Крыстыян Радрыгес
| Крыстыян Радрыгес | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 верасьня 1985[1][2] (40 гадоў) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 81 кг | |
| Пазыцыя | плэймэйкер | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2005 | Пэньяроль | 55 (5) |
| 2005—2007 | Пары Сэн-Жэрмэн | 36 (1) |
| 2008—2012 | Порту | 70 (12) |
| 2012—2015 | Атлетыка Мадрыд | 59 (2) |
| 2015 | → Парма | 5 (0) |
| 2015 | → Грэмію | 0 (0) |
| 2015—2016 | Індэпэнд’ентэ | 26 (3) |
| 2017—2021 | Пэньяроль | 98 (31) |
| 2021—2022 | Пляса Калёнія[d] | 37 (4) |
| Зборныя | ||
| 2003—2018 | Уругвай | 110 (11) |
| 2005 | Уругвай (да 20)[d] | 9 (5) |
Крыстыян Габрыель Радрыгес Бароцьці (па-гішпанску: Cristian Gabriel Rodríguez Barotti; нар. 30 верасьня 1985 году, Хуан-Лясаке, Уругвай) — колішні уругвайскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец зборнай Уругваю.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыстыян пачаў прафэсійную кар’еру за ўругвайскі гранд «Пэньяроль» у 2002 годзе. У 2003 годзе ён стаў чэмпіёнам краіны, разам зь ім у той камандзе выступаў легендарны парагвайскі брамнік Хасэ Люіс Чылявэрт. У 2004 годзе Радрыгес у асноўным пазбаўляўся ад наступстваў цяжкай траўмы. У 2005 годзе Крыстыян перайшоў у францускі клюб «Пары Сэн-Жэрмэн», першы сэзон у якім ня быў асабліва характэрным. На другі сэзон Радрыгес дапамог сваёй камандзе захаваць прапіску ў Лізе 1, забіўшы мяч у браму «Манака».
Каб спыніць змаганьне з камандай за выжываньне, Крыстыян прыняў рашэньне перайсьці ў стан партугальскага гранда «Бэнфікі» ў сэзоне 2007—2008 гадоў на правах арэнды. З 2008 году Крыстыян Радрыгес стаў выступаць за «Порту». Ён склаў ударную тройку ў нападзе каманды разам з аргентынцам Люча Гансалесам і бразыльцам Халкам. 28 траўня 2012 году Радрыгес падпісаў 4-гадовы кантракт з мадрыдзкім «Атлетыка»[3][4]. Першы гол за новы клюб забіў 17 лютага 2013 году ў матчы супраць «Вальядаліду».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За зборную Ўругваю Крыстыян дэбютаваў ва ўзросьце 18 гадоў у матчы супраць зборнай Мэксыкі. Радрыгес зьяўляецца ўдзельнікам трох Кубкаў Амэрыкі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Пэньяроль»:
- Чэмпіён Уругваю: 2003, 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Ўругваю: 2018
«ПСЖ»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2006
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2009, 2011, 2012
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2010
- Пераможца Лігі Эўропы: 2011
«Атлетыка»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2013
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2014
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2012
Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в CRISTIAN GABRIEL RODRIGUEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Cristian Rodríguez // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Acuerdo con Cristian Rodríguez por cuatro temporadas. Club Atletico de Madrid
- ^ Кристиан Родригес перешел в «Атлетико». sports.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Атлетыка»
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Статыстыка на L'Équipe
- Профіль на Footballzz.co.uk
- Нарадзіліся 30 верасьня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ва Ўругваі
- Футбалісты клюбу «Пэньяроль» Мантэвідэо
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Порту»
- Футбалісты клюбу «Атлетыка» Мадрыд
- Футбалісты клюбу «Парма»
- Футбалісты клюбу «Грэмію» Порту-Алегры
- Футбалісты клюбу «Індэпэнд’ентэ» Авэльянэда
- Футбалісты клюбу «Пляса Калёнія» Калёнія-дэль-Сакрамэнта
- Футбалісты зборнай Уругваю
- Уругвайскія футбалісты