Антоні Касакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Касакоўскі.

Анто́ні Касако́ўскі (па-польску: Antoni Kossakowski) гербу Сьляпы воран (17351798) — інфлянцкі кашталян, пасол Чатырохгадовага Сойма.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын жмудзкага стольніка Дамініка Касакоўскага і Марыянны з Забэлаў. Меў братоў Сымона і Юзафа
1759 г. — дэпутат Літоўскага Трыбунала, стражнік і падстароста ковенскі.
1762 г. — стаў пяцігорскім харунжым войскаў ВКЛ.
1765 г. — пісар земскі ковенскі.
1777 г. — быў пакліканы ў Варшавы для стварэньня трансьлітарацыйнай копіі Метрыкі ВКЛ. Па сутнасьці кіраваў гэтым буйным праектам, бо добра ведаў кірыліцу і старабеларускую мову.[1]
1780 г. — пасол ковенскі на чарговым Сойме.
1783 г. — атрымаў ковенскае падкаморства і Ордэн сьвятога Станіслава.
1784 г. — з дапамогай расейскага пасла Штакельберга спрабаваў атрымаць менскую кашталянію, аднак яго апярэдзіў Сымон Забэла.
1786 г. — тое ж самае здарылася з мсьціслаўскай кашталяніяй, якую пасьпеў перахапіць Я. Храпавіцкі.
1788 г. — быў абраны паслом на Чатырохгадовы Сойм ад ковенскага павету. Удзельнічаў у Дэпутацыі па праверцы Вайсковага Дэпартамэнту, а ў 1789 г. быў абраны соймавым судзьдзёй. Пазьней у паседжаньнях Сойма не ўдзельнічаў, бо прадстаўляў у Літоўскім Трыбунале свой павет.
1791 г. — атрымаў Ордэн Белага Арла.
1792 г. — далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі, дзе выконваў функцыю кансулята Генэральнай Літоўскай Канфэдэрацыі.
1794 г. — быў арыштаваны ў сваім маёнтку ў Марцінішках (Літва) паўстанцкім атрадам Р. Гедройца. Мусіў быў стаць перад крымінальным судом за здраду радзіме, але быў выпушчаны па асабістым загадзе Касьцюшкі. Абодва яго браты былі павешаныя паўстанцамі.
Памёр 25 верасьня 1799 г. у Марцінішках.

Быў жанаты на Элеаноры Страшэвіч (з 1763 г.). Меў дзяцей: Ганну, Марыяну, Аўфразыну, Міхала, Юзафа і Сымона.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Алег Дзярновіч. Плач па Вялікім Княстве (да гісторыі транслітэрацыі Метрыкі ВКЛ у 1777—1780-х гадах) // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том ІІ. — Мн.: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с (Athenæum VIIІ)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Krakowski Bernard. Kossakowski Antoni. // Polski Słownik Biograficzny. Tom XIV. Wrocław — W-wa — Kraków, 1968—1969. С. 263

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]