ЦСКА Масква (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі
д →Склад: абнаўленьне зьвестак |
д абнаўленьне зьвестак |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
|Трэнэр = [[Леанід Слуцкі]] |
|Трэнэр = [[Леанід Слуцкі]] |
||
|Чэмпіянат = [[Расейская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-ліга]] |
|Чэмпіянат = [[Расейская Прэм’ер-ліга|Прэм’ер-ліга]] |
||
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе |
|Сэзон = [[Чэмпіянат Расеі па футболе 2011—2012 гадоў|2011—2012]] |
||
|Месца = |
|Месца = 3 месца |
||
|Сайт = http://www.pfc-cska.com/ |
|Сайт = http://www.pfc-cska.com/ |
||
|Прыналежнасьць = Расейскія |
|Прыналежнасьць = Расейскія |
Вэрсія ад 15:35, 14 ліпеня 2012
ЦСКА | |
Файл:CSKA.png | |
Поўная назва | Профессиональный футбольный клуб ЦСКА Москва |
---|---|
Заснаваны | 1911 |
Горад | Масква, Расея |
Стадыён |
Лужнікі Умяшчальнасьць: 89 000 |
Кіраўнік | Яўген Гінер[d] |
Галоўны трэнэр | Леанід Слуцкі |
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга |
· 2011—2012 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы Афіцыйны сайт |
ЦСКА (па-расейску: Центральный спортивный клуб армии) — расейскі футбольны клюб з гораду Масква. Трохразовы чэмпіён Расеі, пяціразовы ўладальнік Кубка Расеі. Сяміразовы чэмпіён СССР, пяціразовы ўладальнік Кубка СССР. Уладальнік Кубка УЭФА (2005). ЦСКА зьяўляецца адным з найстарэйшых і самых тытулаваных расейскіх клюбаў у постсавецкай гісторыі[1], які вядзе сваю гісторыю ад каманды ТАЛС (таварыства аматараў лыжнага спорту), заснаванага ў 1911 годзе.
У цяперашні час галоўным трэнэрам клюба зьяўляецца Леанід Слуцкі з кастрычніка 2009 году, ён заняў гэтую пасаду пасьля звальненьня пад гішпанскага спэцыяліста Хуандэ Рамаса[2]. Клюб выкладвае вялікія грошы, каб прыцягваць пэрспэктыўных маладых гульцоў. Так адзін зь лепшых нападнікаў клюбу апошніх гадоў Вагнэр Лаў далучыўся да каманду ўва ўзросьце 20 гадоў у 2004 годзе, Томаш Нецыд апынуўся ў складзе чырвона-сініх у 19 гадоў.
У сэзоне 2009—2010 гадоў ЦСКА выйшаў у першы раз у сваёй гісторыі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Тады расейская каманда сустракалася з гішпанскай «Сэвільляй» і паводле выніках сустрэч ЦСКА перайшлі ў наступны раўнд, дзе з аднолькавым лікам 0:1 саступілі італьянскаму «Інтэру».
ЦСКА зьяўляецца трэцім самым папулярным клюбам у Расеі пасьля «Спартаку» й «Зэніту»[3].
Гісторыя
1911—1935
Гісторыя футбольнага клюба ЦСКА пачалася ў 1911 годзе, калі ў Таварыстве аматараў лыжнага спорту (ТАЛС) была арганізавана футбольная сэкцыя[4]. На базе гэтай футбольнай сэкцыі было сфарміравана тры каманды, якія ў тым жа годзе ўпершыню прынялі ўдзел у чэмпіянаце Масквы ў клясе «Б». 14 (27) жніўня 1911 году быў згуляны першы афіцыйны матч каманды ТАЛС з клюбам «Вэга». Матч скончыўся перамогай футбалістаў ТАЛС зь лікам 6:2. У 1917 годзе каманда заваявала першае месца ў Казанскай лізе (першынстве каманд, якія разьмяшчаліся ў дачных мясцовасьцях уздоўж Казанскай чыгункі) і выйшла ў «А» чэмпіянату Масквы, дзе выступала да 1922 году.
Пасьля сэзону 1917 году частка другой каманды ТАЛС перайшла ў першую. У 1921 годзе ў восеньскім першынстве Масквы (Кубку Фульда) чэмпіён вызначаўся ў «залатым матчы», у якім прымалі ўдзел каманды ТАЛС і КФС. Каманда КФС перамагла зь лікам 6:0. У сэзоне 1922 году футбалісты ТАЛС перамаглі ў вясновым чэмпіянаце Масквы й занялі другое месца ў восеньскім[5]. У тым жа годзе ТАЛС перамагла ў розыгрышу «Кубку КФС — Каламягі», у фінале якога па рэгламэнце сустракаліся пераможцы першай і другой ліг маскоўскага чэмпіянату, і «Кубак Сталіца» у якім сустракаліся чэмпіёны Масквы й Петраграда. Сэзон 1922 году быў апошнім, у якім каманда выступала пад назвай ТАЛС.
У сэзоне 1923 году ў савецкім спорце наступілі перамены. «Буржуазны» спорт вырашылі паставіць на сацыялістычныя рэйкі. Усе старыя спартовыя грамадзтвы былі зачыненыя альбо расфармаваныя, а на іхняй аснове былі ўтвораны ведамасныя каманды. Усе чальцы «старых» камандаў залічваліся ў адпаведныя ведамствы, а маёмасьць (у тым ліку стадыёны й спортпляцоўкі) перадаваліся новым камандам[6]. Спартоўцы ТАЛС ўліліся ў новаствораную супольнасьць Досьледна-паказальнай пляцоўцы Усевобуча (ДППУ), створаная пад крылом Чырвонай арміі. Сярод асноўных мэтаў ДППУ значыліся праца па агульнай і ваеннай падрыхтоўцы дапрызыўнiкоў і фізычнае аздараўленьне дапрызыўнiкоў і байцоў Чырвонай арміі[7].
Склад
Па стане на 14 ліпеня 2012 году
|
|
Крыніцы
- ^ ЦСКА: 13-й Титул!. Sport-express.ru.
- ^ «Le CSKA remercie son entraîneur Ramos». uefa.com
- ^ Classement des clubs les plus populaires en Russie. Soccers.fr
- ^ Футболисты, стр. 2. Pfc-cska.com.
- ^ Среди сильнейших, стр. 4. Pfc-cska.com.
- ^ Журнал «Великие клубы». «ЦСКА ч. 1» № 12 (12) 2006 г., стр. 7
- ^ «Под флагом Всевобуча», стр. 4. Pfc-cska.com.
Вонкавыя спасылкі
ЦСКА Масква (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў