Кірыл Набабкін
| Кірыл Набабкін | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 верасьня 1986[1][2] (39 гадоў) | |
| Рост | 184 см | |
| Пазыцыя | скрайні абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | СКА Растоў-на-Доне[d] | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2009 | Масква[d] | 64 (0) |
| 2009—2024 | ЦСКА Масква | 237 (4) |
| 2024— | СКА Растоў-на-Доне[d] | |
| Зборныя | ||
| 2005—2008 | Расея (да 21)[d] | 16 (2) |
| 2012—2019 | Расея | 5 (0) |
Кірыл Набабкін (па-расейску: Кирилл Набабкин; нар. 8 верасьня 1986 году, Масква, СССР) — расейскі футбаліст, абаронца клюбу СКА й нацыянальнай зборнай Расеі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Займацца футболам Набабкін пачаў у футбольным клюбе «Спартак» (Масква), але крыху пазьней Кірыл перайшоў у дзіцяча-юнацкі клюб «Тарпэда-ЗІЛ», выпускніком якога ў выніку і стаў.
Першы прафэсійны кантракт падпісаў з футбольным клюбам «Масква» ў 16-гадовым узросьце[3], аднак гуляў спачатку выключна ў рэзэрвовай камандзе. У 2004 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Расеі сярод дублюючых складаў. У асноўным складзе «Масквы» Набабкін дэбютаваў 13 ліпеня 2005 году ў матчы 1/16 Кубка Расеі супраць махачкалінскага «Дынама», а першы матч у Прэм’ер-лізе правёў 3 жніўня 2005 году супраць ЦСКА.
ЦСКА
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля заканчэньня сэзона 2009 году, у якім Набабкін праявіў сябе як адзін зь лідэраў «Масквы», Кірыл падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе армейцаў ён у першым жа сэзоне стаў срэбраным прызэрам чэмпіянату, а ў наступным годзе пераможцам Кубка Расеі.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 чэрвеня 2012 году Набабкін дэбютаваў у зборнай Расеі ў матчы супраць зборнай Італіі, які скончыўся перамогай зборнай Расеі зь лікам 0:3, адгуляўшы ўвесь матч.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013, 2014, 2016
- Уладальнік Кубка Расеі: 2011, 2013, 2023
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2013, 2014, 2018