Фляран Бальмон
| Фляран Бальмон | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 лютага 1980[1][2] (46 гадоў) | |
| Рост | 167 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2002—2004 | Алімпік Ліён | 2 (1) |
| 2003—2004 | → Тулюза | 35 (0) |
| 2004—2008 | Ніцца | 114 (4) |
| 2008—2016 | Ліль | 253 (7) |
| 2016—2020 | Дыжон | 75 (1) |
Фляран Бальмон (па-француску: Florent Balmont; нар. 2 лютага 1980 году, Сэнт-Фуа-ле-Ліён, Францыя) — былы францускі футбаліст, які гуляў на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Фляран зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы «Ліёну». 26 кастрычніка 2002 году, калі галоўным трэнэрам «Ліёну» быў Поль Ле Гуэн, дэбютаваў у матчы чэмпіянату Францыі супраць каманды «Аячча» ў гасьцёх, дзе ягоны клюб атрымаў перамогу зь лікам 1:0. Усяго за перашыя два сэзоны ў клюбе Фляран згуляў 11 матчаў. У 2003 годзе быў арандаваны ў «Тулюзай», дзе адыграў 34 матчы, ніводнага разу не забіўшы.
Улетку 2004 году правы на гульца выкупіла «Ніцца». Свой дэбютны матч за клюб з поўдня краіны Бальмон правёў 27 жніўня ў гульні супраць клюбу «Бастыя», якая скончылася зь лікам 1:1. Усяго на працягу чатырох сэзонаў гулец стала зьяўляўся ў асноўным складзе, згуляўшы за клюб 139 матчаў і забіўшы 4 мячы. У 2008 годзе перайшоў у склад «Лілю», стаўшы разам з клюбам у сэзоне 2010—2011 гадоў чэмпіёнам Францыі.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Ліль»:
- Чэмпіён Францыі: 2011
- Уладальнік Кубка Францыі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Florent Balmont // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ FLORENT BALMONT // Argentine Soccer Database (гішп.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Ліль»
- Статыстыка на сайце LFP.fr.