Перайсьці да зьместу

N-Gage

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Nokia N-Gage
Nokia N-Gage
Nokia N-Gage
Nokia N-Gage
Выява лягатыпу
Вытворца «Нокія»
Дыяпазоны частасьцяў GSM 900, GSM 1800, GSM 1900
Дата спыненьня 26 лістапада 2005
Наступнік Nokia N-Gage QD
Тып корпусу клясычны
Маса 137 г
Памеры 134x70x20 мм
Апэрацыйная сыстэма Symbian[d]
Цэнтральны працэсар ARM9[d]
Вонкавая памяць MultiMediaCard[d]
Пярэдняя камэра не
Інтэрфэйсы USB, Bluetooth
n-gage.com/ngi/firstgen/…

Nokia N-Gage (Эн-гэйдж) — гэта мабільны тэлефон і гульнявая кансоль. Сусьветная прэзэнтацыя апарату адбылася 7 кастрычніка 2003 году фінскай кампаніяй «Нокія». Ужо ў дзень рэлізу для новай кансолі было прадстаўлена 7 гульняў. Належыць да сямейства смартфонаў Nokia Series 60.

Тэхнічныя характарыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фактычна N-Gage уяўляе сабою смартфон пад кіраваньнем апэрацыйнай сыстэмы Symbian вэрсіі 6.1. Гэта трохдыяпазонны GSM апарат (900/1800/1900 Mhz) вагою 137 г (са стандартнай 850 мАг Li-Ion батарэяй), мае наступныя памеры: 134×70×20 мм (даўжыня/шырыня/таўшчыня). Сэрцам дэвайса зьяўляецца 104 МГц ARM9E працэсар. Апарат мае 4096-каляровы дысплэй памерам 176×208 піксэляў, 4 МБ убудаванай флэш і каля 16 МБ апэратыўнай памяці. Камунікатыўныя магчымасьці вельмі шырокія: Bluetooth , USB, GPRS, e-mail (IMAP4, POP3, SMTP, MIME2). Мэляманаў пацешыць наяўнасьць FM-радыё (з памяцьцю на 10 станцыяў), мэдыяплэер (з падтрымкаю MP3 і AAC) і падтрымка картак памяці фармату MMC.

Гульнявыя магчымасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэймерам N-Gage дае гульнявую графіку на ўзроўні Sony Playstation, магчымасьць мультыплэеру без выкарыстаньня проваду (праз Bluetooth і Internet сэрвіс N-Gage Arena), больш за 50 гульняў на самы розны густ. Да найбольш папулярных гульняў адносяцца: Ashen, Asphalt: Urban GT, Civilization, Colin McRae Rally 2005, FIFA Soccer 2005, Glimmerati, High Seize, ONE, Pandemonium, Pathway to Glory, Rifts: Promise Of Power, Tomb Raider, Tony Hawk's Pro Skater.

Часткай праекту N-Gage была «Арэна» — сусьветная табліца рэкордаў і форумы для гульцоў, улучальныя форумы на эўрапейскіх мовах. Трохі пазьней на «Арэне» зьявіўся ўэб-чат. «Арэна» даступная як праз мабільныя тэлефоны N-Gage, так і праз свой ўэб-сайт.

Праз гэтыя гульнявыя пульты (game deck) фірма «Нокія» праводзіла канцэпцыю social gameing. У рамках гэтай канцэпцыі гульні зьяўляюцца адной з формаў зносін па мабільным тэлефоне, накшталт гутаркі або MMS'ак. «Нокія» ганарылася гэтай новай магчымасьцю ўладальнікаў N-Gage гуляць дзе заўгодна, з кім заўгодна, узвядучы гэта ў рэклямны слоган лінейкі N-Gage.

Пашырэньне функцыянальнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадатак да ўсяго, N-Gage падтрымлівае практычна ўсе гульні і праграмы, напісаныя для іншых смартфонаў «Нокія» пад кіраваньнем Symbian вэрсій 6.1 і 7. Гэта дае магчымасьць шараговаму карыстальніку пашырыць функцыянальнасьць апарату да ўзроўню кішэнёвага кампутара.

Праблемы і іх вырашэньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аднак не абыйшлося і без пралікаў. Галоўным недахопам апарату была неабходнасьць весьці размову, прытуляючы яго да вуха старчаком. Гэтая зьява атрымала назву "sidetalking". Нязручнай была і патрэба выключаць N-Gage для зьмены карткі памяці. А паколькі гульні прадаваліся менавіта на гэтых носьбітах, то такая патрэба была рэгулярнай. Меліся і некаторыя іншыя, але меншыя хібы ў эрганоміцы. Каб іх выправіць і адначасова зьменшыць кошт (які быў даволі высокі параўнальна з Game Boy), у красавіку 2004 году была анансавана новая вэрсія дэвайсу — N-Gage QD. Ён уяўляў сабою стары N-Gage з новым дызайнам, адсутнасьцю MP3-плэеру, FM радыё, USB-порту і падтрымкі дыяпазону 1900 МГц. Затое зьнікла галоўная загана — "sidetalking" і стандартная батарэя павялічыла сваю ёмістасьць да 1070 мАг. У верасьні 2005 году зьявілася яшчэ адна вэрсія гульнявой кансолі — N-Gage QD Silver Edition. Розьніца паміж Silver Edition і папярэднікам была толькі ў колеры.

Нягледзячы на ўнікальнасьць і інавацыйнасьць прадукту, Nokia N-Gage абмінуў высокі спажывецкі попыт. З восені 2003 году да пачатку 2006 году было прададзена толькі крыху больш за 2 мільёны экзэмпляраў. Для параўнаньня: галоўны канкурэнт Game Boy Advance SP быў прададзены ў колькасьці 38 мільёнаў штук (зь вясны 2003 па сакавік 2006 году).

У адказ на эўрапейскі гульнявы пульт N-Gage QD традыцыйныя прадстаўнікі бізнэсу кампутарных гульнявых прыставак зь Японіі і ЗША выпусьцілі цэлыя дзьве магутныя партатыўныя мадэлі (PSP і DS), убудаваўшы ў іх сродку камунікацыі праз Wi-Fi. Пераканаўшыся ў наяўнасьці пасьлядоўнікаў, фірма «Нокія» адказала выпускам лінейкі мабільнікаў N-series, у якіх можна выкарыстаць шматлікія з ужо распрацаваных для N-Gage гульняў, запампоўваючы іх з Сеткі і купляючы рэгістрацыйныя нумары.

Тэхнічныя характарыстыкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Агульныя характарыстыкі
Дыяпазоны частасьцяў GSM 900, GSM 1800, GSM 1900
Плятформа Series 60
Тып корпусу клясычны
Антэна убудаваная
Вага 137 г
Памеры 134x70x20 мм
Званкі
Тып мэлёдыяў поліфанічныя
Вібразванок ёсьць
Рэдактар мэлёдыяў ёсьць
Сувязь
Інтэрфэйсы USB, Bluetooth
Доступ у інтэрнэт WAP, GPRS, HSCSD, POP/SMTP-кліент
Мадэм ёсьць
Сынхранізацыя з кампутарам ёсьць
Паведамленьні
Дадатковыя функцыі SMS увод тэксту са слоўнікам, адпраўка SMS некалькім адрасатам
MMS ёсьць
Іншыя функцыі
Гучная сувязь (убудаваны дынамік) ёсьць
Кіраваньне галасавы набор
Дадатковая інфармацыя
Камплектацыя тэлефон, акумулятар, сеткавае з/у, партатыўная hands-free, кружэлка ПА, інтэрфэйсны кабэль, інструкцыя
Асаблівасьці канвэртар валют, слот для карт памяці MMC, дыктафон, злучаныя SMS-паведамленьні, USB-кабэль у камплекце
Экран
Тып экрана каляровы TFT экран, 4096 колераў
Памер экрана 176x208 пікс.
Індыкацыя кошты гутаркі, часу гутаркі
Мультымэдыйныя магчымасьці
Убудаваная фотакамера не
Аўдыё FM-радыёпрымач, MP3-прайгравальнік
Гульні ёсьць
Java-прыкладаньні ёсьць
Аб'ём убудаванай памяці 3.4 Мб
Тып карты памяці MMC
Акумулятар
Тып акумулятара Li-Ion
Ёмістасьць акумулятара 1050 мАг
Час гутаркі 4:00 г:хвіл
Час чаканьня 200:00 г:хвіл
Запісная кніжка і арганайзэр
Абмен паміж SIM-картай і ўнутранай памяцьцю ёсьць
Арганайзэр будзільнік, калькулятар, плянавальнік задач
Партатыўныя гульнявыя сыстэмы
Раньнія варыянты
Гл. Microvision і Партатыўныя гульні
Партатыўныя кансолі Nintendo
Game & Watch | Game Boy (Pocket | Light) | Game Boy Color | Game Boy Advance (SP | Micro) | Nintendo DS (Lite)
Партатыўныя кансолі Bandai
WonderSwan | WonderSwan Color | SwanCrystal
Партатыўныя кансолі GamePark/Holdings
GP32 | GP2X | XGP | XGP Mini | XGP Kids
Партатыўныя кансолі SNK
Neo Geo Pocket | Neo Geo Pocket Color
Партатыўныя кансолі Sega
Game Gear | Nomad | Mega Jet
Партатыўныя кансолі Sony
PocketStation | PlayStation Portable
Іншыя
Atari Lynx | Gamate | Watara Supervision | Game.com | Gizmondo | N-Gage | TurboExpress | Pepper Pad | GameKing | iRiver G10
Параўнаньне

Для Nokia N-Gage выпушчаныя наступныя гульні (ні адна зь іх не перакладзеная на беларускую ці расейскую мовы):

Шматлікія гульні, распрацаваныя для мабільных тэлефонаў, ідуць на N-Gage. Яны валодаюць горшай графікай, бядней сюжэтам і павольней, чым спэцыялізаваныя гульні. Зрэшты, наяўнасьць джойсьціка і гульнявы дызайн пульта робіць гульню на N-Gage пераважней, чым на іншых мабільніках. Сярод гэтых гульняў ёсьць наступныя:

Адна з гульняў для N-Gage асаблівая. Гэта гульня Зьмейкі (Snakes). Фірма «Нокія» распаўсюджвае гэтую гульню бясплатна з сэнтымэнтальных меркаваньняў. Справа ў тым, што адна з першых гульняў, якія «Нокія» распрацавала для мабільнікаў, была гульня Snake (Пітон). Мабільнікаў было прададзена шмат, і «Пітон» неверагодна распаўсюдзіўся. Гульня Snakes разглядаецца, як новае пакаленьне таго самога «Пітона», прабацькі самой канцэпцыі «гульня на мабільніку».

Трохмерныя «Зьмейкі» зараз выпускаюцца і для новых мабільнікаў N-Series. Але вэрсія для N-Gage адрозьніваецца трыма рысамі. Па-першае, «Зьмейкі» для N-Gage бясплатныя і могуць капіявацца гульцамі. Больш таго, гэта заахвочваецца. У гульню ўбудаваны «вірусны» (дакладней пірынгавы: ад аднаго пульта да іншага) мэханізм распаўсюджваньня праз Bluetooth. (Зрэшты, дрэнна які працуе з-за вялікага памеру гульні ў параўнаньні з вольнай памяцьцю гульнявога пульта.) На гэтым «вірусным маркетынгу» заснаваная і рэкляма гульні.

Па-другое, «Зьмейкі» для N-Gage уключаюць рэжым сумеснай гульні. Да чатырох гульцоў могуць гуляць у «Зьмейкі» праз Bluetooth. Па-трэцяе, «Змьейкі» для N-Gage трымаюць табліцу рэкордаў ня толькі ў мабільніку, але і на Арэне, гульнявым сэрвэры «Нокія». Усе гэтыя спаборніцкія магчымасьці выключаныя з наступных вэрсій «Зьмеек».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]