Перайсьці да зьместу

Гадэрсьфілд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гадэрсьфілд
Населены пункт
Выгляд гораду
Выгляд гораду
Герб
Краіна Вялікабрытанія
Дата заснаваньня 1086
Часавы пас
Каардынаты 53°38′42″ пн. ш. 1°46′47″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 146 234 чал. (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 01484
Паштовыя індэксы HD1-5, HD7-8
Гадэрсьфілд на мапе Вялікабрытаніі
Гадэрсьфілд
Гадэрсьфілд
Гадэрсьфілд

Га́дэрсьфілд (па-ангельску: Huddersfield) — горад у акрузе Кэркліс (анг. Kirklees) на захадзе графства Заходні Ёркшыр у Ангельшчыне, непадалёк ад зьліцьця рэкаў Колн і Голм, за 310 кілямэтраў ад Лёндану й за 16,6 кілямэтру ад Брэдфарду, найбліжэйшага буйнога населенага пункту.

Насельніцтва Гадэрсьфілду складае, паводле зьвестак перапісу 2001 году, 146 234 чалавекі, што дае магчымасьць займаць гораду 10-ы радок у сьпісе найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі. Гэта найбуйнейшы населены цэнтар акругі Кэркліс і ягоны адміністрацыйны цэнтар.

Гадэрсьфілд згуляў важную ролю ў індустрыяльнай рэвалюцыі Вялікабрытаніі. Сёньня гэта буйны прамысловы (вытворчасьць ваўняных тканінаў, фарбавальнікаў, машынабудаваньне), спартовы й адукацыйны цэнтар[1]. Горад увайшоў у гісторыю як месца нараджэньня нацыянальнай рэгбійнай лігі й прэм’ер-міністра Гаральда Ўілсана.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гадэрсьфілдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў