Кобрынскі раён
Кобрынскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Берасьцейская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Кобрынь |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Міхаіл Грышкевіч[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 85 047[2] |
Шчыльнасьць | 41,7 чал./км² |
Плошча | 2039,79[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 139 м[4] |
Месцазнаходжаньне Кобрынскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ко́брынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Кобрыншчына мяжуе зь Бярозаўскім, Дарагічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Берасьцейскай вобласьці, на поўдні Кобрынскі раён мяжуе з Валынскай вобласьцю Ўкраіны.
У склад Кобрынскага раёну ўваходзяць 11 сельсаветаў: Астроміцкі, Батчынскі, Бухавіцкі, Гарадзецкі, Дзівінскі, Залескі, Кіселявецкі, Навасёлкаўскі, Павіцьцеўскі, Тэвельскі, Хідрынскі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны 15 студзеня 1940 году. У сучасных межах з 25 сьнежня 1967 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэкі: праз тэрыторыю раёну нясуць свае воды Мухавец, Трасьцяніца, Кобрынка.
Каналы: Дняпроўска-Бужанскі канал, Казацкі канал, канал Бона.
Азёры: Бамаўскае, Вярхі (Каташоўскае), Любань, Сьвінарэй.
На адлегласьці 10 кілямэтраў ад Кобрыня знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзьнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Берасьце — Менск.
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Кобрынскім раёне на сёньняшні час налічваецца 162 населеныя пункты. Адміністрацыйна Кобрынскі раён падзелены на 11 сельскіх саветаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 88 037 чал.[5] (перапіс); 2016 год — 85 436 чал.[6]; 2017 год — 85 322 чал.[7]; 2018 год — 85 047 чал.[2]
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз Кобрынскі раён праходзіць нафтапровад «Дружба», 3 ніткі газапроваду, дзьве лініі Беларускай чыгункі — з захаду на ўсход і з поўначы на ўсход. Тут таксама ляжаць аўтамабільныя дарогі Менскага, Пінскага, Ковельскага, Гарадзенскага, Берасьцейскага кірункаў. Па Дняпроўска-Бужанскім канале ажыцьцяўляецца судаходзтва. Для пасажырскіх перавозак ў горадзе Кобрынь задзейнічана 9 гарадзкіх аўтобусных маршрутаў. Праз Кобрынскі раён праходзіць Палеская чыгунка.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каля вёскі Ляхчыцы ва ўрочышчы Княжая гара разьмешчана магіла, у якой па народным паданьні пахавана княгіня Вольга Раманаўна
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://kobrin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=13534&Itemid=1004&lang=ru
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь