Блэкбэрн
Блэкбэрн | |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 01254 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′42″ пн. ш. 2°28′37″ з. д. / 53.745° пн. ш. 2.47694° з. д.Каардынаты: 53°44′42″ пн. ш. 2°28′37″ з. д. / 53.745° пн. ш. 2.47694° з. д. |
Блэкбэрн | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.blackburn.gov.uk/ |
Блэ́кбэрн (па-ангельску: Blackburn) — горад у графстве Ланкашыр, у Ангельшчыне, на рацэ Блэкбэрне, каля Лідс-Лівэрпулскага каналу, на вузьле чатырох чыгуначных дарог і зблізку багатых капалень каменнага вугля, за 38 км ад Манчэстэру. Блэкбэрн уяўляе сабой хутка разрасталы фабрычны горад, насельніцтва якога не перавышала ў 1821 годзе 21 940 чалавек, дасягнула ў 1888 годзе 119 039 чалавек, 105 085 у 2001 годзе[2].
У сваіх старых частках горад няправільна пабудаваны, мае ратушу, цудоўны парк, галерэю суконшчыкаў, біржу, 14 цэркваў, заснаваную ў 1567 годзе лацінскую школу і некалькі ланкастэрскіх, рамесны інстытут, бібліятэку і музэй. Ужо ў 1650 годзе Блэкбэрн славіўся сваімі льнянобумажными тканінамі, а цяпер прадзеньне і тканьнё грубых баваўняных матэрыяў уяўляе галоўную галіну мясцовай прамысловасьці, якае дае занятак звыш 30000 працоўным. Акрамя таго, у горадзе знаходзяць сабе занятак каля 4000 чалавек на фабрыках набіванага паркалю, на папяровых млынах, у каменнавугальных капальнях, у жалезных і машынабудаўнічых заводах, камнеломнях і іншых. Блэкбэрн мае 220 фабрыкаў, 250 майстэрняў. Блэкбэрн — радзіма Гаргрывза (Hargreaves), вынаходніка ткацкай машыны, вядомай пад назвай Spin-Jenny (1767 год), за гэта потым яго выгналі з гораду. 7 км паўночней, на рацэ Рыбл, ля вёскі Рыбчэстэр (1357 жых.) знаходзіцца ў маляўнічай мясцовасьці Стоўнігэрст, адкрытая ў 1794 годзе, езуіцкая калегія і галоўная каталіцкая сэмінарыя Ангельшчыны. Пышны будынак збудаваны пры Лізавеце, яно мае пры сабе вялікі парк і бібліятэку, музэй, маляўнічую галерэю і іншыя каштоўныя калекцыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ United Kingdom Census 2011
- ^ «KS01 Usual resident population: Census 2001, Key Statistics for urban areas». National Statistics.