Перайсьці да зьместу

Рослаўскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рослаўскі раён
Рославльский район
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Смаленскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Рослаў
Улучае 22 муніцыпальныя ўтварэньні
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва (2007) 77 970
Шчыльнасьць 25,99 чал./км²
Плошча 3 тыс. км² (2-е месца)
Месцазнаходжаньне
Рослаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +3
Тэлефонны код +7 48134
Код аўтам. нумароў 67
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ро́слаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэньне) на поўдні Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Рослаў.

Плошча раёну складае 3,0 тыс. км².

Мяжуе на поўначы зь Ельнянскім, на паўночным захадзе з Пачынкаўскім, на захадзе з Шумяцкім, на паўднёвым захадзе і поўдні зь Ершыцкім раёнамі Смаленскай вобласьці, на паўночным усходзе раён мяжуе з Калускай, а на паўднёвым усходзе з Бранскай вобласьцю.

Раён знаходзіцца на Смаленскім узвышшы. Глебы ў раёне дзярновыя, слаба- і сярэднепадзолістыя, глеевыя і балотныя. Лясы займаюць 39% тэрыторыі.

Рэкі раёну: Асьцёр, Станаўка, Глазамойка, Дзясна.

Рослаўскі павет утвораны ў 1708 годзе. Раён утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі былога Рослаўскага павету Смаленскай губэрні.

Насельніцтва раёну — 77 970 чалавек, у т. л. сельскае — 22 076 жыхароў (2007). На тэрыторыі раёну знаходзіцца места абласнога падпарадкаваньня Дзеснагорск.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У раёне маецца 1 мескае і 21 сельскае паселішча:

Мескае паселішча

  1. Рослаўскае мескае паселішча

Сельскія паселішчы

  1. Астапковіцкае сельскае паселішча
  2. Асьцёрскае сельскае паселішча
  3. Багданаўскае сельскае паселішча
  4. Ваўковіцкае сельскае паселішча
  5. Гаразаняцкае сельскае паселішча
  6. Епішаўскае сельскае паселішча
  7. Жарынскае сельскае паселішча
  8. Іванаўскае сельскае паселішча
  9. Кастыроўскае сельскае паселішча
  10. Кірылаўскае сельскае паселішча
  11. Крапіўнаўскае сельскае паселішча
  12. Лесьнікоўскае сельскае паселішча
  13. Ліпаўскае сельскае паселішча
  14. Любаўскае сельскае паселішча
  15. Прыгораўскае сельскае паселішча
  16. Пярэнскае сельскае паселішча
  17. Рослаўскае сельскае паселішча
  18. Савееўскае сельскае паселішча
  19. Сыракоранскае сельскае паселішча
  20. Харашоўскае сельскае паселішча
  21. Якімавіцкае сельскае паселішча

Чыгуначныя магістралі Рыга — Арол, Тула — Сухінічы — Рослаў — Крычаў (Беларусь).

Аўтамабільныя дарогі: А141 Арол — Віцебск, А101 Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), Р137 Сафонава — Рослаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рослаўскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў