Дзьмітры Даўгяла
Дзьмітры Даўгяла | |
Дзьмітры Іванавіч Даўгяла | |
![]() | |
Нарадзіўся |
20 кастрычніка (1 лістапада) 1868 вёска Казьяны, Гарадоцкі павет, Віцебская губэрня |
---|---|
Памёр |
красавік 1942 (73 гады) сяло Пахта-Арал, Чымкенцкая вобласьць, Казахстан |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Бібліятэка Беларускай акадэміі навук (1929-1937) |
Альма-матэр | Пецярбурская духоўная акадэмія (1894) |
Навуковая ступень | кандыдат навук |
Дзьмітры Іванавіч Даўгяла (1 лістапада [ст. ст. 20 кастрычніка] 1868 , вёска Казьяны Гарадоцкага павету Віцебскай губэрні, цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласьці — красавік 1942, Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.) — беларускі археограф і гісторык.
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1894 скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію. Працаваў у Віцебскім і Віленскім цэнтральных архівах старажытных актаў. У 1906 рэдагаваў газэту «Белая Русь». Чалец, а з 1913 старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі, рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества». У 1915 пераехаў у Магілёў, дзе працаваў у архіве. У сьнежні 1917 году ўдзельнічаў у Першым Ўсебеларускім кангрэсе. З 1921 загадчык Магілёўскага губэрнскага архіву. 3 1925 супрацоўнічаў у Інбелкульце. У 1929 узначальваў бібліятэку Акадэміі навук Беларусі, а з 1937 навуковы супрацоўнік акадэмічнага Інстытуту гісторыі АН Беларусі.
10 сьнежня 1937 арыштаваны і згодна з пастановай пазасудовых органаў 11 верасьня 1939 высланы ў Казахстан тэрмінам на 5 рокаў. Паводле неўдакладненых зьвестак памёр там у красавіку 1942. Рэабілітаваны пасьмяротна 9 чэрвеня 1964.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аўтар працаў па гісторыі беларускіх местаў. Складальнік і рэдактар «Гістарычна-юрыдычных матэрыялаў...» (т. 27 — 32, 1899—1906), браў удзел у выданьні Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі (т. 32-37, 1907—1912), рэдактар і складальнік «Беларускага архіву» (т. 1 — 3, 1927—1930) падрыхтаваў «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду фэадалізму» (т. 1 — 2, 1934—1935), адзін са складальнікаў «Гісторыі Беларусі ў дакумэнтах і матэрыялах» (т.1, 1936). Першы дасьледаваў гісторыю і гістарычную тапаграфію полацкіх, Барысаўскага, Сьвіслацкага і Аршанскага замкаў. Аўтар працаў па гісторыі местаў і мястэчак Беларусі. Сярод якіх магчыма адзначыць:
- Радошковичи, заштатный город Виленской губэрнии. Вильна, 1907;
- З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. Мн., 1927;
- Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933;
- Дакументы да гісторыі музэю Г.Х. Татура ў Менску. //Запіскі адзелу гуманітарных навук.Працы клясы гісторыі. — Менск, 1929. — Кн.8. — с.549-560.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дзьмітры Даўгяла — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў