за найвышэйшыя месцы і стала пятай. Пры гэтым футбаліст чыгуначнікаў Андрэй Салавей з 20 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. У пачатку сэзона 2021 году каманда страціла лідэраў, якіх запрасілі іншыя клюбы, але здолела выставіць баяздольны склад. Добра выступаючы супраць аўтсайдэраў, «Лякаматыў» тым ня менш ня здолеў скласьці істотнай канкурэнцыі лідэрам і знаходзіўся пераважна ў сярэдзіне табліцы. Замест Андрэя Салаўя асноўным нападнікам каманды стаў Дзяніс Казлоўскі, які хутка выбіўся ў лідэры паводле забітым галам і з 29 мячамі стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі. «Лякаматыў» жа скончыў сэзон на шостым месцы пры 12 удзельніках.

Чыгуначнікі добра пачалі сэзон 2022 году, але пазьней саступілі асноўным канкурэнтам, а шматлікія нічыі адкінулі каманду ў сярэдзіну табліцы. Толькі у канцы розыгрышу «Лякаматыў» здолеў уключыцца ў барацьбу за магчымы выхад у Найвышэйшую лігу, але фінішаваў шостым. У сэзоне 2023 году «Лякаматыў» хутка апынуўся ў лідэрах табліцы, доўгі час знаходзячыся на другім радку і навязваючы канкурэнцыю койданаўскаму «Арсэналу» за першы радок. У жніўні 2023 году галоўны трэнэр чыгуначнік Андрэй Гараўцоў ачоліў «Гомель», а яго ў якасьці выканаўцы абавязкаў замяніў памочнік Андрэй Марозаў. У верасьні 2023 году АБФФ патлумачыла, што «Лякаматыў» ня зможа прэтэндаваць на выхад у Найвышэйшую лігу[4]. Пасьля гэтага вынікі каманды пачалі пагаршацца, яна прапусьціла наперад магілёўскі «Дняпро» і «Віцебск», а скончыла турнір на чацьвертым месцы з 17 удзельніках.

Актуальны на 11 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Аляксей Гінько 2000
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікалай Старасьценка 2003
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Іван Жосткін (капітан) 1991
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Павал Маркаў 1991
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Крывашэеў 1998
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Станіслаў Крыварот (ар. Гомель) 2005
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Красноў 1998
21 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Яўген Мілеўскі 1995
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ільля Кірко (ар. Нёман) 2004
24 Сьцяг Расеі ПА Магамедэмін Рабаданаў 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
25 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ігар Кузьмянок 1990
27 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Яўген Азерскі 1995
33 Сьцяг Расеі Аб Канстанцін Маліцкі 2000
44 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Станіслаў Іжакоўскі 1994
55 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Дзьмітры Каплуноў 1994
77 Сьцяг Расеі Нап Кірыл Хвастухін 2003
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Аляксандар Рыжчанка (ар. Гомель) 2005
89 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Емяльянаў (ар. Гомель) 2004
97 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Юры Музычэнка 2000
99 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Ягор Целяпнёў 2003
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Другая 4 36 20 9 7 64–27 69 1/16
2013 Другая 1 24 20 3 1 60–17 63 1/16
2014 Першая 11 30 9 9 12 33–38 36 1/8
2015 Першая 8 30 12 8 10 45–39 44 1/16
2016 Першая 3 26 12 8 6 33–24 44 1/4
2017 Першая 4 30 17 6 7 49–36 57 1/16
2018 Першая 6 28 10 10 8 44–29 40 1/4
2019 Першая 4 28 17 5 6 60–24 56 1/8
2020 Першая 5 26 13 7 6 56–38 45 1/16
2021 Першая 6 33 15 9 9 56–39 54 1/8
2022 Першая 6 24 10 9 5 39–24 39 1/16
2023 Першая 4 32 19 5 8 55–40 62 1/16

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]