1 лістапада
Выгляд
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
1 лістапа́да — 306-ы дзень году (305-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 61 дзень.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1512 — Мікелянджэлё завяршыў росьпіс столі Сыкстынскае капэлы
- 1566 — вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Мілейчыцам (Падляшша) мескі герб
- 1611 — у Лёндане адбылася прэм’ера п’есы Ўільяма Шэксьпіра «Бура»
- 1632 — заснаваная Магілёўская япархія.
- 1755 — у выніку наймацнейшага землятрусу загінула 100 000 партугальцаў, а Лісабон ператварыўся на руіны
- 1897 — заснаваньне італьянскага футбольнага клюбу «Ювэнтус»
- 1923 — кіраўніцтва БНР пераяжджае ў Прагу
- 1937 — у Менску бальшавікі расстралялі сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы
- 1980 — адкрыцьцё Гарадзенскага абласнога тэатра лялек
- 1986 — адкрыўся Ўзьдзенскі гістарычна-краязнаўчы музэй
- 1988:
- у Купалаўскім сквэры ў Менску прайшло адзначэньне Дзядоў, дзе ўпершыню шырока заявілі пра рэпрэсіі ў БССР
- у выстаўной залі аб’яднаньня беларускіх музэяў у Траецкім прадмесьці прайшла выстава «Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстаньне 1863 году ў Беларусі» з калекцыі А. Белага
- 1992 — у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм Згуртаваньня Беларускае Шляхты
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1822 — Зыгмунт Фялінскі, каталіцкі сьвяты, біскуп
- 1868 — Дзьмітры Даўгяла, беларускі археограф і гісторык
- 1873 — Іван Замоцін, беларускі літаратуразнавец
- 1888 — Міхал Сапоцька, каталіцкі сьвятар, заснавальнік Кангрэгацыі Сясьцёр Міласэрнасьці Езуса Хрыста
- 1895 — Уладзімер Крыловіч, беларускі актор
- 1903 — Кузьма Кісялёў, савецкі дзяржаўны дзяяч і дыплямат Беларусі
- 1912 — Янка Золак, беларускі паэт, грамадзкі дзяяч, выдавец на эміграцыі ў ЗША
- 1915 — Міхась Кавыль, беларускі паэт, пэдагог, грамадзкі дзяяч у замежжы
- 1933 — Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік
- 1959 — Сюзана Кларк, брытанская пісьменьніца
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1888 — Мікалай Пржавальскі, расейскі географ і вандроўнік беларускага паходжаньня
- 1893 — Ян Матэйка, польскі мастак
- 1894 — Аляксандар III, расейскі імпэратар
- 1903 — Тэадор Момзэн, нямецкі гісторык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры
- 1937 — Філарэт (Фёдар Раменскі), беларускі праваслаўны дзяяч
- 1943 — Адам Дасюкевіч, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст і пэдагог
- 1984 — Пётра Сергіевіч, беларускі мастак
- 2021 — Віктар Какарэка, беларускі нумізмат
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталікі — Дзень Усіх Сьвятых
- Міжнародны дзень вэгана
- Сусьветны дзень мужчынаў