Узброеныя сілы Польшчы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Узброеныя сілы Польшчы
Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej
Падразьдзяленьні
Камандаваньне
Галоўнакамандуючы Браніслаў Камароўскі
Міністар абароны Тамаш Сямоняк
Начальнік штаба абароны Мячыслаў Ценюх
Вайсковыя сілы
Прызыўны ўзрост 18 гадоў
Занятыя ў войску 120 000
Запас 315 000
Фінансавыя зьвесткі
Бюджэт 12 млрд даляраў ЗША (FY2012)
Адсоткі СНП 1,9% (FY2011)
Прамысловасьць
Замежныя пастаўшчыкі

Узброеныя сілы Польшчы (па-польску: Siły Zbrojne Rzeczypospolitej Polskiej), неафіцыйна Войска Польскае (польск. Wojsko Polskie) — сукупнасьць узброеных сілаў Польскай Рэспублікі, прызначаных для абароны свабоды, незалежнасьці і сувэрэнітэту дзяржавы. Складаюцца з сухапутных (польск. Wojska Lądowe RP), ваенна-марскіх (польск. Marynarka Wojenna RP), ваенна-паветранных (польск. Siły Powietrzne RP) і спэцыяльных войскаў (польск. Wojska Specjalne RP).

Кіраўніцтва ўсімі войскамі краіны ажыцьцяўляе Галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў — прэзыдэнт Польшчы, побач зь міністрам абароны. Паводле зьвестак SIPRI на 2009 год узброеныя сілы Польшчы займалі 21 месца паводле выдаткаў на ваенныя патрэбы. Салдаты ўзброеных сілаў Польшчы ўдзельнічалі ў войнах міжнароднай кааліцыі войскаў у Іраку і Аўганістане да выхаду Польшчы ў 2008 годзе.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Узброеныя сілы Польшчысховішча мультымэдыйных матэрыялаў