Белаазёрск
| Белаазёрск лац. Biełaaziorsk | |||
| Населены пункт | |||
Агульны выгляд | |||
| |||
| Краіна | Беларусь | ||
|---|---|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская | ||
| Раён | Бярозаўскі | ||
| Дата заснаваньня | 1958 | ||
| Горад з | 1970 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 148 м[1] | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 52°28′20″ пн. ш. 25°10′50″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 12 304 чал. (2018)[2] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +375 1643 | ||
| Паштовыя індэксы | 225215 | ||
| СААТА | 1208510000 | ||
| Нумарны знак | 1 | ||
| Сайт | bereza.brest-region.gov.by | ||
| Белаазёрск на мапе Беларусі ± Белаазёрск | |||
Белаазёрск — места ў Беларусі, паміж азёрамі Белым і Чорным. Уваходзіць у склад Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 12 304 чалавекі[2]. Знаходзіцца за 27 км ад Бярозы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Бронная Гара (лінія Менск — Берасьце).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя Белаазёрску пачынаецца ў 1958 годзе з заснаваньнем на месцы вёскі Ніўкаў пасёлку энэргетыкаў у зьвязку з будаваньнем Бярозаўскай ДРЭС. 12 студзеня 1960 году паселішча пераўтварылі ў працоўны пасёлак Бярозаўскі, які стаў цэнтрам Бярозаўскага пасялковага савету. 25 чэрвеня 1960 году паселішча атрымала назву Белаазёрск (ад возера Белага) і стала цэнтрам Белаазёрскага пасялковага савету. 29 сьнежня 1961 году Бярозаўская ДРЭС дала першы прамысловы ток. У 1970 годзе Белаазёрск атрымаў афіцыйны статус гораду раённага падпарадкаваньня. 15 сакавіка 1971 году ён стаў адміністрацыйным цэнтрам Белаазёрскага сельсавету. 17 верасьня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Белаазёрскага сельсавету места страціла статус адміністрацыйнага цэнтру[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- XX стагодзьдзе: 1969 год — 6,4 тыс. чал.[4]; 1991 год — 11,4 тыс. чал.; 1995 год — 12,8 тыс. чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 13,4 тыс. чал.; 2006 год — 12,9 тыс. чал.; 2009 год — 12 519 чал.[6] (перапіс); 2016 год — 12 468 чал.[7]; 2017 год — 12 421 чал.[8]; 2018 год — 12 304 чал.[2]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Белаазёрску працуюць 3 сярэднія школы, прафэсійна-тэхнічная вучэльня, лякарня, 2 бібліятэкі. У 1992—1995 гадох у месьце збудавалі царкву Сьвятога Серафіма Сароўскага.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы энэргетычнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.
- Белаазёрскі энэргамэханічны завод — адзіны ў Беларусі вытворца энэргетычнага абсталяваньня і запасных частак для цеплавых электрастанцыяў
- Белаазёрскі ЗБВ — вытворца ходнікавай пліткі, сьценавых блёкаў, дарожнага і ходнікавага бардзюра
- Бярозаўская ДРЭС
- Сумеснае беларуска-гішпанскае абутковае прадпрыемства «Белкельмэ»
- Вытворча-ўнітарнае прадпрыемства «Белаазёрскі завод ячэістага бэтону (БЗЯБ) «Осмас»
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Спыніцца можна ў гасьцініцы Бярозаўскай ДРЭС.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ніна Мацяш (1943—2008) — беларуская паэтка і перакладніца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Решение Брестского областного совета депутатов №305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» (рас.)
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 2. С. 378.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Белаазёрск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Палітычная геаграфія Беларусі: Белаазёрск(недаступная спасылка)
- https://globustut.by/beloozersk/ Архівавана 22 жніўня 2007. на Глёбусе Беларусі