Вук Караджыч
Вук Караджыч | |
| па-сэрбску (кірыліцай): Вук Стефановић Караџић па-сэрбску (лацінкай): Vuk Stefanović Karadžić | |
| Дата нараджэньня | 26 кастрычніка (6 лістапада) 1787[1][2] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 26 студзеня 1864[1][2][4] (76 гадоў) або 7 лютага 1864[3] (76 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | мовазнавец, гісторык, перакладнік, пісьменьнік, перакладнік Бібліі, дыплямат, зьбіральнік казак, антраполяг, філёляг, этнограф, фальклярыст |
| Навуковая сфэра | мовазнаўства, фальклярыстыка і этнаграфія |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Таварыства сэрбскай пісьменнасьці[d], Расейская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d], Кракаўскае навуковае таварыства[d][3] і Гётынгенская акадэмія навук[d] |
| Дзеці | Міна Караджыч[d] і Dimitrije Karadžić[d] |
Вук Стэфанавіч Караджыч (па-сэрбску: Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 1787 — 7 лютага 1864) — сэрбскі мовазнаўца, рэфарматар сэрбскай мовы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымліваў у Лозьніцы, а пасьля ў кляштары. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў кляштары ён болей займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназіі ў Пэтрыне. Пазьней вучыцца ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад’язджае на лекаваньне ў Пэшт. Падчас знаходжаньня ў Вене знаёміцца зь Ернэем Капітарам, які дапамагае яму ажыцьцяўляць заплянаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаваньні мовы і правапісу і ўвядзеньні народнай мовы ў мастацкую творчасьць. Праз забарону друкавацца ў Сэрбіі і Аўстрыйскай імпэрыі зьяжджае ў Расею, дзе мае магчымасьць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Белград.
Філялягічныя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У першай палове 19 стагодзьдзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філёлягаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ернэй Капітар, рэфармаваў сэрбскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданьні сэрбскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сэрбскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фармаваньне сучаснай стандратнай харвацкай мовы.
Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманьні ў літаратурную мову народных элемэнтаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўленьня, якое ня мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысьціць сэрбскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элемэнтаў, а базай зрабіць новаштокаўскія дыялекты.
Рэформа кірыліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:
| А а | Б б | В в | Г г | Д д | Е е | Ж ж | З з |
| И и | К к | Л л | М м | Н н | О о | П п | Р р |
| С с | Т т | У у | Ф ф | Х х | Ц ц | Ч ч | Ш ш |
Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ і Џ џ
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Половинкин И. Караджич, Вук (рас.) // Энциклопедический словарь — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XIV. — С. 421—424.
- 1 2 3 4 Кравцов Н. И. Караджич // Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- 1 2 3 4 http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/karadzic-wuk-stefanovic/
- ↑ Brozović D., Ladan T. Vuk Stefanović Karadžić // Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ↑ Караджич Вук Стефанович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вук Караджыч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў