2 лютага
Выгляд
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
2 лю́тага — 33-і дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 333 дні (332 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 962 — Атон I Вялікі стаў імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі
- 1348 — адбылася бітва на Стрэве паміж арміяй Тэўтонскага ордэна і злучанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Смаленскай зямлі, абодва бакі панесьлі вялікія страты, але кожны зь іх лічыў сябе пераможцам
- 1536 — заснаваная сталіца Аргентыны — Буэнас-Айрэс
- 1626 — каранацыя Карла І, караля ангельскага
- 1831 — пачатак пантыфікату Грыгорыюса XVI, 254-га папы рымскага (1831—1846)
- 1848 — скончылася амэрыкана-мэксыканская вайна 1846—1848 гадоў
- 1886 — у ЗША ўпершыню афіцыйна сьвяткавалі дзень сурка
- 1919 — пачаўся 1-ы Ўсебеларускі зьезд Саветаў
- 1920 — у Тарту падпісаная мірная дамова, згодна зь якой Расея прызнала незалежнасьць Эстоніі
- 1945 — пачаў дзейнасьць Польскі народны банк
- 1968 — распачаў працу Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музэй створаны Алесем Белакозам
- 1971 — у Рамсары (Іран) падпісаная канвэнцыя па ахове водна-балотных надзелаў міжнароднага значэньня
- 2010 — у Менску заснаваная прэмія «Люблю Беларусь»
- 2017 — набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1208 — Якуб I Арагонскі, граф Барсэлёны, кароль Арагону, Валенсіі, Мальёркі і лорд Манпэлье (1213—1276).
- 1494 — Бона Сфорца, каралева польская і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта I Старога
- 1522 — Лёдавіка Фэрары, італьянскі матэматык
- 1536 — Пётар Скарга, езуіт, прапаведнік, агіёграф, палемік, адметная фігура Контрарэфармацыі ў Рэчы Паспалітай.
- 1649 — Бэнэдыкт XIII, папа рымскі (1724—1730)
- 1677 — Людвік Сяніцкі, адміністратар Радзівілаўскіх маёнткаў у Біржах
- 1730 — Ян Стафан Гедройц, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч ВКЛ, біскуп
- 1754 — Шарль Марыс дэ Талейран-Пэрыгор, францускі палітык і дыплямат
- 1829 — Альфрэд Брэм, нямецкі заоляг
- 1838 — Кастусь Каліноўскі, беларускі рэвалюцыянэр, публіцыст
- 1861 — Карэл Штэкер, чэскі тэарэтык музыкі, кампазытар, арганіст, музычны пэдагог.
- 1882 — Джэймз Джойс, ірляндзкі пісьменьнік і паэт
- 1902 — Станіслаў Грынкевіч, беларускі лекар, пісьменьнік, культурны, грамадзкі і палітычны дзяяч
- 1903 — Абрам Абкін, расейскі фізыохімік
- 1904 — Валеры Чкалаў, савецкі лётчык-выпрабавальнік
- 1926 — Валеры Жыскар Д'Эстэн, францускі прэзыдэнт
- 1931 — Дрыс ван Ахт, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў (1977—1982)
- 1933 — Тан Швэ, ваенны дыктатар Бірмы.
- 1934 — Атар Іяселіяні, грузінскі кінарэжысэр
- 1935 — Уладзімер Пранько, беларускі кінаапэратар
- 1941 — Пятро Садоўскі, беларускі мовазнавец, палітык і дыплямат.
- 1955 — Лешак Энгелькінг, польскі паэт, празаік, эсэіст, гісторык літаратуры, літаратуры крытык, перакладчык
- 1958 — Данчык, беларускі сьпявак
- 1963 — Андрэй Кіска, прэзыдэнт Славаччыны (ад 2014 г.)
- 1978 — Бары Фэрг’юсан, шатляндзкі футбаліст, паўабаронца і гуляючы трэнэр
- 1980 — Фляран Бальмон, францускі футбаліст, які гуляе на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.
- 1985 — Дэніс Альеч, кенійскі футбольны нападнік
- 1985 — Сылвэштры Варэла, партугальскі футбаліст
- 1986 — Антон Кавалеўскі, беларускі футбаліст, брамнік
- 1987 — Жэрар Піке, гішпанскі футбаліст каталёнскага паходжаньня, абаронца
- 1990 — Аляксандар Макаранка, беларускі штангіст
- 1990 — Сяргей Кандрацьеў, беларускі футбаліст, абаронца.
- 1991 — Натан Дэлфунэса, ангельскі футбаліст.
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 483 да н. э.: Сідхартха Гаўтама, індыйскі прынц, пасьля пераўвасабленьня Буда
- 1250 — Эрык XI, кароль Швэцыі
- 1348 — Нарымонт, князь полацкі і пінскі, сын Вялікага князя Гедзіміна
- 1746 — Мікалай Фаўстын Радзівіл, дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1892 — Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф
- 1907 — Дзьмітры Мендзялееў, расейскі навуковец, хімік
- 1974 — Ян Бацянскі, польскі дыплямат
- 1979 — Сыд Вішэс, брытанскі музыка
- 1983 — Мікола Прашковіч, беларускі дысыдэнт, літаратуразнаўца, перакладчык
- 2014 — Філіп Сеймур Хофман, амэрыканскі актор, ляўрэат прэміі Оскар
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталікі сьвяткуюць Грамніцы або Стрэчаньне — дзень сустрэчы зімы зь летам. Лічыцца, што ў гэты дзень ужо можна пачуць грымоты і пабачыць навальніцу. Маўляў, прайшла палова зімы. Пра гэта сьведчыць і прыказка: «На Грамніцы палавіна зіміцы»
- ЗША: Дзень Сурка
2 лютага — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў