Амар Мармуш
| Амар Мармуш | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 лютага 1999[1][2] (27 гадоў) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 81 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Манчэстэр Сіці | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | Вадзі Дэгла[d] | 16 (2) |
| 2017—2020 | Вольфсбург II[d] | 36 (11) |
| 2020—2023 | Вольфсбург | 41 (5) |
| 2021 | → Санкт-Паўлі | 21 (7) |
| 2021—2022 | → Штутгарт | 21 (3) |
| 2023—2025 | Айнтрахт Франкфурт | 46 (27) |
| 2025— | Манчэстэр Сіці | 33 (8) |
| Зборныя | ||
| 2017 | Эгіпет (да 20)[d] | 2 (0) |
| 2019 | Эгіпет (да 23)[d] | 4 (0) |
| 2021— | Эгіпет | 46 (10) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ама́р Марму́ш (па-арабску: عمر مرموش; нар. 7 лютага 1999 году) — эгіпецкі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Эгіпту.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мармуш дэбютаваў на прафэсійным узроўні ў складзе клюбу «Вадзі Дэгля» ў эгіпецкай Прэм’ер-лізе 8 ліпеня 2016 году, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Аль-Ітыгад», які скончыўся перамогай Мармушавага клюбу зь лікам 3:2.
Ужо хутка гулец быў заўважаны ў Эўропе, склаўшы кантракт зь нямецкім «Вольфсбургам». 26 траўня 2020 году запачаткаваў выступы ў Бундэсьлізе, згуляўшы ў матчы супраць «Баеру». Дзеля павышэньня гульнёвага часу на пачатку 2021 году эгіпцянін на правах арэнды далучыўся да «Санкт-Паўлі» з другога дывізіёну Нямеччыны[3]. Да сканчэньня сэзону Мармуш згуляў 21 матч ды адзначыўся 7 галамі. Сэзон 2021—2022 гадоў правёў у складзе «Штутгарту», дзе таксама быў на правах арэнды. 15 траўня 2023 году было абвешчана, што Мармуш далучыцца да франкфурцкага «Айнтрахту» як вольны агент і апране кашулю з 7-м нумарам[4]. 27 жніўня таго ж году забіў свой першы гол у Бундэсьлізе ў матчы супраць «Майнцу». За дэбютны сэзон згуляў 37 матчаў і 16 галоў, чым прывабіў скаўтаў з шэрагу ангельскіх клюбаў. Аднак, гулец застаўся ў Нямеччыне. Бадзёра пачаў сэзон 2024—2025 гадоў, стаўшы паводле вынікаў першай паловы сэзону другім бамбардзірам Бундэсьлігі пасьля Гары Кейна з «Баварыі».
23 студзеня 2025 году ангельскі «Манчэстэр Сіці» абвесьціў аб падпісаньні з Мармушам кантракту на чатыры з паловай гады за 59 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[5][6]. Эгіпцянін дэбютаваў за новы клюб 25 студзеня ў хатнім пераможным матчы супраць «Чэлсі»[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз тое, што бацькі футбаліста пэўны час жылі ў Канадзе, Мармуш меў мажлівасьць выступаць за зборную Канады[8], аднак абраў дзеля выступаў зборную Эгіпту. 8 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай і забіў адзіны гол у пераможным матчы супраць зборнай Лібіі (1:0).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Манчэстэр Сіці»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2026
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2026
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Omar Marmoush // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Omar Marmoush // FBref (анг.)
- ↑ «Loaned to St. Pauli». VfL Wolfsburg.
- ↑ «Omar Marmoush joins Eintracht». Eintracht Frankfurt.
- ↑ «City seal signing of Omar Marmoush». Manchester City F.C.
- ↑ «Man City sign Frankfurt forward Marmoush for £59m». BBC Sport.
- ↑ «Haaland and Foden fire City to key victory over Chelsea». Manchester City F.C.
- ↑ «New boy Omar Marmoush on his start at FCSP». FC St. Pauli.