Асьцёр (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Асьцёр
Асьцёр
Асьцёр на Магілёўшчыне, 1885 год
Агульныя зьвесткі
Выток Смаленскае ўзвышша
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь, Расея
Даўжыня 274 км
Сярэднегадавы сьцёк 21,6 м³/с
Плошча басэйну 3370 км²
Нахіл воднай паверхні 0,31 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Асьцёр — рака ў Смаленскай вобласьці Расеі, Клімавіцкім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 274 км. Плошча вадазбору 3370 км². Выдатак вады ў вусьці 21,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,31‰.

Асноўныя прытокі — Сасноўка, Прудовая (левы). На рацэ знаходзіцца места Рослаў.

Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша ў Рослаўскім раёне Смаленскай вобласьці, вусьце за 2 км на ўсход ад вёскі Бель 1-я Крычаўскага раёну. У Беларусі цячэ Аршанска-Магілёўскай раўнінай (даўжыня каля 50 км).

Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырыня 1,5—2 км. Схілы спадзістыя, радзей умерана стромкія, вышыня 10—25 м. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, у ніжняй плыні 0,3—0,5 км. У разводзьдзе затапляецца ў сярэдняй і ніжняй плыні на глыбіню 1—2,5 м тэрмінам да 8—12 дзён. Рэчышча зьвілістае, шырыня ракі ў межань на тэрыторыі Беларусі 20—30 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 45—46

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 45—46
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Асьцёр (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў