Фінал Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2014 году
Фінальны матч Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2014 году прайшоў у Лісабоне на стадыёне «Эштадыю да Луш», дзе сустракаліся гішпанскія клюбы «Рэал» і «Атлетыка», прычым упершыню ў гісторыі спаборніцтва ў фінальным матчы сустрэліся каманды з аднаго гораду. Гэта быў 59-ы фінал у гісторыі Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў і 22-і фінал у гісторыі Лігі чэмпіёнаў УЭФА. Футбольны матч распачаўся ў суботу 24 траўня 2014 году. Пераможца Лігі чэмпіёнаў згуляе зь пераможцам Лігі Эўропы ў гульні за Супэркубак УЭФА ў 2014 годзе, а таксама згуляе ў паўфінале клюбнага чэмпіяната сьвету па футболе.
«Эштадыю да Луш»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Эштадыю да Луш» у 2004 годзе зьяўляўся адной з арэнаў чэмпіянату Эўропы па футболе, прымаў некалькі матчаў турніру, уключаючы фінальны матч паміж зборнымі Партугаліі і Грэцыі (0:1). Выбудаваны на месцы былога аднайменнага стадыёну, які зьмяшчаў у розныя гады ад 78 тысячаў да 120 тысячаў гледачоў. Зьяўляецца месцам правядзеньня хатніх матчаў футбольнага клюбу «Бэнфіка».
Перад гульнёй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Былы гулец зборнай Партугаліі Луіш Фігу, які выйграў Лігу чэмпіёнаў у складзе футбольнага клюбу «Рэал» у 2002 годзе, быў названы ў якасьці пасла фінальнага матчу[1]. Пэрыяд ўсеагульнага продажу квіткоў доўжыўся з 10 па 21 сакавіка 2014 году. Квіткі былі даступныя ў чатырох коштавых катэгорыях: 70, 160, 280 і 390 эўра[2].
7 траўня 2014 году было абвешчана аб тым, што судзіць фінальны матч будзе 41-гадовы галяндзец Б’ёрн Кёйпэрс, для якога гэта будзе першы фінал Лігі чэмпіёнаў.
Матч
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 траўня 2014 21:45 |
Рэал | 4:1 (д. ч.) | Атлетыка | Эштадыю да Луш, Лісабон Гледачоў: 60 976 Судзьдзя: Б’ёрн Кёйпэрс (Нідэрлянды) |
---|---|---|---|---|
Рамас 90+3' Бэйл 110' Марсэлу 118' Раналду 120' (пэн.) |
Пратакол | Гадын 36' | ||
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Figo embarks on ambassadorial role. UEFA.com
- ^ Lisbon final tickets go on international sale. UEFA.com