Перайсьці да зьместу

Прэм’ер-Ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ангельская Прэм’ер-Ліга»)
Прэм’ер-Ліга
Краіна Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1889, 20 лютага 1992[a]
Колькасьць камандаў 20
Вылет у Чэмпіянат футбольнай лігі
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Ангельшчыны, Супэркубак Ангельшчыны, Кубак футбольнай лігі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы,
Ліга канфэрэнцыяў
Дзейны чэмпіён Лівэрпул — 20-ы тытул (2024—2025)
Найбольш пасьпяховы клюб Манчэстэр Юнайтэд,
Лівэрпул — 20 тытулаў
Сэзон 2025—2026 гадоў

Прэм’ер-Ліга (па-ангельску: The FA Premier League, да 1992 году — Першы дывізіён) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Ангельшчыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Ангельшчыны. У розыгрышы кожны сэзон бяруць удзел 20 клюбаў. Пры гэтым існуе сыстэма ратацыі ў Прэм’ер-Лігу з Футбальнае лігі, то тры апошнія калектывы паводле вынікаў у сэзоне страчваюць права гуляць у лізе на наступны сэзон, саступаючы месца тром лепшым клюбам з Футбольнае лігі. Сэзоны праходзяць з жніўня па травень, прычым кожная каманда гуляе 38 матчаў, то бок мае з кожнай па дзьве сустрэчы, якія праходзяць у гасьцёх і на хатняй пляцоўцы[1]. Большасьць гульняў праводзяцца ў суботу і нядзелю.

Ангельская прэм’ер-ліга была сфармаваная ў 1992 годзе з найвышэйшага дывізіёну Футбольнай лігі Ангельшчыны дзеля падвышэньня заробкаў клюбаў і большай камэрцыялізацыі[2]. З 1992 году тытул чэмпіёну Прэм’ер-Лігі заваёўвалі 7 клюбаў, як то «Арсэнал», «Блэкбэрн Ровэрз», «Чэлсі», «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці», «Лэстэр Сіці» і «Лівэрпул». Зь іх найболей пасьпяховы клюб «Манчэстэр Юнайтэд», які заваёўваў тытул чэмпіёну 13 разоў (менавіта Прэм’ер-лігу).

Ліга ёсьць карпарацыяй, у якой клюбы-чальцы выступаюць у якасьці акцыянэраў і прыносіць каля 2,2 мільярдаў эўра прыбытку на год[3]. Прэм’ер-ліга ёсьць самай папулярнай спартовай лігай у сьвеце, якая трансьлюецца ў больш чым 200 краінах сьвету, апопліваючы тэлеаўдыторыю ў 4,7 мільярдаў чалавек[4][5]. Сярэдняя наведвальнасьць матчаў Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2022—2023 гадоў склала 40 217 чалавек[6].

Год Каманда Горад
1889Прэстан Норт ЭндПрэстан
1890Прэстан Норт ЭндПрэстан
1891ЭвэртанЛівэрпул
1892СандэрлэндСандэрлэнд
1893СандэрлэндСандэрлэнд
1894Астан ВілаБірмінггэм
1895СандэрлэндСандэрлэнд
1896Астан ВілаБірмінггэм
1897Астан ВілаБірмінггэм
1898Шэфілд ЮнайтэдШэфілд
1899Астан ВілаБірмінггэм
1900Астан ВілаБірмінггэм
1901ЛівэрпулЛівэрпул
1902СандэрлэндСандэрлэнд
1903Шэфілд ЎэнздэйШэфілд
1904Шэфілд ЎэнздэйШэфілд
1905Ньюкасл ЮнайтэдНьюкасл-эпон-Тайн
1906ЛівэрпулЛівэрпул
1907Ньюкасл ЮнайтэдНьюкасл-эпон-Тайн
1908Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1909Ньюкасл ЮнайтэдНьюкасл-эпон-Тайн
1910Астан ВілаБірмінггэм
1911Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1912Блэкбэрн РовэрзБлэкбэрн
1913СандэрлэндСандэрлэнд
1914Блэкбэрн РовэрзБлэкбэрн
1915ЭвэртанЛівэрпул
1920Ўэст Бромўіч АльбіёнЎэст Бромўіч
1921БэрнліБэрнлі
1922ЛівэрпулЛівэрпул
1923ЛівэрпулЛівэрпул
1924Гадэрсьфілд ТаўнГадэрсьфілд
1925Гадэрсьфілд ТаўнГадэрсьфілд
1926Гадэрсьфілд ТаўнГадэрсьфілд
1927Ньюкасл ЮнайтэдНьюкасл-эпон-Тайн
1928ЭвэртанЛівэрпул
1929Шэфілд ЎэнздэйШэфілд
1930Шэфілд ЎэнздэйШэфілд
1931АрсэналЛёндан
1932ЭвэртанЛівэрпул
1933АрсэналЛёндан
1934АрсэналЛёндан
1935АрсэналЛёндан
1936СандэрлэндСандэрлэнд
1937Манчэстэр СіціМанчэстэр
1938АрсэналЛёндан
1939ЭвэртанЛівэрпул
1947ЛівэрпулЛівэрпул
1948АрсэналЛёндан
1949ПортсмутПортсмут
1950ПортсмутПортсмут
1951Тотэнгэм ГотспурЛёндан
1952Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1953АрсэналЛёндан
1954Ўулвэргэмптан ЎандэрэрзЎулвэргэмптан
1955ЧэлсіЛёндан
1956Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1957Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1958Ўулвэргэмптан ЎандэрэрзЎулвэргэмптан
1959Ўулвэргэмптан ЎандэрэрзЎулвэргэмптан
1960БэрнліБэрнлі
1961Тотэнгэм ГотспурЛёндан
1962Іпсўіч ТаўнІпсўіч
1963ЭвэртанЛівэрпул
1964ЛівэрпулЛівэрпул
1965Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1966ЛівэрпулЛівэрпул
1967Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1968Манчэстэр СіціМанчэстэр
1969Лідс ЮнайтэдЛідс
1970ЭвэртанЛівэрпул
1971АрсэналЛёндан
1972Дэрбі КаўнціДэрбі
1973ЛівэрпулЛівэрпул
1974Лідс ЮнайтэдЛідс
1975Дэрбі КаўнціДэрбі
1976ЛівэрпулЛівэрпул
1977ЛівэрпулЛівэрпул
1978Нотынггэм ФорэстНотынггэм
1979ЛівэрпулЛівэрпул
1980ЛівэрпулЛівэрпул
1981Астан ВілаБірмінггэм
1982ЛівэрпулЛівэрпул
1983ЛівэрпулЛівэрпул
1984ЛівэрпулЛівэрпул
1985ЭвэртанЛівэрпул
1986ЛівэрпулЛівэрпул
1987ЭвэртанЛівэрпул
1988ЛівэрпулЛівэрпул
1989АрсэналЛёндан
1990ЛівэрпулЛівэрпул
1991АрсэналЛёндан
1992Лідс ЮнайтэдЛідс
1993Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1994Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1995Блэкбэрн РовэрзБлэкбэрн
1996Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1997Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
1998АрсэналЛёндан
1999Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
2000Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
2001Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
2002АрсэналЛёндан
2003Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
2004АрсэналЛёндан
2005ЧэлсіЛёндан
2006ЧэлсіЛёндан
2007Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
2008Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
2009Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
2010ЧэлсіЛёндан
2011Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
2012Манчэстэр СіціМанчэстэр
2013Манчэстэр ЮнайтэдМанчэстэр
2014Манчэстэр СіціМанчэстэр
2015ЧэлсіЛёндан
2016Лэстэр СіціЛэстэр
2017ЧэлсіЛёндан
2018Манчэстэр СіціМанчэстэр
2019Манчэстэр СіціМанчэстэр
2020ЛівэрпулЛівэрпул
2021Манчэстэр СіціМанчэстэр
2022 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
2023 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
2024 Манчэстэр Сіці Манчэстэр
2025ЛівэрпулЛівэрпул

Выступы па клюбах

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Клюб Першых месцаў Пераможныя сэзоны
Манчэстэр Юнайтэд 20 1907—08, 1910—11, 1951—52, 1955—56, 1956—57, 1964—65, 1966—67, 1992—93, 1993—94, 1995—96, 1996—97, 1998—99, 1999—00, 2000—01, 2002—03, 2006—07, 2007—08, 2008—09, 2010—11, 2012—13
Лівэрпул 20 1900—01, 1905—06, 1921—22, 1922—23, 1946—47, 1963—64, 1965—66, 1972—73, 1975—76, 1976—77, 1978—79, 1979—80, 1981—82, 1982—83, 1983—84, 1985—86, 1987—88, 1989—90, 2019—20, 2024—25
Арсэнал 13 1930—31, 1932—33, 1933—34, 1934—35, 1937—38, 1947—48, 1952—53, 1970—71, 1988—89, 1990—91, 1997—98, 2001—02, 2003—04
Манчэстэр Сіці 10 1936—37, 1967—68, 2011—12, 2013—14, 2017—18, 2018—19, 2020—21, 2021—22, 2022—23, 2023—24
Эвэртан 9 1890—91, 1914—15, 1927—28, 1931—32, 1938—39, 1962—63, 1969—70, 1984—85, 1986—87
Астан Віла 7 1893—94, 1895—96, 1896—97, 1898—99, 1899—00, 1909—10,1980—81
Сандэрлэнд 6 1891—92, 1892—93, 1894—95, 1901—02, 1912—13, 1935—36
Чэлсі 6 1954—55, 2004—05, 2005—06, 2009—10, 2014—15, 2016—17
Ньюкасл Юнайтэд 4 1904—05, 1906—07, 1908—09, 1926—27
Шэфілд Ўэнздэй 4 1901—03, 1903—04, 1928—29, 1929—30
Гадэрсьфілд Таўн 3 1923—24, 1924—25, 1925—26
Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз 3 1953—54, 1957—58, 1958—59
Лідс Юнайтэд 3 1968—69, 1973—74, 1991—92
Блэкбэрн Ровэрз 3 1911—12, 1913—14, 1994—95
Прэстан Норт Энд 2 1888—89, 1889—90
Портсмут 2 1948—49, 1949—50
Бэрнлі 2 1920—21, 1959—60
Тотэнгэм Готспур 2 1950—51, 1960—61
Дэрбі Каўнці 2 1971—72, 1974—75
Шэфілд Юнайтэд 1 1897—98
Ўэст Бромўіч Альбіён 1 1919—20
Іпсўіч Таўн 1 1961—62
Нотынггэм Форэст 1 1977—78
Лэстэр Сіці 1 2015—16
  1. Пераўтварэньне ў Прэм’ер-Лігу старога Першага дывізіёну

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]