Перайсьці да зьместу

Пятро Садоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятро Садоўскі
лац. Piatro Sadoŭski
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына
3 чэрвеня 1992 — 28 кастрычніка 1994
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка (ад 1994)
Прэм’ер-міністар Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір
Наступнік Пётар Бяляеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся2 лютага 1941 (84 гады)
ПартыяБеларускі народны фронт, пазьней Беларускі рух
Адукацыя
Узнагароды Мэдаль да стагодзьдзя Беларускае Народнае Рэспублікі Мэдаль да стагодзьдзя БНР[1]

Пятро (Пётра) Вікенцьевіч Садоўскі (нар. 2 лютага 1941 году)[2] — беларускі мовазнавец, палітык і дыплямат. Кандыдат філялягічных навук.

У 1953 паступіў у МнСВУ. У 1959 скончыў МнСВУ. Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. Валодае нямецкай, ангельскай, гішпанскай ды францускай мовамі. Быў сябрам Прэзыдыюму ды старшынём камісіі ў замежных справах Вярхоўнага Савету БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня[3]. У часы парлямэнцкай дзейнасьці быў сябрам фракцыі Беларускага народнага фронта.

3 чэрвеня 1992 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Фэдэратыўнай Рэспубліцы Нямеччына[4]; адстаўлены быў 28 кастрычніка 1994 году загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[5].

Пасьля адстаўкі займаецца грамадзкай і палітычнай дзейнасьцю ў Беларусі. Да 2009 г. быў сябрам сойму Партыі БНФ[6]. Аўтар кнігі ўспамінаў «Мой шыбалет» (2008).

  1. ^ Уручэньне Мэдалёў да стагодзьдзя БНР, верасень 2020 г. - Афіцыйны сайт Рады БНР, 30 верасьня 2020 г.
  2. ^ Пётра Садоўскі. Мы былі гістарычна шчасьлівыя… // ARCHE Пачатак, 12 студзеня 2009
  3. ^ Пётра Садоўскі: «Была агульная атмасфэра чаканьня вялікіх пераменаў і шчасьця…» // Хартыя’97
  4. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 3 июня 1992 г. №1700-XII «О назначении Садовского П. В. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Федеративной Республике Германия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»  (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 1994 г. №219 «Об освобождении П. В. Садовского от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Федеративной Республике Германии»  (рас.)
  6. ^ Галіна Абакунчык: Сойм Партыі БНФ без Баршчэўскага і Садоўскага Радыё Свабода

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]