Google Chrome
Google Chrome | |
Распрацоўка | |
---|---|
Апошняя вэрсія | 103.0.5060.114 (4 ліпеня 2022 г.[1]) |
Напісаны на | C++, Асэмблер |
АС |
Microsoft Windows Mac OS X Linux |
Тып | браўзэр |
Ліцэнзія | BSD |
Афіцыйная старонка | google.com/chrome |
Google Chrome — браўзэр з адкрытым кодам, распрацаваны кампаніяй Google, для адлюстраваньня інфармацыі выкарыстоўваецца рухавік WebKit, распрацаваны для браўзэра Apple Safari на аснове KHTML. Першая публічная бэта-вэрсія для Microsoft Windows выйшла 2 верасьня 2008 году. Браўзэр распаўсюджваецца на ўмовах адмысловай ліцэнзіі EULA. Частка кода браўзэра, або ўвесь код адкрыты пад назвай «Chromium» пад ліцэнзіяй тыпу BSD і іншымі. Афіцыйны пераклад існуе на больш як 30 моваў, аднак не на беларускую, хоць саматужны пераклад на беларускую мову зрабілі 4 верасьня 2008 году[2].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У адрозьненьне ад іншых браўзэраў, у Chrome кожная ўкладка зьяўляецца асобным працэсам. У выпадку, калі працэс апрацоўкі зьмесціва ўкладкі завісьне, яго можна будзе зачыніць бяз рызыкі страціць усё зьвесткі ў браўзэры.
У Chrome для апрацоўкі сцэнараў JavaScript выкарыстоўваецца рухавік V8 JavaScript. Паводле тэсту хуткасьці[3], хуткасьць апрацоўкі скрыптоў у Chrome прыкладна адпавядае хуткасьці апошніх вэрсіяў браўзэра Opera з каэфіцыентам 1,2Х (Opera 9.50a = 1.0Х, Opera 9.23 = 1.1Х, Safari 3.0.3 = 1.3Х).
Бязь ведама карыстача адпраўляе на сэрверы Гугла:
- нумары вэрсіяў браўзэра й іншых праграмаў Google, усталяваных на кампутары;
- пошукавыя запыты;
- уведзеныя вэб-адрасы, у тым ліку нязнойдзеныя;
- весткі аб вэрсіях Windows і DirectX;
- сеціўны адрас карыстача[4].
Гісторыя выданьняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2 верасьня 2008 — кампанія Google абвясьціла аб выпуску ўласнага браўзэра Chrome. Першапачаткова Chrome выпушчаны толькі пад Microsoft Windows, пазьней плянуецца стварыць вэрсіі для апэрацыйных сыстэмаў Linux і Mac OS X.
Першае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 сьнежня 2008 году[5] Гугл выпусьціў Chrome 1.0 з наступнымі складнікамі ды ўласьцівасьцямі:
- рухавік V8 JavaScript, што выкарыстоўвае віртуальную машыну для агляду й паскарэньня выкананьня яваскрыптоў;
- адчынены рухавік вырысоўваньня WebKit;
- адасобленасьць укладак і надбудоваў як асобных працэсаў дзеля абароны ад шкоднаснага коду;
- падтрымка абароны ад фішынгу й шкоднасных сайтаў;
- падтрымка абароны перадачы зьвестак;
- вакно закладак[6].
Другое
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 траўня 2009 году пабачыла сьвет другое выданьне з наступнымі зьменамі:
- магчымасьць групаваць і перамяшчаць укладкі;
- падтрымка поўнаэкраннага выгляду (пераход ажыцьцяўляецца клявішай F11);
- аўтазапаўненьне формаў[7];
- магчымасьць рэдагаваць сьпіс хуткіх спасылак на часта наведваныя сайты, разьмешчаны на экране новай укладкі[8].
Трэцяе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]16 верасьня 2009 году адбыўся выпуск трэцяга выданьня праграмы з наступнымі абнаўленьнямі:
- паскарэньне яваскрыпт-рухавіка на 25% (параўнальна з другім выданьнем);
- падтрымка тэмаў;
- скасаваньне пошукавага поля ў адчыненай укладцы[9];
- падтрымка загрузкі старонкі разам з разьмешчаным на ёй відэафайлам[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Abdul Syed (4 ліпеня 2022) Stable Channel Update for Desktop (анг.) Chrome Releases
- ^ Google Chrome — ужо і па-беларуску// Наша Ніва. 4 верасьня 2008
- ^ Web Browser Javascript Benchmark (анг.)
- ^ «Цікаўныя» браўзэры шпіёняць за карыстачамі// Беларускія навіны ІТ. 24 красавіка 2009
- ^ Выйшла фінальная версія Google Chrome// Беларускія навіны ІТ. 12 сьнежня 2008
- ^ Павел Міхайлаў. Google Chrome 1.0: вартасці і недахопы навінкі// Беларускія навіны ІТ. 19 сьнежня 2008
- ^ Google выпусціла Chrome 2// Беларускія навіны ІТ. 22 траўня 2009
- ^ Браўзэр Google Chrome стаў на 30% хутчэй// Беларускія навіны ІТ. 25 траўня 2009
- ^ Выйшла стабільная версія браўзэра Google Chrome 3.0// Беларускія навіны ІТ. 16 верасьня 2009
- ^ Google выпусціла Chrome 3.0// Беларускія навіны ІТ. 16 верасьня 2009
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)
- Chrome і Байнэт