Перайсьці да зьместу

Сочы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сочы
Заснаваны 6 чэрвеня 2018
Горад Сочы, Расея
Стадыён Фішт
Умяшчальнасьць: 44 287
КіраўнікБарыс Ратэнбэрг[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 Першая ліга, 5 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pfcsochi.ru (рас.)

«Сочы» (па-расейску: Сочи) — расейскі футбольны клюб з гораду Сочы. Заснаваны ў 4 ліпеня 2018 годзе. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Фішт», які быў пабудаваны як хакейная пляцоўка да Алімпійскіх гульняў 2014 году. Пазьней быў перабудаваны ў футбольны стадыён.

Клюб запачаткаваны 4 ліпеня 2018 году. Фактычна клюб быў утвораны на базе піцерскага клюбу «Дынама», якое доўгі час выступала ў другім дывізіёне чэмпіянату Расеі. Пасьля сэзону 2017—2018 гадоў гульцы «Дынама» пачалі складаць новыя дамовы з клюбам «Сочы», а самое «Дынама» скончыла сваё існаваньне. Наваствораны клюб заняў месца «Дынама» ў першынстве ФНЛ.

Першыя афіцыйныя матчы клюб праводзіў на Цэнтральным стадыёне імя Славы Мэтрэвэлі ў сувязі зь негатоўнасьцю стадыёну «Фішт», які прымаў гульні чэмпіянату сьвету па футболе 2018 году, а таксама праз праблемы, зьвязаныя з арганізацыяй разьмяшчэньня заўзятараў камандаў-гасьцей і разьмеркаваньнем патокаў заўзятараў[2]. 17 ліпеня ў стартавай гульні сэзону «Сочы» трываў паразу на хатняй пляцоўцы ад маскоўскага «Спартаку-2» зь лікам 0:1. У другім туры клюб атрымаў першую перамогу ў афіцыйным матчы, то бок зь мінімальнай перавагай сочынскі клюб быў мацней за варонескі «Факел» (2:1)[3]. Першую выязную сэрыю з трох матчаў «Сочы» правёў без паразаў, зарабіўшы на свой рахунак 5 пунктаў. Пасьля зімовай паўзы клюб загуляў больш пасьпяхова і нават узначальваў турнірную табліцу пэўны час. Тым ня менш, пасьля нічыі зь яраслаўскім «Шыньнікам» клюб фінішаваў на другім месцы і забясьпечыў сабе месца ў Прэм’ер-лізе, атрымаўшы, такім чынам, у першы ж год падвышэньне. Цікава, што піцерскае «Дынама» ніколі ў сваёй гісторыі не выступала ў найвышэйшым дывізіёне расейскага першынства.

Непасрэдна перад пачаткам сэзону ў Прэм’ер-лізе да клюбу далучыліся адразу некалькі футбалістаў «Зэніту», якія мелі мала гульнявой практыкі ў складзе піцерцаў. У першым у гісторыі матчы лігі «Сочы» у Маскве трываў паразу ад «Спартака», прапусьціўшы адзіны гол у кампэнсаваны час. Аўтарам першага голу ў гісторыі клюбу ў Прэм’ер-лізе ёсьць Дзьмітры Полаз, які адзначыўся голам з пэнальці ў матчы 6-га туру супраць «Арэнбургу».

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Максім Рудакоў Edit this on Wikidata 1996
3 Сьцяг Расеі Аб Аляксандар Салдаценкаў Edit this on Wikidata 1996
4 Сьцяг Расеі Аб Вячаслаў Літвінаў Edit this on Wikidata 2001
5 Сьцяг Францыі Аб Набіль Абэрдэн Edit this on Wikidata 2002
6 Сьцяг Чылі ПА Ігнасьё Саавэдра Edit this on Wikidata 1999
7 Сьцяг Расеі Нап Антон Зінькоўскі Edit this on Wikidata (ар. Спартак) 1996
8 Сьцяг Расеі ПА Міхаіл Ігнатаў Edit this on Wikidata 2000
9 Сьцяг Расеі Нап Захар Фёдараў Edit this on Wikidata 2004
10 Сьцяг Славеніі Нап Марцін Крамарыч Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Расеі Нап Павал Мялёшын Edit this on Wikidata 2004
13 Сьцяг Сэрбіі Аб Нэманя Стоіч Edit this on Wikidata 1998
14 Сьцяг Расеі ПА Кірыл Краўцоў Edit this on Wikidata 2002
15 Сьцяг Нігерыі Аб Саламон Агбалака Edit this on Wikidata 2003
16 Сьцяг Расеі ПА Максім Мухін Edit this on Wikidata (ар. ЦСКА) 2001
17 Сьцяг Расеі Аб Арцём Макарчук Edit this on Wikidata 1995
18 Сьцяг Расеі Нап Арцём Карнееў Edit this on Wikidata (ар. Лякаматыў) 2006
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Каваленка Edit this on Wikidata 2003
20 Сьцяг Расеі ПА Дзьмітры Васільеў Edit this on Wikidata (ар. Зэніт) 2004
23 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Сауль Гуарырапа Edit this on Wikidata 2002
25 Сьцяг Марока Аб Яг’я Атыят Алаг Edit this on Wikidata 1995
27 Сьцяг Расеі Аб Кірыл Заіка Edit this on Wikidata 1992
28 Сьцяг Расеі Аб Руслан Магаль Edit this on Wikidata 1991
29 Сьцяг Расеі Нап Раман Яжоў Edit this on Wikidata 1997
33 Сьцяг Бразыліі Аб Марсэлу Алвэс Edit this on Wikidata (капітан) 1998
34 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Восіпаў Edit this on Wikidata 1998
35 Сьцяг Расеі Бр Аляксандар Дзёгцаў Edit this on Wikidata 2005
59 Сьцяг Расеі Нап Руслан Барт Edit this on Wikidata 2005
82 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Волкаў Edit this on Wikidata (ар. Зэніт) 2002
88 Сьцяг Расеі Бр Іван Ламаеў Edit this on Wikidata 1999
96 Сьцяг Гвінэі Нап Франсуа Камано Edit this on Wikidata 1996
99 Сьцяг Расеі Бр Юры Дзюпін Edit this on Wikidata 1988

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]