Сяргей Сахарук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Сахарук
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 верасьня 1982 (37 гадоў)
Пружаны, Беларусь
Рост 184
Вага 84
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Пружаны
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1998[1]
2000[2]
2005[1]
2006[1]
2010[3]
2011
Пружаны
Дынама Берасьце
Пінск-900
Дынама Берасьце
Камунальнік Слонім
Пружаны
17 (0)
24 (0)
16 (0)[4]

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.

Сярге́й Сахару́к (нарадзіўся 25 верасьня 1982 году, Пружаны) — беларускі футбольны брамнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаўся лёгкай атлетыкай у пружанскай спартовай школе. Са стварэньнем у Пружанах футбольнага клюбу стаў ягоным брамнікам, адначасна працягваў удзельнічаць у абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы[5]. Першым футбольным трэнэрам Сяргея стаў галоўны трэнэр ФК «Пружаны» Алег Сыраквашка.

У 2000 Сяргей Сахарук быў запрошаны ў ФК «Дынама» (Берасьце). У Берасьці выступаў да 2009 року зь перапынкам на адзін сэзон (2005, «Пінск-900», Д3).

Сэзон 2010 правёў у ФК «Камунальнік Слонім» (Д2), аднак з прычыны траўмы быў вымушаны завяршыць прафэсійную кар’еру[6] і вярнуўся ў «Пружаны».

У вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату правёў 24 гульні, прапусьціў 26 галоў; у другой лізе — 33 (-32). Срэбны прызэр першынства дублёраў (2005)[1].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г «коммунальник» — 2010: представление команды(рас.). Газета Слонимская (21 красавіка 2010). Праверана 14 чэрвеня 2012 г.
  2. ^ История (1992—2000)(рас.) Афіцыйная бачына. ФК «Берасьце». Праверана 13 чэрвеня 2012 г.
  3. ^ Re: Коммунальник (Слоним)(рас.) Форум. Футбол в Беларуси » Клубный футбол: чемпионаты, розыгрыши кубков, клубы, участие в еврокубках. Football.By (13 красавіка 2010). Праверана 14 чэрвеня 2012 г.
  4. ^ «Пинск-900» в сезоне – 2005(рас.) Официальный сайт футбольного клуба «Волна-Пинск» Праверана 14 чэрвеня 2012 г.
  5. ^ ТУР 21. ПОСЛЕСЛОВИЕ. Роман Волков: за братом!(рас.) Футбол / Чемпионат Беларуси. Прессбол (27 верасьня 2005). Праверана 14 чэрвеня 2012 г.
  6. ^ Сергей Сахарук повесил бутсы на гвоздь // Всё о футболе. — 8-11 красавіка 2011. — С. 11.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]