Аляксандар Цаўня
| Аляксандар Цаўня | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 студзеня 1988[1][2][3] (38 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 74 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2011 | Сконта Рыга | 61 (14) |
| 2006 | → Алімп Рыга[d] | 10 (2) |
| 2009 | → Ўотфард | 5 (1) |
| 2011 | → ЦСКА Масква | 3 (0) |
| 2011—2017 | ЦСКА Масква | 58 (3) |
| 2017 | РФШ | 2 (0) |
| Зборныя | ||
| 2007—2015 | Латвія | 45 (12) |
Аляксандар Цаўня (па-латыску: Aleksandrs Cauņa; нар. 19 студзеня 1988 году, Дзьвінск, Латвійская ССР) — латвійскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Латвіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сконта»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аляксандар Цаўня зьяўляецца выхаванцам футбольных школаў «ДЮСШ Дзьвінск»[4] і «Сконта». За моладзевы склад апошніх ён выступаў да канца 2005 году. У студзені 2006 году ён далучыўся да каманды першага латыскага дывізіёну «Алімп». У траўні таго ж году вярнуўся ў «Сконта», за які правёў 10 матчаў і забіў два галы ў другой палове чэмпіянату краіны. Ужо ў наступным сэзоне Цаўня стаў гульцом асноўнага складу клюбу. У студзені 2009 году Аляксандар быў арандаваны ангельскім клюбам «Ўотфард», які выступаў у чэмпіянаце футбольнай лігі. Па заканчэньні арэнды футбаліст вярнуўся ў «Сконта». Летам 2010 году футбаліст знаходзіўся на праглядзе ў ангельскім клюбе «Блэкпул»[5], аднак «прыморцам» ён не падышоў.
ЦСКА Масква
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У студзені 2011 году Цаўня правёў перадсэзонны збор з маскоўскім ЦСКА, паводле выніках якога быў арандаваны на паўгоду з правам выкупу[6]. Дэбют у ЦСКА адбыўся 17 лютага 2011 году ў матчы Лігі Эўропы супраць грэцкага клюбу ПАОК. 27 чэрвеня Аляксандар падпісаў афіцыйны кантракт з ЦСКА тэрмінам на пяць гадоў.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У нацыянальную зборную Латвіі Цаўня ўпершыню быў выкліканы ў 2007 годзе. Дэбют адбыўся ў 2008 годзе.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сконта»:
- Чэмпіён Латвіі: 2010
ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Кубка Расеі: 2011, 2013
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksandrs Cauna // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ ALEKSANDR CAUNA // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Aleksandrs Cauna // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Наши игроки: Александр Цауня. bfcdaugava.lv
- ↑ Александр Цауня на просмотре в «Блэкпуле». kulichki.com
- ↑ Цауня перешёл в ЦСКА. championat.ru
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ЦСКА
- Профіль(недаступная спасылка) на сайце transfermarkt.de