Перайсьці да зьместу

Інэртныя газы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Інэртны газ»)

Інэ́ртныя га́зы[1]хімічныя элемэнты восьмай А-групы: гель, нэон, аргон, крыптон, ксэнон і радон.

Інэртныя газы[2] — група хімічных элемэнтаў, якая ўяўляе сабою аданатамныя газы бяз колеру й паху. Маюць вельмі нізкую хімічную рэактыўнасьць з той прычыны, што іхнія атамы маюць поўнасьцю запоўненыя зьнешнія электронныя абалонкі.