Сэйду Думбія
| Сэйду Думбія | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 сьнежня 1987[1] (37 гадоў) | |
| Рост | 179 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2003 | Атлетык Аджамэ[d] | |
| 2004 | → Тумадзі[d] | |
| 2004—2005 | → АСЭК Мімозас[d] | 14 (11) |
| 2005—2006 | → Дэнгеле[d] | 20 (15) |
| 2006—2008 | Касіва Рэйсал[d] | 24 (3) |
| 2008 | → Такусіма Вортыс[d] | 16 (7) |
| 2008—2010 | Янг Бойз | 64 (50) |
| 2010—2015 | ЦСКА Масква | 95 (61) |
| 2015—2018 | Рома | 13 (2) |
| 2015—2016 | → ЦСКА Масква | 13 (5) |
| 2016 | → Ньюкасл Юнайтэд | 3 (0) |
| 2016—2017 | → Базэль | 25 (20) |
| 2017—2018 | → Спортынг Лісабон | 14 (0) |
| 2018—2019 | Жырона | 17 (2) |
| 2019—2020 | Сіён | 15 (5) |
| 2021 | Гамрун Спартанз | 5 (3) |
| Зборныя | ||
| 2008—2017 | Кот д’Івуар | 37 (9) |
Сэйду Думбія (па-француску: Seydou Doumbia; нар. 31 сьнежня 1987 году, Абіджан, Кот д’Івуар) — колішні івуарыйскі футбаліст, былы нападнік нацыянальнай зборнай Кот д’Івуару.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Сэйду пачаў кар’еру ў сябе на радзіме, гуляючы за розныя івуарыйскія клюбы. У 2006 годзе гулец быў запрошаны ў Японію, дзе правёў некалькі сэзонаў. Пасьля таго, як Думбія зьехаў з Азіі, ён падпісаў пагадненьне са швайцарскім клюбам «Янг Бойз», пасьля няўдалага прагляду ў бухарэсцкім «Рапідзе». У першым сэзоне швайцарскай супэрлігі гулец за 30 гульняў забіў 20 галоў, стаўшы пры гэтым найлепшым бамбардзірам чэмпіянату[2].
3 студзеня 2010 году зьявіліся паведамленьні аб пераходзе Думбія ў маскоўскі клюб ЦСКА ў ліпені таго ж году. 5 студзеня кантракт быў падпісаны тэрмінам да 2014 году[3], сума трансфэру склала 10 млн эўра. 1 жніўня 2010 году Думбія дэбютаваў у складзе ЦСКА ў матчы чэмпіянату Расеі супраць маскоўскага «Спартаку», гульня скончылася перамогай ягонай каманды зь лікам 2:1. Сэйду двойчы станавіўся найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Расеі.
31 студзеня 2015 году Думбія далучыўся да клюбу італьянскай Сэрыі А «Рома»[4]. Кошт трансфэру склаў 14,4 млн эўра.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Думбія дэбютаваў у складзе зборнай Кот д’Івуару ў таварыскім матчы супраць зборнай Японіі 24 траўня 2008 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць]ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Расеі: 2011, 2013
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2013, 2014
«Базэль»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2017
- Уладальнік Кубка Швайцарыі: 2017
«Спортынг»:
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2018
Кот-Д’Івуар:
- Уладальнік Кубка афрыканскіх нацыяў: 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в https://www.transfermarkt.com/seydou-doumbia/profil/spieler/75287
- ^ 7 Seydou Doumbia. FIFA.com.
- ^ Думбия подпишет с ЦСКА пятилетний контракт. Championat.ru
- ^ Doumbia leaves CSKA Moskva for Roma. UEFA
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Старонка на афіцыйным сайце ЦСКА
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 31 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Футбалісты клюбу «АСЭК Мімозас» Абіджан
- Футбалісты клюбу «Касіва Рэйсол»
- Футбалісты клюбу «Янг Бойз» Бэрн
- Футбалісты клюбу ЦСКА Масква
- Футбалісты клюбу «Рома» Рым
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Базэль»
- Футбалісты клюбу «Спортынг» Лісабон
- Футбалісты клюбу «Жырона»
- Футбалісты клюбу «Сіён»
- Футбалісты зборнай Кот д’Івуару
- Івуарыйскія футбалісты