Перайсьці да зьместу

Радавін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Radowin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rado + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Радзівін, Радвін
Зьвязаныя імёны Winirad
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Радавін»

Радаві́н (Радзівін), Радвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Радавін, Радвін або Ратвін (Radowin, Radwin, Ratwin) і Вінірад (Winirad) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рад- (-рат-) (імёны ліцьвінаў Радзівіл, Раталт, Конрад; германскія імёны Ratwilius, Ratolt, Konrad) паходзіць ад гоцкага *rêþs[2], германскага rad- 'рада'[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Людвін, Монтвін; германскія імёны Butwin, Liuduin, Mondawin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

У Прусіі бытавала імя Radwen[5].

У Польшчы ў 1557 годзе і XVII ст. адзначалася прозьвішча Radziwin (Radivinus)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: села Радвиновичовъ (1554 год)[7]; у того екстракту, при печати притисненой, подписъ рукъ тыми словы: Въ небытности пана Себастіана Корижни, писара кгродского Виленского, Станиславъ Бартломеевичъ Радвинъ Ивановичъ (22 сьнежня 1580 году)[8]; Село Борки. <…> Радовинъ Телятиновичъ отчичь волока, сыны его два Миколай и Якубъ (26 кастрычніка 1609 году)[9]; Andrzey y Michał Radziwinowiczowie zachoże stolarze (1738 год)[10].

  • Станіслаў Бартламеевіч Радвін Івановіч — віленскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1580 годзе
  • Юры Міхайлавіч Радвіновіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[11]
  • Ян, Фядора, Мацей, Міхал, Каця і Ганна Радвіны — жыхары вёскі Жардэляў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1809 годзе[12]

Радзівіновічы — літоўскі шляхецкі род[13].

На 1905 год існаваў фальварак Ратвіншчына ў Пружанскім павеце Гарадзенскай губэрні[14].

На 1910 год існавала лясная вартоўня Радвіна ў Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні[15].

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1219, 1616.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 193.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 81.
  6. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 4: Pl—St. — Kraków, 2013. S. 199.
  7. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 41.
  8. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 5. — Вильна, 1871. С. 137.
  9. ^ Археографический сборник документов, относящийся к истории Северо-Западной Руси. Т. 1. — Вильна, 1867. С. 240.
  10. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 169.
  11. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 263.
  12. ^ Яўген Анішчанка, Жордели инвентарь 1809 в Ошмянском повете пана Т. Гана, Архіў гісторыка Анішчанкі, 27 красавіка 2019 г.
  13. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
  14. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 124.
  15. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 43.