Міларад Павіч
Выгляд
| Міларад Павіч | |
| па-сэрбску: Milorad Pavić/ Милорад Павић | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1929 Бялград, Каралеўства Югаславія |
| Памёр | 30 лістапада 2009 Бялград, Сэрбія |
| Пахаваны | |
| Сужэнец | Ясьміна Міхайлавіч[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | мовазнавец, гісторык, перакладнік, паэт, драматург, прафэсар унівэрсытэту, літаратурны крытык, пісьменьнік навуковай фантастыкі, пісьменьнік, празаік, гісторык літаратуры |
| Гады творчасьці | з 1967 |
| Мова | сэрбская[1] і расейская мова[1] |
| Узнагароды | |
| https://khazars.com | |
Міларад Павіч (па-сэрбску: Milorad Pavić/ Милорад Павић; 15 кастрычніка 1929, Бялград — 30 лістапада 2009[2], Бялград) — знакаміты сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык. Сябра Сэрбскай акадэміі навук і мастацтва з 1991 году.
Нарадзіўся ў пісьменьніцкай сям’і. Жыў у Бялградзе, быў жанаты зь пісьменьніцай Ясьмінай Міхайлавіч. Творы Павіча актыўна перакладаюцца на шматлікія мовы. Быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Выкладаў ва ўнівэрсытэтах у Бялградзе, Парыжы, Вене, Фрайбургу, Рэгенсбургу і іншых.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Палимпсести песме», 1967 («Палімпсэсты верша»)
- «Гвоздена завеса», 1973 («Жалезная завеса»)
- «Коњи светога Марка», 1976 («Коні сьвятога Марка»)
- «Руски хрт», 1979 («Рускі хорт»)
- «Душе се купају последњи пут», 1982 («Душы купаюцца апошні раз»)
- «Хазарски речник», 1984 («Хазарскі слоўнік»)
- «Предео сликан чајем», 1988 («Краявід, намаляваны чаем»)
- «Изврнута рукавица», 1989 («Вывернутая пальчатка»)
- «Унутрашња страна ветра», 1991 («Унутраны бок ветру»)
- «Последња љубав у Цариграду», 1994 («Апошняе каханьне ў Канстантынопалі»)
- «Шешир од рибље коже», 1996 («Капялюш з рыбінай скуры»)
- «Стаклени пуж», 1998 («Шкляны смоўж»)
- «Кутија за писање», 1999 («Скрынка для пісьма»)
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Творы Павіча на беларускую мову пераклалі Лявон Баршчэўскі[3], Аксана Пісецкая, Сяргей Шупа.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Памёр пісьменнік Міларад Павіч(недаступная спасылка) «Наша Ніва», 30 лістапада 2009
- ↑ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка Міларада Павіча
- Артыкул Міларада Павіча «Пачатак і канец раману» ў часопісе ARCHE
- Фрагмэнты з «Хазарскага слоўніка»
Міларад Павіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў