Кейсуке Хонда
| Кейсуке Хонда | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1986[1][2] (40 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца, нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2007 | Нагоя Грампус[d] | 90 (11) |
| 2007—2009 | ВВВ-Вэнлё | 68 (24) |
| 2009—2013 | ЦСКА Масква | 94 (28) |
| 2014—2017 | Мілян | 82 (12) |
| 2017—2018 | Пачука | 29 (10) |
| 2018—2019 | Мэльбурн Віктары[d] | 20 (7) |
| 2019 | Вітэс Арнэм | 4 (0) |
| 2020 | Батафогу | 22 (4) |
| 2021 | Нэфтчы Баку | 8 (2) |
| 2021—2022 | Судува | 6 (2) |
| 2024 | Паро[d] | 6 (2) |
| Зборныя | ||
| 2005 | Японія (да 20)[d] | 1 (0) |
| 2006—2008 | Японія (да 23)[d] | 18 (5) |
| 2008—2018 | Японія | 98 (38) |
Кейсу́ке Хо́нда (па-японску: 本田 圭佑; нар. 13 чэрвеня 1986 году, Сэцу, Японія) — былы японскі футбаліст, паўабаронца. Раней выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Японіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прафэсійную кар’еру гулец пачаў на радзіме. 16 студзеня 2008 году падпісаў кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «ВВВ-Вэнлё» з Эрэдывізіі, аднак ужо праз паўгоду клюб вылецеў у дывізіён ніжэй. У наступны сэзон 2008—2009 гадоў гулец забіў 16 гадоў, чым дапамог камандзе вярнуцца ў эліту. У канцы сьнежня 2009 году было аб’яўлена пра пераход японскага футбаліста ў расейскі ЦСКА. Дэбют гульца прыпаў на матч Лігі чэмпіёнаў супраць клюбу «Сэвільля».
27 кастрычніка 2013 году галоўны трэнэр «Міляну» Масыміліяна Алегры абвесьціў пра ўгоду на далучэньне Хонды да клюбу на правах вольнага агента ў студзені 2014 году[3][4]. 4 студзеня 2014 году гулец афіцыйна стаў гульцом італьянскага клюбу.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2005 годзе Кейсуке атрымаў выклік у нацыянальную зборную Японіі, аднак на полі ў складзе зборнай не зьявіўся. У 2007 годзе ў якасьці лідэра моладзевай зборнай Японіі дапамог камандзе здабыць пуцёўку ў асноўны турнір пэкінскай Алімпіяды. У чэрвені 2008 году гулец дэбютаваў у складзе зборнай Японіі, а першы гол забіў 27 траўня 2009 году ў матчы супраць зборнай Чылі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]ЦСКА:
- Чэмпіён Расеі: 2013
- Уладальнік Кубка Расеі: 2011, 2013
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2013
«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2016
«Нэфтчы»:
Японія
- Уладальнік Кубка Азіі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ National-Football-Teams.com (анг.)
- ↑ premierliga.ru (рас.)
- ↑ Official: Allegri criticises Balotelli, announces deals for Rami, Honda. Soccerway
- ↑ Allegri: Balotelli had a bad game. Football Italia
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Бачына на афіцыйным сайце ФК «Мілян»
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 13 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў прэфэктуры Осакі
- Футбалісты клюбу «Нагоя Грампус»
- Футбалісты клюбу «ВВВ-Вэнлё»
- Футбалісты клюбу ЦСКА Масква
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Пачука»
- Футбалісты клюбу «Мэльбурн Віктары»
- Футбалісты клюбу «Вітэс» Арнэм
- Футбалісты клюбу «Батафогу» Рыю-дэ-Жанэйру
- Футбалісты клюбу «Нэфтчы» Баку
- Футбалісты клюбу «Судува» Мар’ямпаль
- Футбалісты зборнай Японіі
- Японскія футбалісты
- Японскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году