Валерыюс Кордус
Валерыюс Кордус | |
Valerius Cordus | |
Дата нараджэньня | 18 лютага 1515[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Касэль |
Дата сьмерці | 25 верасьня 1544[1] (29 гадоў) |
Месца сьмерці | Рым |
Прычына сьмерці | малярыя |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Марбурскі ўнівэрсытэт |
Занятак | батанік, хімік, лекар, фармаколяг, фармацэўт, прафэсар унівэрсытэту, псыхоляг, энтамоляг, іхтыёляг |
Навуковая сфэра | батаніка, фармацэўтыка |
Месца працы | Вітэнбэрскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | адкрывальнік арганаў размнажэньня ў папаратнікаў, наватар у мэтадах назіраньня й вывучэньні органаў расьлінаў |
Бацька | Euricius Cordus[d] |
Вале́рыюс Ко́рдус (па-лацінску: Valérius Córdus; 18 лютага 1515[3] — 25 верасьня 1544, Рым) — нямецкі батанік і фармацэўт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Касэлі. Навучаўся сьпярша ў свайго бацькі, затым у Марбурскім унівэрсытэце, які закончыў у 1531 годзе (то бок ва ўзросьце 16 гадоў). У наступныя гады працаваў у Ляйпцыгу ў аптэцы свайго дзядзькі, адначасова наведваючы заняткі ў мясцовым унівэрсытэце. З 1539 году выкладаў ва ўнівэрсытэце Вітэнбэргу; матэрыялы лекцыяў Кордуса па батаніцы былі выданыя ўжо пасьля ягонае сьмерці, у 1549 годзе пад назвай «Заўвагі да Дыяскарыда» (па-лацінску: «Valerii Cordi Simesusii annotationes in Pedacii Dioscoridis Anazarbei de medica materia…»), паколькі Кордус, як і ўсе батанікі ягонага часу, асноўваліся на працы Дыяскарыда «Пра лекавыя рэчывы».
У 1540 годзе Кордус адкрыў і апісаў рэвалюцыйную тэхналёгію атрыманьня этэру зь сернае кісьлі й этылавага сьпірту.
У 1542 годзе Кордус прадставіў мескай радзе Нюрнбэргу сваю асноўную працу па фармакалёгіі (па-лацінску: «Valerii Cordi dispensatorium, sive pharmacorum conficiendorum ratio»), за якую атрымаў сто залатых манэтаў; гэтая праца была выдадзеная Нюрнбэрскім муніцыпалітэтам у 1546 годзе і шматразова перавыдавалася.
Іншая асноўная праца Кордуса, усеабдымны даведнік па расьлінах Італіі й Нямеччыны «Гісторыя расьлінаў» (па-лацінску: «Historia Plantarum»), была прадстаўленая ім у 1544 годзе ў Вітэнбэрскі ўнівэрсытэт — за яго Кордус атрымаў ступень доктара мэдыцыны. Неўзабаве пасьля гэтага Кордус памёр ад малярыі ў часе аднае з сваіх шматлікіх паездак Эўропай. Шмат якія ягоныя працы былі апублікаваныя пасьмяротна Конрадам Геснэрам.
Валерыюс Кордус загадзя паслаў далейшым спробам клясыфікацыі расьлінаў карысныя новаўвядзеньні ў мэтадзе назіраньня й вывучэньня органаў расьлінаў, адкрыў органы размнажэньня ў папаратнікаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ http://www.inschriften.net/santa-maria-dell-anima/inschrift/nr/dio003-0102.html#content
- ^ Паводле зьвестак IPNI, нарадзіўся ў 1514 годзе.