Баравікі (Івейскі раён)
Выгляд
| Баравікі лац. Baraviki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Суботніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°03′54″ пн. ш. 25°45′41″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 54 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231341 |
| СААТА | 4229843011 |
| Нумарны знак | 4 |
| Баравікі на мапе Беларусі ± Баравікі | |
Баравікі[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVIII стагодзьдзі вёска Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1762 г. адносілася да маёнтка Суботнікі. У XIX — пачатку XX ст. у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 г. 18 двароў, 143 жыхары, у 1909 г. 170 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 27 двароў, 155 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (43 двары, 122 жыхары) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Дзімітрова, які абслугоўвала Ліпнішкаўская МТС. 3 1960 г. у саўгасе «Суботнікі». Пасьля ў складзе калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 39 двароў, 85 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 85 чалавек, 39 двароў
- 2009 год — 54 чалавекі[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу
Вонкавыя спаслыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Віртуальная Івейшчына(недаступная спасылка)