Вэрдэр Брэмэн
Вэрдэр | |||||
Поўная назва | Sportverein Werder Bremen von 1899 e. V. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 4 лютага 1899 | ||||
Горад | Брэмэн, Нямеччына | ||||
Стадыён |
Вэзэрштадыён Умяшчальнасьць: 42 500 | ||||
Кіраўнік | Губертус Гес-Груневальд[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Бундэсьліга | ||||
· 2023—2024 | 9 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы werder.de (ням.) (анг.) |
«Вэрдэр» (па-нямецку: SV Werder Bremen) — нямецкі футбольны клюб з гораду Брэмэну. Заснаваны ў 1899 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Нямеччыны (1965, 1988, 1993, 2004), шасьціразовы пераможца Кубка Нямеччыны (1961, 1991, 1994, 1999, 2004, 2009). Пераможца Кубка ўладальнікаў кубкаў (1992), фіналіст Кубка УЭФА (2009).
Клюб быў заснаваны 4 лютага 1899 году як «Fußballverein Werder»[1] групай з шаснаццаці прафэсійна-тэхнічных школаў, якія выйгралі прыз спартовага абсталяваньня[2]. Яны ўзялі сваю назву ад рэдка выкарыстоўваемага рэгіянальнага нямецкага слова «рачны паўвостраў», якое апісвае бераг ракі ў месцы, дзе спачатку гуляла каманда. На дадзены момант таварыства «Вэрдэр» налічвае 39 100 чальцоў[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля шматлікіх рэгіянальных посьпехаў і заваёваў кубка, ягоны першы нацыянальны посьпех прыйшоў зь перамогай у Кубку Нямеччыны ў 1961 годзе. Калі ў 1962 годзе была створана Бундэсьліга, Брэмен стаў чэмпіёнам ейнага другога сэзону ў 1965 годзе.
Клюб пакінуў Бундэсьлігу ў 1980 годзе на адзін сэзон і вярнуўся туды са сваім новым трэнерам Ота Рэхагелем для новых перамогаў: другое месца ў 1983 і 1986 гадах, і яшчэ адно званьне чэмпіёна ў 1988 годзе. У Кубку Нямеччыны «Вэрдэр» выходзіў у фінал у 1989 і 1990 гадах, але канчаткова перамог у 1991 годзе. У наступным эўрапейскім Кубку кубкаў Брэмэн таксама быў пасьпяховы й перамог яго ў 1992 годзе. У 1993 годзе «Вэрдэр» стаў чэмпіёнам у трэці раз. Кубак Нямеччыны быў выйграны зноў і на наступны 1994 год.
У 1995 годзе Рэхагель сышоў з каманды, каб трэніраваць «Баварыю Мюнхэн», і гэта прывяло да крызісу, які скончыўся толькі ў 1999 годзе з прыходам новага трэнэра Томаса Шаафа. Брэмэн перамог «Баварыю» ў фінале Кубка. Наступныя гады клюб замацаваўся ў верхняй палове табліцы лігі.
У 2004 годзе, празь пяць гадоў пасьля прыходу Томаса Шаафа, Вэрдэр заваяваў свой 4-ы тытул чэмпіёна. Каманда вырвалася на 9 пунктаў наперад і мела дзьве гульні ў запасе, перад выязной гульнёй з супернікам — «Баварыяй». «Вэрдэр» перамог 3:1 і аформіў чэмпіёнства. Крыху пазьней клюб перамог каманду з Другой Бундэсьлігі «Алеманію» 3:2 у фінале Кубка Нямеччыны. Гэта быў 5-ы кубак у гісторыі клюбу. У выніку, у 2004 годзе быў зроблены залаты дубль (яго дамагаліся толькі чатыры каманды ў Нямеччыне).
У 2009 годзе каманда прабілася ў фінал Кубка УЭФА, але прайграла ў авэртайме данецкаму «Шахтару» зь лікам 1:2. Але затое каманда перамагла ў фінале Кубка Нямеччыне ў левэркузэнскага «Баеру» зь лікам 1:0, заваяваўшы 6-ы кубак у сваёй гісторыі.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Актуальны на 12 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «SV Werder Bremen». UEFA.
- ^ «#16 Werder Bremen». Forbes Magazine.
- ^ «Werder Bremen .:. Steckbrief». Weltfussball.