Ігар Акінфееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Акінфеееў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 красавіка 1986(1986-04-08)[1][2][3][…] (37 гадоў)
Рост 186 см
Вага 82 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб ЦСКА Масква
Нумар 35
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003— ЦСКА Масква 560 (0)
Зборныя
2004— Расея 111 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
7 ліпеня 2018.

І́гар Акінфе́еў (па-расейску: Игорь Акинфеев; нарадзіўся 8 красавіка 1986 году, Віднае, СССР) — расейскі футбаліст, брамнік і капітан маскоўскага клюбу «ЦСКА» й нацыянальнай зборнай Расеі. Чатырохразовы чэмпіён Расеі, шасьціразовы ўладальнік кубка Расеі, уладальнік Кубка УЭФА, бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 2008 году. Сяміразовы ўладальнік прыза «Брамнік году» імя Льва Яшына.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У міжсэзоньне 2003 году Акінфееў праходзіў зборы з асноўным складам ЦСКА ў Ізраілі, дзе, на думку газэты «Спорт-Экспресс», дзякуючы ўпэўненай, не па гадах сталай гульнёй вырабіў фурор і выглядаў мацней за Мандрыкіна[4].

Першы свой ​​матч на дарослым узроўні правёў 29 сакавіка 2003 году за ЦСКА ў 1/8 фіналу кубка РФПЛ супраць пецярбурскага «Зэніту» на стадыёне Пятроўскі. Ён выйшаў на другі тайм замест Дзьмітрыя Крамарэнкі й адгуляў свой адрэзак «на нуль», прадэманстраваўшы здольнасьць трымаць сябе ў руках і добрую рэакцыю[5].

У Прэм’ер-лізе Акінфееў дэбютаваў 31 траўня таго ж году. ЦСКА на выезьдзе сустракаўся з самарскім клюбам «Крылы Саветаў» і атрымаў перамогу зь лікам 2:0[6], а сам Ігар адбіў пэнальці на апошніх хвілінах сустрэчы ад лідэра клюбу Андрэя Каракі. Паводле вынікаў сустрэчы Акінфееў быў прызнаны найлепшым гульцом матчу[7].

Гэтым жа сэзоне Ігар правёў адзін матч у эўракубках. Дэбют маладога брамніка адбыўся 30 ліпеня супраць македонскага клюбу «Вардар», гульня скончылася паразай маскавітаў зь лікам 1:2[8]. На думку Рыната Дасаева Акінфееў у прапушчаных мячах быў не вінаваты[9].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сэзоне 2004 году Акінфееў правёў за зборную Расеі адзін таварыскі матч, супраць зборнай Нарвэгіі. 28 красавіка ў дзень гульні Ігару было 18 гадоў і 20 дзён, такім чынам, брамнік стаў самым маладым дэбютантам ў зборнай Расеі за ўсю ейную гісторыю. Гульня скончылася зь лікам 3:2 на карысьць скандынаваў[10]. Улетку 2004 году Ігар прыняў удзел у чэмпіянаце Эўропы, на якім ён стаў самым маладым гульцом сярод усіх заяўленых, аднак стаўся адзіным футбалістам, хто гэтак не выйшаў на поле ў складзе расейкай каманды.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігар у 2011 годзе.

ЦСКА:

Расея:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Igor Akinfeev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Igor Akinfeev // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б в IGOR VLADIMIROVICH AKINFEEV // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Экспертиза «СЭ». «Спорт-Экспресс»
  5. ^ Первый крик новорожденного — 23 гола в 8 матчах. «Спорт-Экспресс»
  6. ^ Крылья Советов — ЦСКА 0:2. ПФК ЦСКА
  7. ^ Шестое чувство не подвело. «Спорт-Экспресс»
  8. ^ Статистика выступлений Игоря Акинфеева в еврокубках. ПФК ЦСКА
  9. ^ Нахрапом Европу не возьмёшь. «Спорт-Экспресс»
  10. ^ С такой игрой на EURO?! «Спорт-Экспресс»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]