Перайсьці да зьместу

Людвік Сяніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Людвік Сяніцкі гербу Боньча (2 лютага 1677, ваяводзтва Бэлзкае (Холмшчына) — студзень 1757, Расены, Жмудзь, ВКЛ) — сын Паўла, падстольля Бускага (цяпер Буск — горад раённага значэньня ў Львоўскай вобласьці Ўкраіны) і Канстанцыі (у дзявоцтве Станкар — дачцэ Пятра Богуша Станкара і ягонай жонкі Крысьціны, дачцэ Адама Жалкеўскага (Жулкеўскага) герба Боньча. Канстанцыя выйшла першым шлюбам за Паўла Сяніцкага і ад яго мела дачку Аляксандру і сыноў: Яна, Вэспасіяна і Людвіка, а другім шлюбам за Прыстаноўскага, земскага судзьдзю ў Жмудзі) Сяніцкіх, якія вызнаюць кальвінізм. У Мікалая Сяніцкага ад першага шлюбу з Жалкеўскай, харунжанкі Холмскай, было трое сыноў: Ян, Аляксандар і Павал, з 14 сакавіка 1676 г. падстольлі Бускі, з 1674 г. адміністратар Радзівілаўскіх маёнткаў у Біржах у Жмудзі. Памёр 25 красавіка 1688 г.

Людвік наведваў лютэранскія школы ў Жмудзі. Удзельнічаў у элекцыі караля Аўгуста ІІ Моцнага, якая праходзіла з 15 траўня па 27 чэрвеня 1697 г. З 1698 г. выступаў як падстольлі Бускі, хоць афіцыйна гэты тытул яму пасьля бацькі перададзены ня быў. Як дэпутат жмудзкі на Вялікі Трыбунал Літоўскі ў 1698 г. удзельнічаў у Каэквацыі правоў у ВКЛ ухваленых на канвакацыённым сойме 27 чэрвеня 1696 г., дзе замест афіцыйнай старабеларускай мовы ўводзілася польская мова, а таксама ўраўноўваліся правы шляхты ВКЛ і Польшчы. Ва ўнутраных канфліктах у ВКЛ трымаўся партыі Міхала Вішнявецкага.

У 1700 г. выконваў функцыю камісара ў Трыбунале Скарбавым. У 1703 г. сынод у Жупранах даручыў яму місію вяртаньня кальвінісцкага храма ў Монкішках каля Кельмаў. У сваіх мэмуарах Людвік сьцьвярджаў, што быў дэпутатам ад Жмудзі на Люблінскім сойме 1703 г., але яго асобы няма ў сьпісе дэпутатаў, магчыма, ён толькі суправаджаў свайго стрыечнага брата Крыштафа Казіміра Сяніцкага, дзе ягонаму брату кароль даў генэральства артылерыі ВКЛ ды Адміністрацыю Магілёўскай эканоміі, а ад Рэчы Паспалітай Быхаўскае графства. Людвік адначасова робіцца ягоным намесьнікам. Пасьля сойма Людвік езьдзіў у інтарэсах Двара ў характары пасла да цара Пятра І ў Маскву, адтуль калі вярнуўся ў Магілёў і Быхаў, Вішнявецкі прызначыў яго палкоўнікам Беларускай дывізіі.

У лютым 1707 г. Людвік быў абраны ад Аршанскага павету дэпутатам Вялікага Літоўскага Трыбунала, і выехаў ў Вільню разам з братам, мечнікам Крыштафам Казімірам, таксама абраным дэпутатам на гэты ж Трыбунал ад Пінскага павету.

Тут далі знаць, што Нестаровіч, харунжы панцырнай харугвы Рыгора Агінскага, старосты Жмудзкага вяртаецца з Масквы з царскімі грашыма. Адразу Крыштаф Казімір Сяніцкі даў загад забраць гэтыя грошы.

Людвік разам з братам удзельнічаў ў абароне Быхава ў 1707 г. ад расейскіх войск. Пасьля капітуляцыі быў вывезены разам з братам ў Маскву, потым іх павезьлі ў Азоў, але з Варонежу ізноў былі вернутыя ў Маскву.

У 1710 г. сасланы ў Табольск, потым у Самараўскі Ям і затым у Якуцк.

Намаганьнямі пасла Рэчы Паспалітай Станіслава Хамэнтоўскага Людвіку Сяніцкаму ў 1722 г. дазволілі выехаць зь Якуцка і ў Маскве, на Какуе, ён прыняў каталіцкую веру.

Пасьля вяртаньня з Сыбіры Людвик, з 1727 г. вёў з ранейшымі сувернікамі цяжбу за 8.000 злотых, якія ён быў павінен кальвінісцкім храмам у Біржах і Краснаголішках, якая абцяжарвала яго валоданьне Гойжэў у Жмудзі. /Гойжэў набыла ў 1748 г. Зофья, жонка Мікалая Красінскага, старасты Гомельскага і, як эвангелістка, урэгулявала абавязацельствы Людвіка./ У 1733 г. Людвік быў електарам Станіслава Ляшчынскага. Таксама валодаў маёнткамі Шаўкоты і Выспы ва Ўпіцкім павеце. Гэтыя маёнткі на час выгнаньня Людвіка былі аддадзеныя (21 красавіка 1710 г.) пад курацыю Адаму, старасту Зэльборскаму, і Паўлу Касьцюшкам, хоць жылі сваякі Людвіка, такія як чэсьнік холмскі Стэфан (пам. 29 траўня 1738), а таксама пародненыя зь ім, па стрыечнай сястры Тэафілі, Карвіцкія. 28 траўня 1736 г. Людвік Сяніцкі зрабіўся цівуном Рэтаўскім /літ. Rietavas/ (адрачэньне 14 лістапада 1746 г.). Разам зь сястрой свайго брата Крыштафа Казіміра Сяніцкага Зофьяй судзіўся зь Янам Ліндорфам, якому Крыштаф Казімір у 1707 г. пакінуў частку рухомасьці на суму 83000 злотых.

У 40-х гадах XVIII у. Людвік запрасіў у Жмудзь піяраў і пасяліў іх у Расенах. Хутчэй за ўсё ён шанаваў піяраў з-за таго, што на землях Рэчы Паспалітай яны былі прыхільнікамі зьмешчанага ў эміграцыі ў Францыі экс караля Станіслава Ляшчынскага, у адрозьненьне, да прыкладу ад езуітаў, якія падтрымалі бок прысутных на польскім троне Сасаў. Таму піяры выяўлялі палітычныя погляды, якія падзяляў і Людвік Сяніцкі, які таксама разьлічваў на тое, што пасьля сваёй сьмерці знойдзе ў іх месца вечнага супакою, а акрамя таго за сваю паслугу сталую іх падзяку, памяць і культ пакланеньня.

Пасьля вяртаньня з выгнаньня ён пабраўся шлюбам з падкамаранкай Віленскай Тэрэзай, дачкой Міхала, лоўчага бускага, і Барбары, народжанай Лапацкай, Камароўскіх. Калі 24 студзеня 1757 г. яго хавалі разам з жонкай у Расенах, піяры паспрабавалі, каб жалобная цырымонія адбывалася найпышней, сабралі на ёй вялікую колькасьць шляхты, а таксама духавенства швэдзкага і ордэнскага з усяго Жмудзкага княства. Позьнюю абедню сьвятадзейнічаў кс. Ян Шэмет, кантар прэлат Жмудзкі, пробашч з Шадава, сын жонкі рэтаўскага цівуна ад першага шлюбу, пропаведзь жа прамаўляў кс. Ежы Цяпінскі, асыстэнт піяраў Літоўскай правінцыі і ардынатар віленскай катэдры, рэктар піярскага калегіюма ў Расенах кс. Крыштаф Лапацінскі. Памёр Людвік бязьдзетным, пра што паведаміла ў сваім дадатку варшаўская газэта «Kurier Polski» (№ 1 за 1757), якую выдавалі манахі ордэна піяраў, затым езуіты (1729—1760). Заснаваны Сяніцкім калегіюм у Расенах дзейнічаў звыш 80 гадоў. У 1832 г. ён падзяліў лёс астатніх піярскіх дамоў, якія былі зьнішчаныя расейскімі ўладамі ў адплату за іх прыхільнае стаўленьне да лістападаўскага паўстаньня 1831 г. Пасьля праведзенай касацыі архівы піярскіх дамоў у большасьці загінулі, у тым ліку і расенскія.

Людвік Сяніцкі пад канец жыцьця давяршыў уласнае дасьледаваньне, якое праводзіцца на працягу шматлікіх гадоў, над гісторыяй усясьветнай каталіцкай царквы. Вынікам ягоных дасьледаваньняў і роздумаў зрабілася вялікая, з эрудыцыяй і красамоўствам напісаная кніга. Яна, вытрыманая ў дусе каталіцкага празелітызму, была напісаная, верагодна, каля 1744 г. (дата сьмерці лідэра пратэстантаў ВКЛ Міхала Воўка Ланеўскага, які абвінавачваўся ў ёй у дзеяньнях на шкоду Рэчы Паспалітай). В 1752 г. яе ўхваліў да друку Аляксандар Гараін, біскуп суфраган жмудзкі, два гады пазьней станоўчае меркаваньне выдалі ёй два піяры зь Літоўскай правінцыі — Аўрэлі Аўгусьцін Грышкевіч, асыстэнт правінцыі ды Нікадзім Казікоўскі, віцэ-рэктар віленскага канвікту. З дапамогаю прымаса Рэчы Паспалітай Адама Ігнація Камароўскага, кніга была выдадзеная ў друкарні францысканцаў у 1754 г. у Вільні: Dokument osobliwego miłosierdzia boskiego cudownie z kalwińskiey sekty pewnego sługę y chwalcę swego do Kościoła Chrystusowego pociągający, z wykładem niektórych kontrawersyj zachodzących między nauką kościoła powszechnego katolickiego, a podaniem wymyślonym rozumem ludzkim luterskiey, kalwińskiey, greckiey i innych w tej księdze wyrażonych y wymienionych sekt; y z wspomnieniem o mniey znanych Moskiewskiego Państwa krainach w pogańskich błędach jeszcze zostających dla duchownego pożytku ludzi w różnych sektach od jedności kościoła powszechnego odpadłych, częścią z uporu, częścią z niewiadomości żyjących, z druku pierwszy raz wychodzący. W Wilnie w Drukarni J. K. M. Wielebnych XX Franciszkanów Roku Pańskiego 1754. [w 4 ce, k. 6 nlb., str. 393 i 3 nlb; ХХХІ razd.] /Экзэмпляр, які захоўваецца ў Бібліятэцы Варшаўскага ўнівэрсытэту (sygn. 4g 3, 9, 40) мае аўтарскія маргіналіі і іншыя заўвагі. Кніга была падараваная Яну Пшэніцкаму Мысьліку, які паходзіў зь вядомай эвангэліцка-рэфармацкай сям’і ВКЛ./.

Найбольш каштоўнай часткай «Дакумэнта» зьяўляецца "Першы разьдзел (Бач. 1-47), дзе прадстаўлены кароткі нарыс жыцьця аўтара зь цікавым апісаньнем Сыбіры, асабліва вераваньняў ды звычаяў мясцовых народаў. Знаходзіцца тут таксама зьвесткі аб Японіі (шмат у чым сумбурныя і верагодна ўзятыя з рэляцыяў каталіцкіх місіянэраў), так як Людвик сустракаўся ў Якуцку зь японскімі ахвярамі караблекрушэньня, дастаўленымі туды з Камчаткі. У наступных разьдзелах чытачам паказана вяртаньне ў лона каталіцкай царквы адшчапенскіх рэлігійных рухаў, між іншымі і пратэстанцкіх веравызнаньняў, ў яўна пазытыўнай інтэрпрэтацыі.

  • Kasper Niesiecki. Sienicki herbu Bończa. // Herbarz Polski Kaspra Niesieckiego S. J. powięksyony dodatkami z późniejszych autorów, rękopismów, dowodów urzędowych i wydany przez J. Bobrowicza w Lipsk. T. 8. 1841. S. 353
  • Историческія свѣдѣнія о примѣчательнѣйшихъ мѣстахъ вѣ Бѣлоруссіи сѣ присовокупленіемъ и другіхъ свѣдѣній къ ней же относящихся. Составлены генералъ маіоромъ Мих. Осип. Безъ-Корниловичемъ. Санктпетербургъ. 1855. С. 205
  • Obraz bibliograficzno-historyczny literatury i nauk w Polsce od wprowadzenia do niej druku po rok 1830 włącznie, z pism Janockiego, Bentkowskiego, Ludwika Sobolewskiego, Ossolińskiego, Juszyńskiego, Jana Winc. i Jerz. Sam. Bantków i t. d. wystawiony przez Adama Jochera. Tom III: Teologia. Częćć II. Wilno. 1857. S. 594, 695—697
  • [Knygos sudarytojas S. Kušeliauskas pratarmėje rašo, kad knygos dalis «Ape Luterį ir Kalviną» yra parengta, remiantis Liudviko Senickio...] // Žinia. Ape gidima ligu kuno ir dušes. Ape Luterį ir Kalvina. Wilniuje. 1857
  • Encyklopedia powszechna. T. 23. 1859. S. 425
  • С. Соколов. Историко статистические сведения о городах и местечках Могилевской губернии. // Памятная книжка Могилевской губернии на 1861 год. Могилев. 1861. С. 21
  • Записки игумена Ореста. // Археографическій сборникъ документовъ относящихся къ исторіи Сѣверо-Западной Руси издаваемый при Управленіи Виленскаго учебнаго округа. Томъ второй. Вильна. 1867. С. XXXV, XXXIX-XLІ, XLIII- XLV, XLVI-XLVIII, С. 11
  • 1329. Sienicki, Ludw. z Bończe... // Catalogue de la section des RUSSICA ou ècrits sur la russieen langues ètrangères. Tom II. St. Pètersbourg. 1873. P. 307
  • Polkowski. ... Dziennik Poznański. Poznań. Nr. 36. 1882; Оpis Syberyi z przed lat 170-ciu. // Gazeta Polska. Nr. 41. 1882
  • Węndrowiec. Nr. 9. 1882. S. 141
  • Nowa a stara książka // Tygodnik ilustrowany. Warsawa. Nr. 322. 25 lutego 1882. S. 122
  • Летопись города Витебска (Dzieje miasta Witebska), списанная съ рукописи Михаила Панцырнаго, 1760 г., Степаномъ Аверкою, съ собственными и отца его прибавленіями (переводъ съ польскаго). // Витебская старина. Cоставил и издал А. Сапуновъ. Томъ 1. Витебскъ. 1883. С. 464
  • Polacy w Syberji przez Zygmynta Librowicza. Krarów. 1884. S. 37-43, 375
  • Донесения и другіе бумаги чрезвычайного посланника англійского при русскомъ дворѣ, Чарльза Витворта съ 1704 г. по 1708 г. // Сборникъ Императорского Русскаго Историческаго Общества. Томъ тридцать девятый. С.-Петербургъ. 1884. С. 425, 438, 493
  • Хроника Бѣлорусскаго города Могилева. Собранная и писанная Александром Трубницким, регентомъ Могилевской магдебуріи, во второй половине XVIII вѣка, а въ первой половинѣ XIX вѣка продолженная его сыномъ губернскимъ секретаремъ Михаиломъ Трубницкимъ. Переведена съ польскаго подлинника статскимъ совѣтникомѣ Николаемъ Гортынскимъ. // Чтенія въ императорскомъ Обществѣ исторіи и древностей Россійскихъ при Московскомъ университетѣ. Книга третья. Москва. 1887. С. 38, 41, 43, 46-47, 50
  • Хроника Бѣлорусскаго города Могилева. Собранная и писанная Александром Трубницким, регентомъ Могилевской магдебуріи, во второй половине XVIII вѣка, а въ первой половинѣ XIX вѣка продолженная его сыномъ губернскимъ секретаремъ Михаиломъ Трубницкимъ. Переведена съ польскаго подлинника статскимъ совѣтникомъ Николаемъ Гортынскимъ. Москва. 1887. С. 47-48
  • Historya literatury polskiej na tle dzejów narodu skreślona przez Maryana Dubieckiego. Tom II. Warszawa. 1888. S. 149—150, XVIII
  • Сѣверная война. Документы 1705—1708 гг. С.- Петербургъ. [Д. Ф. Масловский генеральнаго штаба генералъ-маіоръ] 1892. С. 135—136, 172, ХХ. [Сборникъ военно-историческихъ матеріаловъ. Выпуск 1-й.]
  • А. Н. Пыпинъ. Исторія русской этнографіи. Томъ IV. Бѣлоруссія и Сибирь. С.-Петербургъ. 1892. С. 316; Письма и бумаги императора Петра Великаго. Томъ пятый (январь — іюнь 1707). С.-Петербургъ. 1907. С. 327, 336,738, 742, 760
  • Michał Janik. Literatura polska syberyjska. Lwów; Złoczów, [1907]. /Biblioteka Powszechna. Charakterystyka pisarzów polskich. T. 17./
  • Сообщилъ Кузнецовъ-Красноярскій. Дѣло о плѣнникѣ Людвигѣ Синицкомъ. // Сибирскій Архивъ. Минусинскъ. № 5. 1916. С. 235—239
  • Gabrjel Korbut. Ludwik Sienicki. // Gabrjel Korbut. Literatura Polska od początków do powstania styczniowego. Ksiażka podręczna informacyjna dla studjujących naukowo dzieje rozwoju piśmiennictwa рolskiego. Т. І. Od wieku XVIII do r. 1820. Warszawa-Lublin-Lódź. 1918. S. 486, 513. [Dopelnienia do tomu II-go]
  • B Piłsudski. Polacy w Syberji. Le Puy — Francja. Nakł. Tyg. «Jeniec-Polak». 1918; Michał Janik. Dzieje Polaków na Syberji. Kraków 1928. S. 45-47
  • Bibliografia Polska Karola Estreichera. Część III (Obejmujęca druki stuleci XV—XVIII w układzie abecadłowym). Ogólnego zbioru tom XXVIII. Kraków. 1930. S. 33
  • Stanisław Zieliński. Sienicki Ludwik. // Stanisław Zieliński. Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratorzy, emigrańci, pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. S. 473; J. Buba
  • A. Stępnik. Szkoły pijarskie w Polsce. // Nasza Przeszłość. Kraków. T. 15. 1962. S. 314; Jan Reychman. Orient w kulturze polskiego Oświecenia. Wrocław-Warszawa-Kraków. 1964. S. 259, 349, 379
  • D. G. Messerschmidt. Forschungsreise durch Sibirien 1720—1727. Teil 2. Tagebuchufzeichnungen Januar 1723 — Mai 1724. Berlin. 1964.S. 209
  • Bibliografia literatury polskiej. Nowy Korbut. T. 3. Piśmiennictwo staropolskie. Warszawa. MCMLXV. S. 232
  • Stanisław Kałużyński. Polsie badania nad jakutami i ich kulturą. // Szkice z dziejów polskiej orientalistyki. Warszawa. 1966. Tom 2. S. 173—174
  • Antoni Kuczyński. Wkład polaków w badania nad ludami Syberii i ich kulturą. // Lud. Wrocław. T. LI /za rok 1967/. Cz. II. 1968. S. 513—516
  • Burkot S. Polskie podróżopisarstwo romantyczne. Warszawa. 1968. S. 145—146
  • Antoni Kuczyński. Etnograficzny obraz Syberii w świetle osiemnastowiecznej relacji Ludwika Sienickiego. // Etnografia Polska. Wrocław-Warszawa-Kraków. T. 14. Źeszyt 1. 1970. S. 75-102
  • В. Грицкевич. Край малой ночи. Летописцы XVII века о Якутии. // Социалистическая Якутия. Якутск. 6 июня 1971. С. 4
  • А. Кучинский. Описание Сибири XVIII в. (Материалы Л. Сеницкого о сибирских аборигенах и их культуре). // Советская этнография. Москва. №1. 1972. С. 31-38
  • Antoni Kuczyński. Syberyjskie szlaki. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1972. S. 8, 69-70, 72-73, 75, 106,141-150, 395, 404, 406, 414, 416, 421, 434, 436, 449
  • Barbara Jankowska; Antoni Kuczyński. Polacy jako obserwatorzy i badacze kultury ludów Kamczatki. // Historia kontaktów Polsko-Rosyjskich w dziedzinie etnografii (materiały z konferencji we Wrocławe). Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1976. S. 70-73
  • Witold Armon. Polscy badacze kultury Yakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 11, 13, 22-24, 27, 162, 175
  • Gryckiewicz W. P. Pierwsza wileńska książka o Syberii. // Czerwony Sztandar. Wilno. 12 maju 1978
  • Могилевская хроника Т. Р. Сурты и Ю. Трубницкого. // Полное собрание русских летописей. Том тридцать пятый. Летописи белорусско-литовские. Т. 35. Москва. 1980. С. 259, 261—267
  • В. Грыцкевіч. Першапраходцы зямлі сібірскай. 4. «Дакумент» Людвіка Сяніцкага. // Магілёўская праўда. Магілёў. 9 лютага 1982. С. 4
  • А. Н. Иванов. Из истории открытия трупов плейстоценовых животных. Сведения поляка М. Волоховича /1724/ о находке шкуры на Индигирке. // Dzieje polskich, rosyjskich i radzieckich badań polarnych. Materiały III sympozjum Polsko-Radzieckiego z historii nauk o ziemi Wrocław, 25-30 września 1978 r. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź. 1982. S. 450
  • Белоруссия в печати XVIII столетия. Библиографический указатель на иностранных языках. Составитель М. А. Василевская. Минск. 1985. С. 10, 278
  • Józef Szczepaniec. Józef Mejer — działalność na Litwie do 1792 r. // Ze skarbca kultury.Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łodź. Źeszyt 41. 1986. S. 28-30
  • В. П. Грицкевич. Край малой ночи. // В. П. Грицкевич. От Немана к берегам Тихого океана. Минск. 1986. С. 52-54, 293
  • A. Iwanowska. Polskie rękopiśmienne relacje podróżnicze z epoki saskiej. // Staropolska kultura rękopisu. Warszawa. 1990. S. 123—154
  • Иван Николаев. Долгий путь в Якутию. 1. Человек, который умеет сомневаться. [Беседа с канд. ист. наук доцентом А. И. Гоголевым.] // Молодежь Якутии. Якутск. № 41. 4 октября 1990. С. 8
  • Wacław i Tadeusz Słabczyńscy. Sienicki Ludwik /Siennicki Ludwik/. // Wacław i Tadeusz Słabczyńcy. Słownik podróżników Polskich. Warszawa. 1992. S. 283—284
  • B. Rok. Zagraniczne podróże Polaków w pierwszej połowie XVIII w. // Śląski Kwartalnik Historyczny «Sobótka». Nr 1-2. 1992. S. 175—176
  • Шишигин Е. С. Ссыльные поляки — исследователи народов Якутии. // Б. О. Пилсудский — исследователь народов Сахалина (Материалы международной научной конференции, 31 октября — 2 ноября 1991 г. Южно-Сахалинск). Том 1. Южно-Сахалинск. 1992. С. 106, 109
  • Mieczysław Wieliczko. Dłużyk-Kamieński i Sienicki — pierwsi w Jakucku. // Rota. Nr 2/3. 1993 s. 68-69
  • Kuczyński A. Syberia. Czterysta lat polskiej diaspory. Antologia historyczno-kulturowa. Wrocław. 1993. S. 50-51
  • Беларускі кнігазбор Belarusian library: Шматтомнае выданне беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь ад старажытнасці да нашых дзён. План-каталог. /Склад. К. Цвірка/. Мінск. 1995. С. 8
  • B. Rok. Mniejszości narodowe i religijne w Rzeczypospolitej w czasach saskich. Stan badań і postulaty badawcze. // Między Barokiem i Oświeceniem. Nowe spojrzenie na czasy saskie. Olsztyn. 1996. S. 72-74
  • W. Krigseisen. Ewangelicy polscy i litewscy w epoce saskiej (1696—1763). Sytuacja prawna, organizacyjna i stosunki międzywyznaniowe. Warszawa. 1996. S. 96, 136, 177—178, 239
  • Wojciech Kriegseisen. Sienicki Ludwik h. Bończa (1677 — po 1754). // Polski słownik biograficzny. Warszawa-Kraków. Tom XXXVII/1. Źeszyt 152. 1996. S. 153—155
  • Магілёўская хроніка Трафіма Сурты і Юрыя Трубніцкага. // Беларускія летапісы і хронікі. Мінск. 1997. С. 334—335, 342—344, 339—340, 343—344, 347, 349, 353—354
  • Алесь Баркоўскі. Беларусь і Японія. (Кароткая гісторыя знаёмства). // Падарожнік. Мінск. № 6. 1997. С. 9
  • Алесь Баркоўскі. Беларусь і Японія. (Кароткая гісторыя знаёмства). // Беларусіка Albaruthenika № 8. Беларусь Расія Японія. Матэрыялы першых Астравецкіх краязнаўчых чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча. Мінск. 1997. С. 110—111
  • Сяніцкі Людзвіг (1677—1757). // Географы і падарожнікі Беларусі. Альбом-атлас пад рэдакцыяй доктара геаграфічных навук В. А. Ярмоленкі. Мінск. 1999. С. 3
  • Artur Kijas. Sienicki Ludwik. // Artur Kijas. Polacy w Rosji od XVII wieku do 1917 roku. Słownik biograficzny. Warczawa. 2000. S. 318
  • Витольд Армон. Польские исследователи культуры якутов. Перевод с польского К. С. Ефремова. Москва. 2001. С. 4, 12, 22-23, 26, 160
  • Tadeusz Słabczyński. Siennicki Ludwik /Sienicki Ludwik/. // Tadeusz Słabczyński; Bożena Chicińska (współpraca). Słownik pisarzy Polskich. Warszawa. 2001. S. 267, 270
  • Antoni Kuczyński. Między Jakucją a Polską — przestrzeń i pamięć. // Z kraju nad Leną. Związki polsko-jakuckie dawniej i dziś. Wrocław. 2001. S. 105—106, 122
  • Виктория Петрушкина (А. Б.) [подготовила] Якуты вышли из Швеции. // Якутск вечерний. Якутск. 11 августа. С. 16; 18 августа. С. 5
  • [Как японцы в якутский плен попали. Перевёл Алесь Барковски] 15 сентября 2000. С. 4
  • Сяніцкія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Кніга І. Мінск. 2001. С. 477—478.
  • А. Котлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Менск. 2002. С. 92
  • Bogdan Rok /Wrocław/. Syberia jako miejsce konwersji z protestantyzmu na katolicyzm Ludwika Sienickiego. // Kościoł katolicki na Syberii. Historia-współczesność-przysłość. Wrocław. 2002. S. 49-56
  • В. А. Ярмоленка. Сяніцкі (Siennicki) Людвік. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Том 15. Мінск. 2002. С. 350
  • В. Ермоленко. Белорусы — основоположники этнографии Сибири. (К 325-летию со дня рождения Людвика Сеницкого). // Гісторыя: праблемы выкладання. Мінск. № 1. 2003. С. 43-44
  • Міхась Яновіч. Людвік Сяніцкі. Даў апісанне Сібіры. // Народная воля. Мінск. № 166. 5 верасня 2003. С. 3
  • Трафім Сурта і Юрый Трубніцкі. Магілёўская хроніка. Рэдпадрыхтоўка В. А. Чамярыцкага. // Анталогія даўняй беларускай літаратуры ХІ — першая палова ХVIII стагоддзя. Мінск. 2003. С. 824—825, 998
  • Алесь Барковский. 18 век: Останки мамонта нашли на Индигирке. // Эхо столицы. Якутск. 2 октября 2003. С. 3
  • Sienicki, Siennicki Ludwik. // Wielka encyklopedia PWN. T. 25. Warszawa. 2004. S. 58
  • Алесь Баркоўскі. Даследчык мамантаў з Лідчыны. // Лідскі летапісец. Ліда. № 3-4. 2004. С. 35-36
  • Леанід Маракоў. Сяніцкі Людвік. // Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы. грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Энцыклапедычны даведнік у трох тамах. Том трэці. Кніга другая. Мінск. 2005. С. 342
  • В. Н. Драбо; В. Ермоленко. Арктика: по следам соотечественников. Минск. 2005. С. 220—223
  • Алесь Баркоўскі. Даследчык мамантаў з Лідчыны. // Наша слова. Мінск /Ліда/. 9 лістапада 2005. С. 8
  • Валерый Пазднякоў. Сяніцкія. // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў двух тамах. Мінск. Том 2. 2006. С. 652
  • Ермоленко В. А. Людвик Сеницкий — первый исследователь Якутии. // Геаграфія: праблемы выкладання. Мінск. № 6. 2007. С. 61-64
  • А. Котлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. Вільня. 2007. С. 252—253
  • Сымон Барыс, Вадзім Шпетны. Беларусы вывучаюць Зямлю (выхаваўчая гадзіна). // Беларускі гістарычны часопіс. Мінск. № 12. С. 51-52
  • Алесь Марціновіч. Палон, які пайшоў на плён. Людвік Сяніцкі. // Алесь Марціновіч. Птушкі з пакінутых гнёздаў. Эсэ. Мінск. 2007. С. 164—184
  • Алесь Баркоўскі. Даследчык мамантаў з Лідчыны. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 1. Студзень. 2008. С. 6
  • В. Ермоленко. Первый исследователь Якутии. // Маяк Прыдняпроўя. Быхаў. № 6. 26 студзеня 2008. С. 8
  • Hanna Krajewski. Ludwik Bończa Sienicki (1677—1757). // Poscy badaczy Syberii. Warszawa. 2008. S. 10-11
  • В. Ермоленко. Дневник 200-летней давноти. // В. Ермоленко. Белорусы и Русский Север. Минск. 2009. С. 60-64
  • Людвик Сеницкий. Документ особого милосердия божьего чудесно из кальвинистской секты верного слугу и почитателя своего в Христову церковь привлекший, с изложением некоторых разногласий возникающих между учением Вселенской Католической Церкви, и преданием выдуманным разумом человеческим Лютеранской, Кальвинистской, Греческой, и иных в этой Книге отображенных и названных Сект. И с воспоминанием о менее известных Московского государства краях, в языческих заблуждениях еще состоящих, для духовной пользы людей в разных сектах от единства Вселенской Церкви отпавших, отчасти из упрямства, отчасти из неведения живущих, из печати первый раз выходящей в Вильно в типографии Е. К. М. Преподобных О. О. Францисканцев Господнего 1754 года. Койданава. 2010. 112 с.