Эльес Схіры
| Эльес Схіры | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 траўня 1995[1][2][3] (30 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 69 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Айнтрахт Франкфурт | |
| Нумар | 15 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2019 | Манпэлье | 123 (10) |
| 2019—2023 | Кёльн | 118 (17) |
| 2023— | Айнтрахт Франкфурт | 57 (3) |
| Зборныя | ||
| 2014 | Туніс (да 23)[d] | 1 (0) |
| 2018— | Туніс | 69 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Элье́с Схіры́ (па-арабску: إلياس صخيري; нар. 10 траўня 1995 году) — туніскі футбаліст, апорны паўабаронца нямецкага клюбу «Айнтрахт» з Франкфурту і нацыянальнай зборнай Тунісу.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гулец нарадзіўся ў Францыі ў сям’і туніскіх мігрантаў. Футболам пачаў займацца ў акадэміі «Манпэлье». Дэбют гульца ў Лізе 1 прыпаў на 21 сакавіка 2015 году ў матчы супраць «Эвіяну», калі Схіры замяніў Поля Лясна ў дадатковы час[4]. Матч скончыўся паразай зь лікам 1:0 для клюбу тунісца. 27 лютага 2016 году футбаліст упершыню ў прафэсійнай кар’еры адзначыўся голам падчас матчу чэмпіянату Францыі супраць клюбу «Ліль». У выніку клюб з поўдня краіны атрымаў пераканальную перамогу зь лікам 3:0.
29 ліпеня 2019 году Схіры далучыўся да табару «Кёльну», склаўшы з клюбам чатырохгадовую ўгоду[5]. 28 лістапада 2020 году гулец адзначыўся дублем, двойчы трапна ўлучыўшы мяч у браму дортмундзкай «Барусіі»[6]. Свой другі галявы дубль гулец зрабіў 1 кастрычніка 2021 году ў хатнім матчы супраць «Гройтэра». Гэтыя галы дапамаглі клюбу атрымаць перамогу зь лікам 3:1, пры гэтым клюб пасьля самага пачатку трываў паразу зь лікам 0:1[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз паходжаньне сваіх бацькоў гулец меў права выступаць за зборную Тунісу. І такая магчымасьць была скарыстаная, бо Схіры быў выкліканы да складу алімпійскай зборнай Тунісу. У нацыянальнай зборнай гулец дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Ірану (1:0) 23 сакавіка 2018 году. У складзе зборнай браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2018 году, які ладзіўся ў Расеі[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Ellyes Skhiri // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в ELLYES SKHIRI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Ellyes Skhiri // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Evian TG vs. Montpellier». Soccerway.
- ^ «FC verpflichtet Ellyes Skhiri». FC Köln.
- ^ «Ellyes Skhiri gives Cologne a much-needed shot in the arm with first win since March». Bundesliga.
- ^ «Ellyes Skhiri double as Cologne come from behind to beat Greuther Fürth». Bundesliga.
- ^ «Tunisia World Cup squad: Leicester City's Benalouane in 23-man squad». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball