Ян Бацянскі
Ян Бацянскі | ||||
Намесьнік консула Рэспублікі Польшчы ў Аполі | ||||
---|---|---|---|---|
па 1933 — 1935 | ||||
Намесьнік консула Рэспублікі Польшчы ў Мараўскай Астраве | ||||
1935 — 1938 | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
3 лістапада 1902 Плешаў, Прусія | |||
Памёр: |
2 лютага 1974 (71 год) Лёндан, Вялікабрытанія | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
|
Ян Бацянскі (па-польску: Jan Bociański; 3 лістапада 1902, Плешаў — 2 лютага 1974, Лёндан) — польскі дыплямат.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь сялянскай сям’і, брат Людвіка Бацянскага. У 1926 годзе скончыў юрыдычны факультэт Познанскага ўнівэрсытэту. Працаваў сакратаром прэм’ер-міністраў Юзэфа Пілсудзкага і Казімежа Бартля. У 1931—1933 гадах быў аташэ амбасады ў Парыжы, у 1933—1935 гадах быў аташэ і потым намесьнікам консула ў Аполі, ў 1935—1938 гадах быў намесьнікам консула і фактычным кіраўніком консульства ў Мараўскай Астраве. У 1939 годзе працаваў у Міністэрстве замежных справаў.
З 17 верасьня 1939 году знаходзіўся ў Румыніі, пазьней — у Францыі і Вялікае Брытаніі. У 1943—1945 гадах працаваў у Міністэрстве замежных справаў эміграцыйнага ўраду. Памёр у Лёндане.
Узнагароджаны Срэбным Крыжам Заслугі (1930)[1] ды крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы (1938)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Zarządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej o nadaniu Srebrnego Krzyża Zasługi (M.P. Nr 60, poz. 90) (пол.)
- ^ Zarządzenie o nadaniu Wielkiej Wstegi Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego z Gwiazdą Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Komandorskiego Orderu Odrodzenia Polski, Krzyża Oficerskiego Orderu Odrodzenia Polski oraz Krzyża Kawalerskiego Orderu Odrodzenia Polski (M.P. Nr 258 poz. 592) (пол.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Dzieje najnowsze, Instytut Historii (Polska Akademia Nauk), Państwowe Wydawnictwo Naukowe, Oddział w Łodzi, 1972, s. 179. (пол.)
- Kwartalnik historii żydów, Żydowski Instytut Historyczny w Polsce, Żydowski Instytut Historyczny—Instytut Naukowo-Badawczy 2001, s. 201.
- Wiktor Tomir Drymmer, W służbie Polsce, Warszawska Oficyna Wydawnicza «Gryf», 1998, ISBN 8385209530, s. 310. (пол.)
- Krzysztof Nowak, Z «teczki» wicekonsula Jana Bociańskiego, Pamiętnik Cieszyński T.14:1999, Cieszyn 1999, Polskie Towarzystwo Historyczne Oddział w Cieszynie, ss. 119—121. (пол.)
- Zjazdy i konferencje konsulów polskich w Niemczech: protokóły i sprawozdania, 1920—1939, Henryk Chałupczak, Edward Kołodziej, Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 1999, ISBN 8322713541, s. 245. (пол.)