Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Беняконі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Беняконі |
Каардынаты | 54°15′12″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.25333° пн. ш. 25.35972° у. д.Каардынаты: 54°15′12″ пн. ш. 25°21′35″ у. д. / 54.25333° пн. ш. 25.35972° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля | |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя у Беняконях. Знаходзіцца ў паўночнай частцы колішняга мястэчка пад адрасам завулак Касьцельны, 3. Дзее. Твор архітэктуры нэабарока і нэаклясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы драўляны касьцёл у Беняконях у 1634 годзе фундаваў тагачасны ўладальнік маёнтку Ян Чаплінскі. У 1737 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Беняконі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
Будаваньне новага мураванага касьцёла вялося ў 1900—1902 гадох.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1925 годзе Беняконі сталі цэнтрам аднайменнага дэканату Віленскай архідыяцэзіі. Да Другой сусьветнай вайны Беняконскі дэканат складаўся з 11 парафіяў: уласна Беняконі, Восава, Вярэнаў, Геранёны, Германішкі і Канвелішкі (цяпер у Беларусі), а таксама Бутрыманцы, Вялікія Салечнікі, Малыя Салечнікі, Дзевянішкі і Падбор’е (цяпер у Летуве).
У 1961 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад сховішча паліва. У будынку плябаніі зьмясьцілі школу-інтэрнат, а потым псыхіятрычныю лякарню. 10 сьнежня 1988 году касьцёл вярнулі каталікам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры нэабарока і нэаклясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з трансэптам, роўным вышынёй цэнтральнаму нэфу, які мае паўцыркульнае алтарнае завяршэньне. Бакавыя нэфы больш нізкія, з боку галоўнага фасада завяршаюцца магутнымі 3-яруснымі вежамі-званіцамі, а з бакоў алтара — прастакутныя закрысьціямі. Паўцыркульная алтарная частка атачаецца больш нізкай прыбудовай, што надае ёй арыгінальны прыступкавы разьвязак. Цэнтральны нэф і трансэпт накрываюцца ўзаемна пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі, з трыкутнымі франтонамі на тарцах, бакавыя нэфы — 1-схільнымі дахамі. Над алтарнай часткай дах конусападобны, над вежамі шпілі. Аконныя праёмы прастакутныя, з паўцыркульнымі імпастамі. Сьцены аздабляюцца роўнымі і руставанымі пілястрамі, філёнгавымі нішамі, сандрыкамі ды іншым, завяршаюцца разьвітымі багата прафіляванымі антаблемэнтамі.
Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі скляпеньнямі. Інтэр’ер аздабляецца ў стылі «другога ракако» (нэаракако) арнамэнтальнай ляпнінай, картушамі, размалёўкай (мастак К. Квяткоўскі). Унутраная прастора асьвятляецца двума ярусамі вокнаў, верхні ярус алтара — вялікімі люнэтамі. У інтэр’еры тры 2-ярусныя алтары: галоўны Сьвятога Яна Хрысьціцеля, левы — Божай Міласэрнасьці (у другім ярусе знаходзіцца абраз Найсьвяцейшага Сэрца Пана Езуса), правы — Маці Божай Шкаплернай.
Побач з касьцёлам магіла Марылі Верашчакі, першага каханьня Адама Міцкевіча[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Стары касьцёл, каля 1900 г.
-
Новы касьцёл, 1906 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Алтар
-
Магіла Марылі Верашчакі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 36.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 413Г000125 |