Дэрбі
| Дэрбі | |||
| Населены пункт | |||
Выгляд на Катэдральны сабор Дэрбі | |||
| |||
| Краіна | Вялікабрытанія | ||
|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 600 | ||
| Горад з | 1977 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 78 км² | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 52°55′ пн. ш. 1°28′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 236 300 чал. (2006) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 01332 | ||
| Паштовыя індэксы | DE1, DE3, DE21-24, DE73 | ||
| Сайт | derby.gov.uk | ||
| Дэрбі на мапе Вялікабрытаніі Дэрбі | |||
Дэрбі (па-ангельску: Derby, вымаўляецца «Дэрбі») — горад у Ангельшчыне, у графстве Дэрбішыр, мае статус гораду з 1977 году[1]. Разьмяшчаецца ў рэгіёне Іст-Мідландс на беразе ракі Дэрвэнт.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад мае дачыненьне да пэрыяду панаваньня Рыму, саксонаў і вікінгаў. Быў пабудаваны рымскімі калянізатарамі як форт пад назвай «Derventio», але ёсьць меркаваньні, што горад быў названы ад англасаксонскага «Deoraby» (паселішча аленяў). Уваходзіў у зьвяз пяці гарадоў, зьяўляючыся часткай Данэлагу.
Дэрбі й Дэрбішыр былі цэнтрам брытанскай прамысловай рэвалюцыі. У 1717 годзе тут была пабудавана першая ў Ангельшчыне шоўкавая фабрыка, што выкарыстоўвала гідраэнэргію. Гэта тэхналёгія была здабыта Джонам Ломбам ў П’емонце. Зараз у старым будынку фабрыкі месьціца музэй індустрыі Дэрбі, дзе можна знайсьці экспанаты чыгункавай, авіацыйнай і горназдабываючай галіны прамысловасьці, а таксама керамічных вырабаў і ліцейнае справы[2].
Выбітныя мясьціны
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сярод славутасьцяў гораду варта вылучыць катэдральны сабор Дэрбі, які быў пабудаваны ў XIV стагодзьдзі. Ён зьяўляецца цэнтрам англіканскай гіпархіі Дэрбі. Вежа сабору была пабудавана паміж 1510—1530 гадамі ў папулярным у тыя часы гатычным стылі. Але ў 1725 годзе архітэктар Джэймз Гібз перабудаваў сабор у стылі клясыцызму. Вышыня вежы сабора на дадзены момант складае 64,8 мэтру.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сучаснасьці ў Дэрбі знаходзяцца два заводы па зборцы аўтамабіляў кампаніяў Ролз-Ройз і Таёта. Інтэрнэт і тэлэфоны банк Эг («Egg» — яйка) таксама месьцяцца ў горадзе.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Унівэрсытэт Дэрбі быў адчынены ў 1993 годзе, на базе коледжу, што вядзе сваю гісторыю з 1851 году[3]. У 2003 годзе ўнівэрсітэт Нотынггэма адчыніў у Дэрбі мэдыковую асьпірынтуру пры гарадзкой бальніцы Дэрбі.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 12 кілямэтрах ад гораду знаходзіцца аэрапорт Усходні Мідландс, што абслугоўвае каля 5 мільёнаў чалавек штогод. Акрамя гэтага аэрапорт займаецца перавозкай грузаў і займае другую пазыцыю па колькасьці перавезенага грузу пасьля Гітраў.
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад даў назву разнавіднасьці скачак, а таксама асабліва прынцыповым футбольным матчам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ London Gazette: no. 47246, p. 7656, 14 June 1977 (анг.)
- ↑ derby.gov.uk. Музэй індустрыі Дэрбі (анг.)
- ↑ Sparg.derby.ac.uk (анг.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дэрбі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт (анг.)