Булевічы
Буле́вічы — літоўскі княскі род.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вішымут, Гедзівіл і Спрудзейка Булевічы ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[1] разам з чатырма іншымі групамі князёў — «літоўскімі старэйшымі», жамойцкімі, Рушкавічамі, дзяволцкімі — склалі мірную ўмову з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:
![]() |
Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. | ![]() |
Пра Вішымута летапісец адзначыў, што князь Міндоўг забіў яго з братамі і ажаніўся зь ягонай удавой.
Імёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фарманты -віс- і -віл- празь імёны Вісімонт і Монтвіл зьвязваюць Вішымута (Вісімута) і Гедзівіла з Жыгімонтам — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[3]. Зь іншага боку, тыя ж фарманты празь імёны Вісігерд і Гердзівіл зьвязваюць Вішымута і Гедзівіла зь імём Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну[4]). Апроч таго, фармант -віл- празь імя Радзівіл зьвязвае Гедзівіла з германскім імём Конрад, пашыраным сярод літоўскіх князёў і баяраў (Конрад Войдатавіч, Конрад Гудзігердавіч, Конрад Монтаўтавіч ды іншыя)[5].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -віс- (германскія імёны Wizmunt, Wisagund) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', фармант -віл- (усходнегерманскія імёны Willimeres, Badvila) — ад гоцкага wilja 'воля', фармант -мут- (германскія імёны Vismuot, Willimot, Geilmot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага', а фармант -гед- (германскія імёны Gaidoald, Hiddikin, Hidoin) мае значэньне 'нораў, пыха' і паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[6]. Такім парадкам, імя Вішымут азначае «дух мудрасьці» і адпавядае старажытнаму германскаму імю Vismuot, а імя Гедзівіл азначае «пыхлівая воля» (было вандальскае імя Годгевіл)[7]. Таксама імя Спрудзейка паходзіць ад германскага sprutan 'шунаць, пукацца', нямецкага sprudeln 'віраваць, крынічыць' (упаміналіся старажытныя германскія імёны Sprutho, Sprozwart)[8].
Уладаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На думку расейскага гісторыка Івана Бяляева, разам з Рушкавічамі валодалі землямі ад Вяльлі да Нёману і Сьвіслачы, на ўсход — да Бярэзіны. Летувіскі гісторык Эдвардас Гудавічус лічыць, што яны валодалі Шавельскай зямлёй. На думку Міколы Ермаловіча, іх уладаньні ляжалі ў Верхнім Панямоньні на паўночны ўсход ад Наваградку[9].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Насевіч В. Дагавор 1219 // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 563.
- ^ Договор литовских князей с Галицко-Волынским княжеством (1219), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14, 23.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
- ^ Пазднякоў В. Булевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 355—356.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)