Тацяна Шапуцька
Тацяна Шапуцька | |
журналістка | |
---|---|
2011 — цяперашні час | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
25 верасьня 1990 (34 гады) |
Партыя: | Малады Фронт |
Сужэнец: | Глеб Лабадзенка |
Адукацыя: | вышэйшая |
Узнагароды: |
Тацяна Віктараўна Шапуцька (нар. 25 верасьня 1990, Менск) — беларуская моладзевая дзяячка ў перыядзе 2007—2010 гг. З 2011 г. па 2018 гг. працавала журналісткай.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 25 верасьня 1990 году ў Менску. Скончыла гімназію №1 імя Францішка Скарыны з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. У 2008 годзе паступіла на юрыдычны факультэт БДУ, спэцыяльнасьць — «паліталёгія». У 2009 г. была адлічана з БДУ і прынятая ў лік студэнтаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Летува). У 2014 г. атрымала ступень бакалаўра палітычных навук, скончыла магістратуру ЕГУ па спэцыяльнасьці «Публічная палітыка». Двойчы станавілася ляўрэаткай журналісцкай прэміі «Вольнае слова»[1][2].
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 жніўня 2010 г. у Фарным касьцёле Божага Цела ў Нясьвіжы (Менская вобласьць) абвянчалася зь Глебам Лабадзенкам.Адмысловымі гасьцямі былі княгіня Эльжбета Радзівіл, сьпевакі Лявон Вольскі й Кася Камоцкая[3]. У шлюбе мае двух сыноў і дачку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://web.archive.org/web/20160305012657/http://baj.by/be/content/vyniki-volnaga-slova-2011
- ^ https://archive.today/20130628043513/http://baj.by/be/node/20714
- ^ Андрэй Маўрукевіч. Вясельле Шапуцькі й Лабадзенкі адбылося ў Нясьвіжы // Наша ніва : газэта. — 18 жніўня 2010. — № 31 (676). — С. 16. — ISSN 1819-1614.