Перайсьці да зьместу

Айнтрахт Франкфурт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айнтрахт Франкфурт
Поўная назва Eintracht Frankfurt e.V.
Заснаваны 1899
Горад Франкфурт-на-Майне, Нямеччына
Стадыён Deutsche Bank Park
Умяшчальнасьць: 58 000
Прэзыдэнт Матыяс Бэк
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Бундэсьліга
 · 2023—2024 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«А́йнтрахт Фра́нкфурт» (па-нямецку: Eintracht Frankfurt) — нямецкі футбольны клюб з гораду Франкфурт-на-Майне. Заснаваны ў 1899 годзе. Чэмпіён Нямеччыны (1959) і пяціразовы ўладальнік Кубка Нямеччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (1980). З 1925 году «Айнтрахт» праводзіць хатнія матчы на стадыёне «Deutsche Bank Park».

8 сакавіка 1899 году ў Франкфурце-на-Майне былі заснаваныя клюбы «Frankfurter Fußball-Club Victoria von 1899» і «Frankfurter Fußball-Club Kickers von 1899». 5 красавіка 1908 году гулец «Kickers» Фрыц Бэкер забіў два галы ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі — першай гульні нямецкай зборнай па футболе. У тым жа 1908 годзе да «Kickers» далучыўся клюб «1. Frankfurter Hockeyclub». У 1911 годзе ў выніку аб’яднаньня «Kickers» і «Victoria» зьявіўся новы футбольны клюб — «Frankfurter Fußballverein (Kickers-Victoria) von 1899». У 1914 годзе пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны чэмпіянат краіны быў спынены, а большасьць гульцоў аб’яднанага клюбу сышлі на вайну.

Вярнуўшыся з вайны футбалісты «Kickers-Victoria» ўзнавілі клюб, а ў красавіку 1920 году яны аб’ядналіся з «Frankfurter Turngemeinde» (заснаваны ў 1861 годзе) і арганізавалі новы клюб — «Turn-und Sportgemeinde Eintracht Frankfurt von 1861». Менавіта ў гэты час у назьве клюбу ўпершыню зьявіліся словы «Айнтрахт» (ням. Eintracht — «аднадушнасьць», «згода»). У 1927 годзе з-за ціску Нямецкай гімнастычнай асацыяцыі клюб быў расфармаваны й створаны дзьве новыя каманды — «Turngemeinde Eintracht Frankfurt von 1861» і «Sportgemeinde Eintracht Frankfurt (FFV) von 1899», якія, аднак, праіснавалі нядоўга.

Пасьля Другой сусьветнай вайны, новасфармаваны клюб «SG Eintracht 1946» атрымаў перамогу ў Кубку Гэсэна. У 1954 годзе гулец «Айнтрахту» Альфрэд Пфаф у складзе зборнай ФРН стаў чэмпіёнам сьвету. У 1959 годзе «Айнтрахт», перамогшы ў Бэрліне «Кікерс Офэнбах», у першы й апошні раз у сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Нямеччыны. У 1960 годзе «Айнтрахт 1946» стаў першым фіналістам Кубка чэмпіёнаў зь Нямеччыны. У Глазга франкфуртцы былі разгромленыя мадрыдзкім «Рэалам» зь лікам 3:7. Два мячы з трох забіў форвард Эрвін Штайн.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Кевін Трап (капітан) 1990
3 Сьцяг Бэльгіі Аб Арцюр Тэат (ар. Рэн) 2000
4 Сьцяг Нямеччыны Аб Робін Кох 1996
5 Сьцяг Швайцарыі Аб Арэль Амэнда 2003
6 Сьцяг Даніі ПА Оскар Гёйлюн 2005
7 Сьцяг Эгіпту Нап Амар Мармуш 1999
8 Сьцяг Альжыру ПА Фарэс Шайбі 2002
9 Сьцяг Харватыі Нап Ігар Матанавіч 2003
11 Сьцяг Францыі Нап Юго Экітык 2002
13 Сьцяг Даніі Аб Расмус Крыстэнсэн (ар. Лідс Юн.) 1997
15 Сьцяг Тунісу ПА Эльес Схіры 1995
16 Сьцяг Швэцыі ПА Уга Лярсан 2004
18 Сьцяг Сырыі ПА Магмуд Дауд 1996
19 Сьцяг Францыі Нап Жан-Матэо Баая 2005
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Турэччыны ПА Джан Узун 2005
21 Сьцяг Нямеччыны Аб Натаніел Браўн 2003
22 Сьцяг ЗША Аб Тымаці Чэндлер 1990
23 Сьцяг Вугоршчыны ПА Крыстыян Лістэш 2005
26 Сьцяг Францыі ПА Эрык Эбімбэ 2000
27 Сьцяг Нямеччыны ПА Марыё Гёцэ 1992
29 Сьцяг Францыі Аб Нільс Нкунку 2000
33 Сьцяг Нямеччыны Бр Енс Граль 1988
34 Сьцяг Нямеччыны Аб Намдзі Колінз 2004
35 Сьцяг Бразыліі Аб Тута 1999
36 Сьцяг Нямеччыны Нап Ансгар Кнаўф 2002
40 Сьцяг Бразыліі Бр Каўан Сантус 2003
41 Сьцяг Камэруну Аб Жэром Ангюэнэ 1997

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]