Нікола Жыгіч
| Нікола Жыгіч | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 верасьня 1980[1][2] (45 гадоў) | |
| Рост | 202 см | |
| Вага | 95 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998—2001 | ТСЦ | 76 (68) |
| 2001—2002 | Морнар | 23 (15) |
| 2002 | Калубара[d] | 8 (3) |
| 2002—2006 | Црвена Зьвезда | 79 (47) |
| 2003 | → Спартак Субаціца | 11 (14) |
| 2006—2007 | Расінг Сантандэр | 32 (11) |
| 2007—2010 | Валенсія | 28 (5) |
| 2009 | → Расінг Сантандэр | 19 (13) |
| 2010—2014 | Бірмінггэм Сіці | 128 (32) |
| 2014—2015 | Бірмінггэм Сіці | 9 (0) |
| Зборныя | ||
| 2004—2006 | Сэрбія і Чарнагорыя[d] | 12 (4) |
| 2004—2011 | Сэрбія | 57 (20) |
Нікола Жыгіч (па-сэрбску: Никола Жигић/Nikola Žigić) — сэрбскі футбольны гулец, нападнік. У 2004—2011 гадах чалец нацыянальнай каманды Сэрбіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля некалькіх сэзонаў, што Нікола правёў у ніжэйшых лігах, гулец быў запрошаны ў «Црвену Зьвезду». За тры сэзоне ў бялградзкім клюбе Жыгіч правёў 110 гульняў і забіў 71 гол у розных спаборніцтвах. Сваёй гульнёй выклікаў цікавасьць некалькіх ангельскіх клюбаў, накшталт «Ўэст Гэму» й «Арсэналу», але прэзыдэнт сэрбскага клюбу адклаў трансфэр да сканьчэньня Чэмпіяната сьвету 2006 году. Падчас гульні ў сэрбскіх лігах тройчы быў абраны як найлепшы гулец краіны ― 2003, 2005 і 2006 гадоў.
29 жніўня 2006 году Нікола падпісаў чатырохгадовую дамову з гішпанскім «Расінгам». 1 красавіка ён аформіў свой першы хэт-трык за сантандэрскі клюб у гульні супраць «Атлетыка» зь Більбао. За першы сэзон у Гішпаніі забіў 13 галоў, пасьля чаго такія клюбы як «Тотэнгэм», «Фэнэрбахчэ», «Барсэлёна» й «Ювэнтус» пажадалі ўбачыць яго ў сваім складзе.
8 жніўня 2007 году Sky Sports паведаміў, што Нікола Жыгіч ― гулец гішпанскай «Валенсіі». Сэрб абыйшоўся валенсійцам у 20 мільёнаў эўра. Дамова была разьлічана на пяць гадоў.
Першы гол за новы клюб забіў у матчы на кубак у браму варот «Рэал Уніёну», зрабіўшы дубль, калі яго каманда перамагла зь лікам 2:1. Першы гол у чэмпіянаце быў забіты ў гульні супраць «Сарагосы». Сэзон 2008―2009 правёў зноўку ў Расінгу, але на гэты раз у арэндзе. З траўня 2010 году зьяўляўся гульцом ангельскага «Бірмінггэм Сіці» пакуль не сышоў з каманды ў 2014 годзе.
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першую гульню за зборную правёў у 2004 годзе, гульцом асноўнага складу стаў у сярэдзіне 2005 году. На чэмпіянаце сьвету 2006 забіў 1 гол у браму зборнай Кот-д’Івуару.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Црвена Зьвезда»
- Чэмпіён Сэрбіі й Чарнагорыі (2): 2004, 2006
- Уладальнік Кубку Сэрбіі й Чарнагорыі (2): 2004, 2006
«Валенсія»
- Уладальнік Кубку Гішпаніі: 2008
«Бірмінггэм Сіці»
- Уладальнік Кубку лігі: 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nikola Zigic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ NIKOLA ZIGIC // Argentine Soccer Database (гішп.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль гульца на сайце зборнай Сэрбіі (анг.) (сэрб.)
- Нарадзіліся 25 верасьня
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Футбалісты клюбу «Бачка Тапола»
- Футбалісты клюбу «Марнар» Бар
- Футбалісты клюбу «Калубара» Лазаравац
- Футбалісты клюбу «Црвена Зьвезда» Бялград
- Футбалісты клюбу «Спартак Злацібор Вода» Субаціца
- Футбалісты клюбу «Расінг» Сантандэр
- Футбалісты клюбу «Валенсія»
- Футбалісты клюбу «Бірмінггэм Сіці»
- Футбалісты зборнай Сэрбіі і Чарнагорыі
- Футбалісты зборнай Сэрбіі
- Сэрбскія футбалісты
