Перайсьці да зьместу

Хасэ Эрнэста Соса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хасэ Эрнэста Соса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1985(1985-06-19)[1][2] (40 гадоў)
Рост 183 см
Вага 79 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эстудыянтэс
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2007 Эстудыянтэс 143 (12)
2007—2010 Баварыя 35 (2)
2009—2010 Эстудыянтэс 17 (3)
2010—2011 Напалі 24 (1)
2011—2014 Мэталіст Харкаў 64 (17)
2014 Атлетыка Мадрыд 15 (0)
2014—2015 Бэшыкташ 3 (0)
2015—2016 Бэшыкташ 55 (12)
2016—2018 Мілян 18 (0)
2017—2018 Трабзанспор 25 (0)
2018—2020 Трабзанспор 56 (14)
2020—2022 Фэнэрбахчэ 53 (4)
2022—4 Эстудыянтэс 90 (7)
Зборныя
2003 Аргентына (да 20)[d] 4 (0)
2005—2013 Аргентына 19 (1)
2008 Аргентына (да 23)[d] 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
17 лістапада 2025.

Хасэ́ Эрнэ́ста Соса (па-гішпанску: José Ernesto Sosa; нар. 19 чэрвеня 1985 году, Каркараньня, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, які выступае за клюб «Эстудыянтэс» на пазыцыі паўабаронцы. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Соса гуляў за аргентынскі клюб «Эстудыянтэс» паміж 2002 і 2007 гадамі. У сэзоне 2005—2006 гадоў Хасэ паказваў шыкоўную гульню й дапамог клюбу атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Аргентыны, а трэнэр клюбу Дыега Сымэонэ раіў яму перайсьці ў рымскі «Ляцыё», але насуперак усяму 24 лютага 2007 году гулец перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю». «Эстудыянтэс» атрымаў 6 млн эўра плюс 10 % ад сумы любога будучага продажу гульца. Соса застаўся з «Эстудыянтэсам» на заключную частку турніру Кляўсуры 2007 году.

Праводзячы няшмат часу ў складзе нямецкага клюбу Хасэ ў 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду ў свой былы клюб «Эстудыянтэс». Пасьля сканчэньня арэндавага пагадненьня 30 жніўня 2010 году, Соса далучыўся да італьянскага клюбу «Напалі», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[3].

26 ліпеня 2011 году, было абвешчана, што Хасэ Соса далучыўся да ўкраінскага клюбу «Мэталіст»[4][5]. Соса ў новым клюбе абраў сабе нумар 11 у гонар экс-сябра па камандзе Хуана Сэбастыяна Вэрона. 28 чэрвеня 2012 году стаў капітанам харкаўскага клюбу.

1 студзеня 2014 году далучыўся да табару «Атлетыка» ў шасьцімесячную арэнду[6]. Разам з камандай паспрыяў перамозе мадрыдзкага клюбу ў чэмпіянаце Гішпаніі. 31 жніўня 2014 году гулец быў аддадзены ў арэнду турэцкаму клюбу «Бэшыкташ».

28 лютага 2007 году Соса быў выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Аргентыны Альфіё Базыле ў скдад нацыянальнай каманды. Соса потым пра гэты момант казаў, што «ніколі не забудзецца на гэты аўторак», які супаў зь пераходам Хасэ ў мюнхэнскую «Баварыю». Дэбютаваў за зборную 9 сакавіка 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Мэксыкі.

«Эстудыянтэс»:

«Баварыя»:

«Атлетыка»:

«Бэшыкташ»:

«Мілян»:

«Трабзанспор»:

Аргентына:

  1. José Sosa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. JOSE ERNESTO SOSA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Sosa completes switch to Napoli. Bayern Munich.
  4. Sosa wechselt nach Charkiw. Kicker.de.
  5. Exóticos destinos para José Sosa y Felipe Melo. Mercafutbol.com.
  6. Atlético agree Sosa loan deal. AS.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]