Перайсьці да зьместу

Уліковы нумар плацежніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «УНП»)

Уліко́вы ну́мар плаце́жніка (Уліковы нумар плацельшчыка), УНП — адзіны ўнікальны нумар фізычнай ці юрыдычнай асобы пры аплаце падаткаў, збораў (у тым ліку мытных), мытаў[1]. Надаецца кожнаму плацежніку пры пастаноўцы на ўлік у падатковым органе ў Беларусі.

Зьвесткі пра фізычную ці юрыдычную асобу пры наданьні УНП захоўваюцца ў Дзяржаўным рэестры плацежнікаў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусі. УНП юрыдычнай асобы захоўваецца за ёй да сканчэньня дзейнасьці, ліквідацыі або рэарганізацыі. УНП фізычнай асобы захоўваецца за ёю да канца жыцьця.

Адпаведнікам УНП у краінах Эўропы ёсьць ідэнтыфікацыйны нумар ПДВ(en), у Расеі — ідэнтыфікацыйны нумар падаткаплацежніка(ru).

УНП фармуецца як лічбавы (для арганізацыяў) ці літарна-лічбавы (для фізычных асобаў) код, складаецца з 9 знакаў і мае наступную структуру:

 — лічба ці літара, вызначае рэгіён, дзе зарэгістраваны прадпрымальнік:

Рэгіён Знак для фізычных асобаў Знак для юрыдычных асобаў
м. Менск
Берасьцейская вобласьць
Віцебская вобласьць
Гомельская вобласьць
Гарадзенская вобласьць
Менская вобласьць
Магілёўская вобласьць

 —  — парадкавы нумар плацежніка. Кожны наступны нумар плацежніка ўтвараецца даданьнем адзінкі да папярэдняга прызначанага нумару.  — кантрольны лік, які прызначаны для выяўленьня памылак, магчымых пры запісе УНП у дакумэнтах, на тэхнічных носьбітах інфармацыі, пры перадачы інфармацыі па каналах сувязі.

  • УНП 200988541 — юрыдычная асоба зь Берасьцейскай вобласьці.
  • УНП МА1953684 — фізычная асоба з Магілёўскай вобласьці.

Разьлік кантрольнай лічбы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожны знак, які ўваходзіць у структуру УНП (зь першага па восьмы), мае сваю вагу — просты лік. Вага кожнага знаку:

Знак УНП
Вага знаку 29 23 19 17 13 7 5 3

Кожны знак памнажаецца на сваю вагу, вынікі сумуюцца разам:

Кантрольная лічба зьяўляецца астачай ад дзяленьня атрыманай сумы на 11:

Калі вынік роўны 10, то дадзены УНП не выкарыстоўваецца; парадкавы нумар плацежніка павялічваецца на адзінку да тае пары, пакуль вынік ня стане меншы за 10. Вынік выкарыстоўваецца ў якасьці кантрольнай лічбы.

Разьлік УНП для фізічных асоб

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для літарных знакаў фізычных асобаў выкарыстоўваюцца наступныя лічбавыя адпаведнікі:

Пасьля вызначэньня кантрольнай лічбы лічбавае значэньне другога знаку замяняецца літарай лацінскага альфабэту ў наступнай адпаведнасьці:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]